Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Работу сваю, нягледзячы на ўсе цяжкасці, любіць і абавязкі выконвае на «выдатна».  3532 Аўтамагазін дапамагае стварыць прымальныя ўмовы існавання ў невялічкіх населеных пунктах. Каля вітрыны аўталаўкі па пэўных днях сустракаюцца аднавяскоўцы, а прадавец Ірына Галуза заўсёды падкажа, які тавар лепш набыць, даведаецца пра стан здароўя і проста пагутарыць з мясцовымі жыхарамі. Мае Ірына Уладзіміраўна своеасаблівыя сакрэты майстэрства: для кожнага вяскоўца яна знойдзе добрае слова, ведае і ўлічвае запыты кожнага, памятае імя па бацьку. Маршруты, на якіх разам з вадзіцелем Дзмітрыем Курневічам працуе Ірына Уладзіміраўна, пралягаюць па Цімкавіцкім і Семежаўскім сельсаветах, амаль да самай мяжы Капыльскага раёна. 
Калектыў дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Сонейка» г. Капыля — гэта мудрасць, прафесіяналізм і вопыт аднадумцаў, якія працуюць па прынцыпе адзінай педагагічнай каманды. 3720 Галоўнымі ўмовамі работы персаналу з’яўляюцца любоў да дзяцей і жаданне падарыць ім радасць, веды і часцінку душы. Неаднаразова калектыў станавіўся пераможцам у раённым спаборніцтве сярод устаноў дашкольнай адукацыі. У 2018/2019 навучальным годзе па выніках абласнога агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый устаноў адукацыі ў намінацыі «Лепшае ўнутранае азеляненне і добраўпарадкаванне» ўзнагароджаны Дыпломам III ступені, а ў 2017/2018 навучальным годзе — Дыпломам I ступені, але ўжо ў намінацыі  «Лепшае знешняе азеляненне і добраўпарадкаванне».
У штаце супрацоўнікаў Скабінскога фельчарска-акушэрскага пункта — толькі загадчык Жанна Раеўская ды санітарка Марына Коршунава. Нягледзячы на гэта, нараканняў на работу ўстановы ні з боку кіраўніцтва, ні ад пацыентаў не бывае — са шматлікімі задачамі тут паспяхова спраўляюцца, таму і часта чуюць у свой адрас заслужаныя словы падзякі. 1497 За Жаннай Вячаславаўнай ужо даўно замацавалася рэпутацыя дасведчанага, уважлівага і спагадлівага медыка. Без малога 30 гадоў узначальвае яна ФАП (працуе тут з дня яго адкрыцця). Увесь гэты час у яе атрымліваецца і падыход знайсці да кожнага, хто знаходзіцца на абслугоўванні яе ўчастка (а гэта больш за 700 чалавек), і будынак з прылеглай тэрыторыяй ва ўзорным парадку захоўваць. Тут кіраўніцтва мясцовага сельгаспрадпрыемства заўсёды ідзе насустрач, аказваючы ўсебаковую дапамогу).
Сярод устаноў культуры ДУ «Капыльскі раённы краязнаўчы музей» з’яўляецца неаднаразовым пераможцам як раённых, так і абласных спаборніцтваў. 9137 Калектыў працуе над ажыццяўленнем рэспубліканскіх і міжнародных праектаў. Гэта дазваляе музею заявіць пра сябе на больш высокім узроўні і дае магчымасць ствараць цікавыя выставачныя праекты. У Год малой радзімы раённы краязнаўчы музей сумесна з рэдакцыяй газеты «Слава працы» распрацаваў новы турыстычны праект «Капыльшчына турыстычная». Ён прадугледжвае падарожжы па гора-дзе Капылі і ўсім раёне, у аддаленыя куткі для знаёмства з яго культурай, побытам, славутасцямі, традыцыямі, прыродай.
Майстар Капыльскага раёна газазабеспячэння філіяла «ВУ «Салігорскгаз» УП «Мінскаблгаз» Віталь Холад дасягнуў значных поспехаў у выкананні сваіх службовых абавязкаў. 3451 Віталь Дзмітрыевіч сочыць за безаварыйным і бесперабойным газазабеспячэннем спажыўцоў. Да таго ж ён захапляецца спортам: у кабінеце Віталя Холада шмат кубкаў, атрыманых камандай прадпрыемства на самых разнастайных спартыўных турнірах. Валейбол, футбол, гіры — спаборніцтвы па гэтых відах спорту не абыходзяцца без яго ўдзелу. Дарэчы, Віталь Холад — шматдзетны бацька: у кастрычніку 2018 года на свет з’явілася дачушка Юлечка, трэцяе дзіцятка ў сям’і. Таму Холады атрымалі добрую падтрымку ад дзяржавы — аформілі так званы «сямейны капітал». Акрамя работы і сям’і ёсць у Віталя Холада любімае захапленне: рыбалка, а дакладней — зімовая рыбалка. І тут Віталь адзначыўся добрым вынікам. У 2017 годзе на спаборніцтвах па спартыўнай рыбалцы сярод філіялаў Мінскаблгазу заняў ІІІ месца і атрымаў кубак у форме рыбкі. Такое хобі раздзяляе сын Жэнька.
Страница 3275 из 4915