Майстар Капыльскага раёна газазабеспячэння філіяла «ВУ «Салігорскгаз» УП «Мінскаблгаз» Віталь Холад дасягнуў значных поспехаў у выкананні сваіх службовых абавязкаў.
Віталь Дзмітрыевіч сочыць за безаварыйным і бесперабойным газазабеспячэннем спажыўцоў. Да таго ж ён захапляецца спортам: у кабінеце Віталя Холада шмат кубкаў, атрыманых камандай прадпрыемства на самых разнастайных спартыўных турнірах. Валейбол, футбол, гіры — спаборніцтвы па гэтых відах спорту не абыходзяцца без яго ўдзелу.
Дарэчы, Віталь Холад — шматдзетны бацька: у кастрычніку 2018 года на свет з’явілася дачушка Юлечка, трэцяе дзіцятка ў сям’і. Таму Холады атрымалі добрую падтрымку ад дзяржавы — аформілі так званы «сямейны капітал».
Акрамя работы і сям’і ёсць у Віталя Холада любімае захапленне: рыбалка, а дакладней — зімовая рыбалка. І тут Віталь адзначыўся добрым вынікам. У 2017 годзе на спаборніцтвах па спартыўнай рыбалцы сярод філіялаў Мінскаблгазу заняў ІІІ месца і атрымаў кубак у форме рыбкі. Такое хобі раздзяляе сын Жэнька.
Комментарии