Работу сваю, нягледзячы на ўсе цяжкасці, любіць і абавязкі выконвае на «выдатна».
Аўтамагазін дапамагае стварыць прымальныя ўмовы існавання ў невялічкіх населеных пунктах. Каля вітрыны аўталаўкі па пэўных днях сустракаюцца аднавяскоўцы, а прадавец Ірына Галуза заўсёды падкажа, які тавар лепш набыць, даведаецца пра стан здароўя і проста пагутарыць з мясцовымі жыхарамі.
Мае Ірына Уладзіміраўна своеасаблівыя сакрэты майстэрства: для кожнага вяскоўца яна знойдзе добрае слова, ведае і ўлічвае запыты кожнага, памятае імя па бацьку.
Маршруты, на якіх разам з вадзіцелем Дзмітрыем Курневічам працуе Ірына Уладзіміраўна, пралягаюць па Цімкавіцкім і Семежаўскім сельсаветах, амаль да самай мяжы Капыльскага раёна.
Комментарии