Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

У філіяле «Аўтамабільны парк № 21» ААТ «Мінаблаўтатранс» вадзіцель аўтобуса Іван Каляда адзін са старэйшых супрацоўнікаў. Яго стаж адлічваецца з верасня 1975 г., калі ён вярнуўся са службы ў арміі. IMG_9128 Аўтобус МАЗ-256100, на якім працуе вадзіцель-прафесіянал, пастаянна ва ўзорным парадку — Іван Васільевіч шануе машыну як сваю. Адзначае, што з забеспячэннем запчасткамі праблем няма і кіраўніцтва прадпрыемства заўсёды своечасова рэагуе на просьбы і ідзе насустрач. Немалаважнымі застаюцца і адносіны з кліентамі — пасажырамі розных маршрутаў (а гэта і прыгарадныя, і міжгароднія). Іван Васільевіч з імі заўсёды ветлівы і ўважлівы. — У каго ёсць жаданне, той заўсёды будзе працаваць, — адкрывае простую формулу поспеху Іван Васільевіч. — Работу патрэбна любіць, адносіцца да яе з душой.
Маёр міліцыі Юрый Сапешка па сваёй першай адукацыі — педагог. Ён закончыў факультэт прыродазнаўчых навук Белдзяржпедуніверсітэта. IMG_3401 І хаця далей было навучанне ў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, першая ВНУ дала трывалыя веды па псіхалогіі і педагогіцы, што дапамагло знаходзіць кантакт з людзьмі. Пачынаў Юрый Анатольевіч сваю службу ў Капыльскім РАУС сяржантам. Быў участковым інспектарам міліцыі, участковым інспектарам і начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх, з 2011 года прызначаны на пасаду намесніка начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі, з якой паспяхова спраўляецца. — У асноўным нашаму аддзелу неабходна рэагаваць на заявы грамадзян, сачыць за выкананнем матэрыялаў, эфектыўнасцю прыняцця рашэнняў участковымі інспектарамі міліцыі, — расказвае Юрый Анатольевіч. — Шмат увагі надаём забеспячэнню аховы правапарадку, асабліва падчас масавых мерапрыемстваў, працуем па прафілактыцы сямейнага недабрабыту, з праблемнымі катэгорыямі грамадзян. Цесную сувязь трымаем з сельвыканкамамі, саветамі пунктаў аховы правапарадку.
Дырэктар Капыльскага кааппрама Тамара Міхайлаўна Абрамовіч мае свае сакрэты паспяховай работы, сярод якіх галоўным з’яўляецца імкненне пастаянна рухацца наперад і ніколі не спыняцца. IMG_6055 Вынікам паспяховай дзейнасці становіцца тая шматлікая смаката, якая з’яўляецца ў магазінах. То духмяныя булачкі з рознымі начынкамі, то казінакі, то арыгінальныя каўбасныя вырабы. І ўся прадукцыя кааппрама адрозніваецца натуральнасцю інгрэдыентаў і высокай якасцю. Таму яна запатрабавана не толькі ў гандлёвых кропках Капыльшчыны, але і за яе  межамі. Пачынала Тамара Абрамовіч 19 гадоў таму простым кандытарам, потым працавала тэхнолагам. Як кажуць, прайшла ўсе прыступкі кар’ернай лесвіцы, таму работу на кожным этапе ведае дасканала. Гэта дазваляе кантраляваць увесь вытворчы працэс і, калі трэба, уносіць карэктывы.
Малочнатаварная ферма № 1 філіяла «Лакнея» УП «ПрыортрансАгра», якую ўжо шосты год узначальвае Надзея Вержыкоўская, па выніках мінулага года займае першае месца ў раёне. IMG_3354 Умовы ўтрымання жывёлы і працы лю-дзей тут знаходзяцца на высокім узроўні. Шмат увагі ўдзяляецца якасці малака. Кіраўніцтва і работнікі сельгас-прадпрыемства добра разумеюць:  чым вышэйшы гатунак, тым вышэйшая цана продажу. — Садзейнічаюць нашай паспяховай працы па нарошчванні вытворчасці малака, — адзначае брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі № 1 Надзея Вержыкоўская, — трывалая кармавая база, удасканаленне селекцыйнай работы, дакладнае выкананне тэхналогіі вытворчасці прадукцыі. Круглы год грамадскі статак забяспечаны якаснымі і збалансаванымі кармамі. Сярод пералічаных аспектаў адным з важных з’яўляюцца кадры. Кожны на сваім рабочым месцы — ад спецыяліста да жывёлавода — з адказнасцю выконвае сваю задачу. Па словах Надзеі Уладзіміраўны, даручаная справа заўсёды будзе выканана, калі за яе возьмуцца Наталля Балакір, Святлана Юрчанка, Яўген Мяцельскі, Міхаіл Шыдлоўскі, Аляксей Юрчанка і іншыя.
Амаль 30 гадоў працуе ў ААТ «Семежава» Міхаіл Іванавіч Мінец. IMG_20190214_14 Яго заўсёды вызначае вялікая адказнасць да выканання даручанай справы, імкненне арганізаваць работу сваіх падначаленых так, каб не ўзнікала ніякіх праблемных сітуацый. Нездарма ААТ «Семежава» з года ў год знаходзіцца ў ліку лідараў агляду-конкурсу сярод мехдвароў сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны. Добраўпарадкаванне тэрыторыі, стан майстэрняў, гаражоў, навесаў, пляцовак для захоўвання сельгастэхнікі, вытворча-бытавых памяшканняў у ААТ «Семежава» — усе гэтыя крытэрыі ацэнкі ў многім дзякуючы намаганням Міхаіла Мінца атрымліваюць толькі высокую адзнаку. Міхаіл Іванавіч нарадзіўся ў Семежаве, скончыў мясцовую школу і паступіў у Мар’інагорскі саўгас-тэхнікум, дыпламаваным спецыялістам вярнуўся ў родную гаспадарку. Затым была вучоба ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, якая ўмацавала яго прафесіяналізм.
Страница 3278 из 4915