Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

86

В Копыльском РОВД несут службу 13 участковых инспекторов милиции

04.03.2019
У Капыльскім раённым аддзеле ўнутраных спраў нясуць службу трынаццаць участковых інспектараў міліцыі. Тры з іх працуюць у горадзе, астатнія дзесяць — на тэрыторыі сельсаветаў раёна. [caption id="attachment_74825" align="aligncenter" width="580"]Участковыя інспектары міліцыі Капыльскага РАУС Вячаслаў Давідоўскі, Андрэй Трублоўскі, Мікалай Паніч, Вячаслаў Паўловіч, Сяргей  Лазоўскі, Дзмітрый Кукушкін і Эдуард Шашкін Участковыя інспектары міліцыі Капыльскага РАУС Вячаслаў Давідоўскі, Андрэй Трублоўскі, Мікалай Паніч, Вячаслаў Паўловіч, Сяргей Лазоўскі, Дзмітрый Кукушкін і Эдуард Шашкін[/caption] — У абавязкі ўчастковых уваходзяць штодзённая работа з грамадзянамі, ахова грамадскага парадку, раскрыццё злачынстваў, супрацьстаянне алкагалізацыі насельніцтва, разгляд заяў і іншае, — адзначае начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Капыльскага РАУС Анатоль Траян. — Гэта дазваляе своечасова рэагаваць на ўсе заявы і паведамленні грамадзян, прадухіляць злачынствы і адміністрацыйныя правапарушэнні. Па напрамках службовай дзейнасці наш аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі знаходзіцца на 12-й пазіцыі ў вобласці сярод райаддзелаў розных катэгорый. Калі гаварыць менавіта пра работу ўчастковых, то імі за мінулы год раскрыта 21 злачынства па лініі крымінальнага вышуку, выяўлены 94 адмі-ністрацыйныя правапарушэнні. З незаконнага абароту знята 1089 л самагоннай брагі, 82 л самагону, 339 л нехарчовага этылавага спірту і 37 самагонных апаратаў. Самым вопытным і аўтарытэтным з’яўляецца старшы ўчастковы інспектар міліцыі Андрэй Трублоўскі, які абслугоўвае зону Блеўчыцкага сельсавета. Андрэй Паўлавіч паказвае выдатныя вынікі не толькі ў службовай дзейнасці, але і ў фізічнай падрыхтоўцы. У 2005 годзе ён быў прызнаны лепшым участковым інспектарам міліцыі Рэспублікі Беларусь. Дзевяць разоў маёр Трублоўскі займаў прызавыя месцы ў спаборніцтве ўчастковых Мінскай вобласці. Звыш 15 гадоў на пасадзе ўчастковых таксама служаць старшыя інспектары Дзмітрый Кукушкін (Капыльскі сельсавет) і Дзмітрый Карнейчык (Бабаўнянскі сельсавет). Яны ўжо ведаюць усіх жыхароў не толькі па характары, ладзе жыцця, але і па лёсе. Радуе, што ў аддзел прыходзіць перспектыўнае маладое папаўненне. У іх ліку Мікалай Паніч, у зоне абслугоўвання якога знаходзіцца цэнтральны рэгіён г. Капыля, і Міхаіл Млынарчык (Грозаўскі сельсавет). Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей