Амаль 30 гадоў працуе ў ААТ «Семежава» Міхаіл Іванавіч Мінец.
Яго заўсёды вызначае вялікая адказнасць да выканання даручанай справы, імкненне арганізаваць работу сваіх падначаленых так, каб не ўзнікала ніякіх праблемных сітуацый. Нездарма ААТ «Семежава» з года ў год знаходзіцца ў ліку лідараў агляду-конкурсу сярод мехдвароў сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны.
Добраўпарадкаванне тэрыторыі, стан майстэрняў, гаражоў, навесаў, пляцовак для захоўвання сельгастэхнікі, вытворча-бытавых памяшканняў у ААТ «Семежава» — усе гэтыя крытэрыі ацэнкі ў многім дзякуючы намаганням Міхаіла Мінца атрымліваюць толькі высокую адзнаку.
Міхаіл Іванавіч нарадзіўся ў Семежаве, скончыў мясцовую школу і паступіў у Мар’інагорскі саўгас-тэхнікум, дыпламаваным спецыялістам вярнуўся ў родную гаспадарку. Затым была вучоба ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, якая ўмацавала яго прафесіяналізм.
Комментарии