Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Трэнер-выкладчык па гандболе ўстановы «ДЮСШ Капыльскай РПА БПС работнікаў АПК» Аляксандр Пілат аддаў спорту больш за 20 гадоў. IMG_9233 З будучай прафесіяй вызначыўся адразу: з дзяцінства займаўся гандболам у спартыўнай школе, таму іншыя прафесіі мала цікавілі. У свой час скончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь. Сёння ў ДЮСШ Капыльскай РПА БПС работнікаў АПК Аляксандр Іванавіч працуе з трыма гандбольнымі групамі дзяўчат і юнакоў розных узростаў. Яго падыход у рабоце вызначаецца прафесіяналізмам, паўнатой ведаў сучасных методык падрыхтоўкі юных гандбалістаў. Таму ў актыве выхаванцаў — шматлікія перамогі і прызавыя месцы ў розных спаборніцтвах рознага ўзроўню.
Сярод занесеных на Дошку гонару імя дарожнага рабочага філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» «ДРБУ № 124» Аляксандра Вайцяховіча. IMG_9131 Да цяжкай працы Аляксандру Канстанцінавічу не прывыкаць. Родам ён з вёскі, таму ўмее і дрэвы садзіць, і траву касіць, і дровы калоць. У дарожную сферу прыйшоў працаваць дваццаць гадоў таму пасля службы ў арміі. І адразу ж праявіў сябе як добрасумленны і працавіты работнік. Аляксандру Канстанцінавічу прыходзіцца працаваць на свежым паветры круглы год і ў любое надвор'е: узімку — мароз і снег, вясной і восенню — гразь і дождж, летам — спёка і сонца. Да некамфортных умоў прывык, успрымае іх як належнае. Разам з калегамі займаюцца ўстаноўкай бардзюрнага каменя, кладкай тратуарнай пліткі, робяць як ямачны, так і капітальны рамонт асфальтавага пакрыцця на дарогах, спілоўваюць засохлыя дрэвы і інш. Увогуле, дзякуючы іх працы гарадскія і раённыя дарогі выглядаюць дагледжанымі.
У Капыльскім раённым аддзеле ўнутраных спраў нясуць службу трынаццаць участковых інспектараў міліцыі. Тры з іх працуюць у горадзе, астатнія дзесяць — на тэрыторыі сельсаветаў раёна. [caption id="attachment_74825" align="aligncenter" width="580"]Участковыя інспектары міліцыі Капыльскага РАУС Вячаслаў Давідоўскі, Андрэй Трублоўскі, Мікалай Паніч, Вячаслаў Паўловіч, Сяргей  Лазоўскі, Дзмітрый Кукушкін і Эдуард Шашкін Участковыя інспектары міліцыі Капыльскага РАУС Вячаслаў Давідоўскі, Андрэй Трублоўскі, Мікалай Паніч, Вячаслаў Паўловіч, Сяргей Лазоўскі, Дзмітрый Кукушкін і Эдуард Шашкін[/caption] — У абавязкі ўчастковых уваходзяць штодзённая работа з грамадзянамі, ахова грамадскага парадку, раскрыццё злачынстваў, супрацьстаянне алкагалізацыі насельніцтва, разгляд заяў і іншае, — адзначае начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Капыльскага РАУС Анатоль Траян. — Гэта дазваляе своечасова рэагаваць на ўсе заявы і паведамленні грамадзян, прадухіляць злачынствы і адміністрацыйныя правапарушэнні. Па напрамках службовай дзейнасці наш аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі знаходзіцца на 12-й пазіцыі ў вобласці сярод райаддзелаў розных катэгорый. Калі гаварыць менавіта пра работу ўчастковых, то імі за мінулы год раскрыта 21 злачынства па лініі крымінальнага вышуку, выяўлены 94 адмі-ністрацыйныя правапарушэнні. З незаконнага абароту знята 1089 л самагоннай брагі, 82 л самагону, 339 л нехарчовага этылавага спірту і 37 самагонных апаратаў. Самым вопытным і аўтарытэтным з’яўляецца старшы ўчастковы інспектар міліцыі Андрэй Трублоўскі, які абслугоўвае зону Блеўчыцкага сельсавета. Андрэй Паўлавіч паказвае выдатныя вынікі не толькі ў службовай дзейнасці, але і ў фізічнай падрыхтоўцы. У 2005 годзе ён быў прызнаны лепшым участковым інспектарам міліцыі Рэспублікі Беларусь. Дзевяць разоў маёр Трублоўскі займаў прызавыя месцы ў спаборніцтве ўчастковых Мінскай вобласці. Звыш 15 гадоў на пасадзе ўчастковых таксама служаць старшыя інспектары Дзмітрый Кукушкін (Капыльскі сельсавет) і Дзмітрый Карнейчык (Бабаўнянскі сельсавет). Яны ўжо ведаюць усіх жыхароў не толькі па характары, ладзе жыцця, але і па лёсе. Радуе, што ў аддзел прыходзіць перспектыўнае маладое папаўненне. У іх ліку Мікалай Паніч, у зоне абслугоўвання якога знаходзіцца цэнтральны рэгіён г. Капыля, і Міхаіл Млынарчык (Грозаўскі сельсавет). Сяргей КОЗЕЛ
Прадстаўнікі калектыву ААТ «Семежава» неаднаразова ўзыходзілі на п’едэстал гонару пасля падвядзення вынікаў раённых спартыўных спаборніцтваў. 1427 (слева) Так, на сёлетняй зімовай спартакіядзе работнікаў аграпрамысловага комплексу семежаўскія волаты паказалі клас у перацягванні каната. Не было роўных і прадстаўніцы гэтай арганізацыі ў басейне — у жаночым заплыве яна фінішавала першай. Апроч перамог у асобных відах спартыўнай праграмы, з году ў год калектыў сельгаспрадпрыемства ўваходзіць у тройку лідараў па выніках агульнакаманднага заліку. Значныя дасягненні — вынік прыхільнасці да спорту і актыўнага правядзення часу. Прывычнай з’явай для семежаўцаў з’яўляюцца вячэрнія заняткі ў спартыўнай зале мясцовай школы. Пасля цяжкага працоўнага дня многія з іх выбіраюць не пасіўны адпачынак, а магчымасць зарадзіцца энергіяй падчас гульні ў баскетбол, міні-футбол ці валейбол. Некаторыя захапляюцца і сілавымі відамі спорту.
Асноўнымі прынцыпамі работы тэрапеўтычнага аддзялення Капыльскай ЦРБ з’яўляюцца дабрыня, міласэрнасць, чуласць, неабыякавыя адносіны да чужога болю. 3831 Таму, упэўнена яго загадчык урач-тэрапеўт Аксана Мінчэня, за 2018 год і дасягнуты высокія паказчыкі па аказанні планавай і неадкладнай медыцынскай дапамогі насельніцтву раёна, выкананы нарматывы абароту, занятасці ложкаў, выкарыстаны ложкавы фонд. Стацыянарная дапамога аднолькава даступна як гарадскім жыхарам, так і вяскоўцам. Асноўная заслуга ў тых высокіх выніках, якія дасягнуты, саміх медыцынскіх работнікаў: урачоў, медсясцёр, санітарак.
Страница 3276 из 4915