Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Лента новостей по тегу: ДеревенскиеНовости

ДеревенскиеНовости

В добрый путь, жатва: в ОАО «Прогресс 2010» отметили традиционные «Зажинки»

26.07.2026

На палетку паміж вёскамі Траянава і Кудзінавічы для працаўнікоў ААТ «Прагрэс 2010» ладзілі «Зажынкі». У абрадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі Капыльскага райвыканкама, духавенства, а таксама ветэраны сельскагаспадарчай вытворчасці (на здымку). Святочную праграму для хлебаробаў арганізавалі і правялі супрацоўнікі Капыльскага раённага цэнтра культуры.

 

Очистить землю от аварийных построек: как преображается Бобовнянский сельсовет

26.07.2026

Працягваюцца планавыя работы па зносе пустуючых дамоў. На дадзены момант цалкам знесена пяць аварыйных будынкаў у в. Рымашы. Таксама падрыхтаваны пакет дакументаў на захаванне яшчэ трох старых дамоў.

 

Проверьте знания о Беларуси: юные читатели приняли участие в патриотической игре

25.07.2026

Бібліятэкар Грозаўскай сельскай бібліятэкі Таццяна Нераненя правяла для юных чытачоў пазнавальна-гульнявую віктарыну «Мая Беларусь» (на здымку), якая была накіравана на выхаванне патрыятызму і любові да роднага краю. Дадаткова арганізавалі прафілактычную гульню-вікта-рыну «Тэрыторыя здароўя», дзе дзеці прадэманстравалі свае веды пра карысныя звычкі і правілы бяспекі.

 

Новости Копыльского сельсовета: безопасность детей, свадебная статистика и праздник для женщин

25.07.2026

Так называлася незвычайнае мерапрыемства, прымеркаванае да года беларускай жанчыны, якое правялі ў Скабінскім клубе-бібліятэцы. На сустрэчы сабраліся прадстаўніцы прыгожага полу розных узростаў – ад юных дзяўчат да вопытных захавальніц хатняга ачага. Госці былі ў захапленні ад дэфіле яркіх касцюмаў (на здымку), а пасля лірычнай часткі грымнула дыскатэка: тут гучалі і вальсы, і заліхвацкая «Лявоніха», і сучасныя рытмы.

 

Спилить аварийные деревья и скосить траву: как обновляют Докторовичский сельсовет

25.07.2026

У парку Моладзі супрацоўнікі Ванелевіцкага ЦКіД працягваюць арганізоўваць для дзяцей яркія летнія мерапрыемствы (на здымку). Юныя ўдзельнікі ўжо далучыліся да гульнявой праграмы «Лета сонейкам сагрэта» і конкурсна-гульнявой праграмы «Фарбы-непаседы» з удзелам казачных герояў – Лісы Алісы і Ката Базіліа. Тэматычныя сустрэчы дапамагаюць дзецям цікава і з карысцю праводзіць канікулы, развіваюць творчыя здольнасці, фантазію, камунікатыўныя навыкі і дораць шмат станоўчых эмоцый.                 

 

Объедить усилия: как в Семежевском сельсовете устраняют аварийные деревья

25.07.2026

У в. Філіпавічы сумеснымі намаганнямі работнікаў Капыльскага РЭС і мясцовых жыхароў спілаваны два аварыйныя дрэвы (на здымку). Выкананыя работы дазволілі павысіць бяспеку жыхароў і прадухіліць магчымыя аварыйныя сітуацыі.

 

Косите, пока роса: узнайте, как в Слобода-Кучинском сельсовете наводят порядок

25.07.2026

Маштабныя работы па абкошванні абочын дарог, тэрыторый  уздоўж платоў і месц агульнага карыстання  разгарнуліся ў аграгарадку Старыца, а таксама ў вёсках Андросаўшчына, Русакі, Бадзяжы, Калінаўка і Слабада-Кучынка. Да навядзення парадку падключыліся супрацоўнікі адміністрацыі сельвыканкама, прад-стаўнікі арганізацый, размешчаных на тэрыторыі, жыхары прыватнага сектара. Сумесныя намаганні дазваляюць ўтрымліваць населеныя пункты ў чысціні, забяспечваць пажарную бяспеку ў гарачы перыяд і падтрымліваць эстэтычны выгляд вуліц.

 

Безопасность у дома: опасный борщевик Сосновского уничтожают в Блевчицком сельсовете

28.06.2026

Прывядзенне ў парадак памятных месцаў Блеўчыцкага сельсавета да Дня Незалежнасці  – асноўная частка работы як знак павагі да загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Праводзіцца добраўпарадкаванне тэрыторый каля помнікаў, ускладанне кветак і абнаўленне памятных таблічак.

 

Вернули в севооборот: в Жилихово расчистили 35 участков от старых фундаментов и корней

28.06.2026

У рабоце пасяджэння грамадскага пункта аховы правапарадку прыняў удзел пракурор Капыльскага раёна Віталь Афанасенка (на здымку). На парадак дня былі вынесены пытанні пра паводзіны грамадзян, якія знахо-дзяцца ў зоне сацыяльнай рызыкі. Камісія разгледзела матэрыялы ў дачыненні да 11 чалавек, якія раней прыцягвалі ўвагу праваахоўных органаў. На такіх грамадзян былі выдадзены ахоўныя прадпісанні з-за хатняга гвалту. Акрамя таго, праверкі выявілі ў іх яшчэ і схільнасць да алкагалізму, а іх домаўладанні ўяўляюць пагрозу з пункту гле-джання пажарнай бяспекі.

 

Будни Тимковичского сельсовета: три новые дороги, демографический бум и сход с песнями

28.06.2026

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў аг. Цімкавічы адбылася жалобная цырымонія. Настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца протаіерэй Міхаіл Мардвінаў здзейсніў памінальную літыю па загінулых (на здымку). Пасля набажэнства прысутныя ўшанавалі памяць хвілінай маўчання, затым прагучаў звон. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Цімкавіцкага сельвыканкама, педагогі і навучэнцы мясцовай школы, работнікі ААТ «Капыльскае», а таксама жыхары аграгарадка.