Сярод устаноў культуры ДУ «Капыльскі раённы краязнаўчы музей» з’яўляецца неаднаразовым пераможцам як раённых, так і абласных спаборніцтваў.

Калектыў працуе над ажыццяўленнем рэспубліканскіх і міжнародных праектаў. Гэта дазваляе музею заявіць пра сябе на больш высокім узроўні і дае магчымасць ствараць цікавыя выставачныя праекты. У Год малой радзімы раённы краязнаўчы музей сумесна з рэдакцыяй газеты «Слава працы» распрацаваў новы турыстычны праект «Капыльшчына турыстычная». Ён прадугледжвае падарожжы па гора-дзе Капылі і ўсім раёне, у аддаленыя куткі для знаёмства з яго культурай, побытам, славутасцямі, традыцыямі, прыродай.
Комментарии