Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

93

«Дни животновода» в Копыльском районе будут проводится каждый месяц

02.11.2011
В. а. старшыні райвыканкама І. М. Кісляк падпісала распараджэнне аб падвядзенні вынікаў работы ў жывёлагадоўчай галіне і правядзенні Дзён жывёлавода. Дадзеныя мерапрыемствы накіраваны на выкананне праграмы «Малако». Упраўленню райсельгасхарчу, кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў неабходна штомесячна праводзіць Дні жывёлавода ў гаспадарках пасля  справаздачы па форме №24 не пазней за 10 чысло месяца, які ідзе за справаздачным перыядам. Кіраўнікі гаспадарак павінны арганізаваць штодэкаднае правядзенне дадзенага мерапрыемства ў структурных падраздзяленнях сельгас- прадпрыемстваў. Першаму намесніку начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу В. А. Ракевічу, начальніку аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Л. М. Камковай, старшыні РК прафсаюза работнікаў АПК А. І. Татарыцкаму неабходна забяспечыць аналіз правядзення Дзён жывёлавода ў кожнай гаспадарцы і распрацоўку мерапрыемстваў па ўхіленні выяўленых недахопаў. Для таго, каб аператыўна і своечасова вырашаліся арганізацыйныя пытанні, за гаспадаркамі на перыяд зімова-стойлавага перыяду замацаваны адказныя работнікі ад райвыканкама. Начальніку аддзела культуры райвыканкама Н. І. Царковай даручана арганізаваць культурнае забеспячэнне праводзімых Дзён жывёлавода. Марыя ШЭІНА    
46

В Копыле прошли соревнованя по фигурному вождению автомобиля

02.11.2011
Уже традиционными стали у нас соревнования по фигурному вождению легкового автомобиля, организуемые в День автомобилиста и дорожника Копыльской РОС ДОСААФ, отделением ГАИ Копыльского РОВД, МРЭО ГАИ г. Слуцка, отделом по делам молодежи райисполкома, РК ОО «БРСМ». [caption id="attachment_14077" align="aligncenter" width="443" caption="Председатель РОС ДОСААФ А. Касинский (второй справа) и первый секретарь РК ОО «БРСМ» Н. Горбацевич с командой-победительницей ДРСУ-124: С. Астрейко, А. Иванцовым и Д. Василевичем"][/caption] Вот и в прошедшее воскресенье с утра на центральную площадь г. Копыля начали съезжаться автолюбители, чтобы поучаствовать в популярных соревнованиях, продемонстрировать навыки вождения, блеснуть филигранным мастерством преодоления «габаритного дворика», выписывания «змейки», заезда задним ходом в бокс, диагональной парковки, выполнения других элементов фигурного вождения. На торжественном открытии соревнований выступили председатель РОС ДОСААФ Александр Касинский, начальник ОГАИ Копыльского РОВД майор милиции Александр Киселев, первый секретарь РК ОО «БРСМ» Наталья Горбацевич. Они напомнили собравшимся, что такие соревнования стали у нас традиционными и проводятся уже в 11-й раз, что состязания повышают водительское мастерство и в конечном итоге способствуют снижению аварийности на дорогах. Выступающие призвали участников проявить волю к победе, добиться которой может только сильнейший. Право поднять флаг соревнований предоставляется постоянному участнику и неоднократному призеру таких состязаний работнику КУП «Копыльское ЖКХ» Евгению Борисевичу. И вот уже звучит команда: «Автомобили, на старт!» Отмашка флажком выпускающего судьи на линии Игоря Семашко – и представитель советского еще автопрома «Москвич-412», на лобовом стекле которого значится №4, взвизгнув колесами, пересекает линию старта. За рулем – Евгений Борисевич. Он уверенно и на вполне приличной скорости преодолевает габаритный тоннель, змейку, а за диагональную парковку вообще заслуживает аплодисментов многочисленных зрителей. Без единой ошибки проезжает синий «Москвич» оставшуюся дистанцию. Судья на финише — заслуженный тренер Республики Беларусь Владимир Рыбак — с удовлетворением фиксирует время – 1 мин. 18 сек. Забегая вперед, подчеркну, что это время «потянуло» лишь на третье место в личном первенстве. Вторым стартует участник под №5 Денис Василевич, работник ДРСУ №124. Так же, как и его предшественник, он четко и безошибочно выполнил все элементы соревнований и финишировал с результатом 1 мин. 19 сек., заняв в итоге 4-е  место. «Серебро» уверенно завоевал представитель копыльских районных электросетей Михаил Шапошник, стартовавший под №13. Он преодолел дистанцию за 1 мин. 11 сек. «Золото» судьи по праву отдали стартовавшему последним под №27 работнику ООО «Салита» Алексею Вербило. Его красный полуспортивный 3-дверный «Хюндай», без преувеличения, порадовал многих автолюбителей, и не только из числа зрителей, но и непосредственных участников соревнований, которые не поскупились на аплодисменты, награждая водителя за каждое отлично выполненное упражнение. Итоговое время у Алексея – 1 мин. 10 сек. Кстати, точно с таким временем он финишировал и в 2010 году, также заняв 1-е место… Один за одним стартовали участники. Не у всех все получалось гладко. Были и сбитые фишки, и падающие стойки, особенно при заезде задним ходом в «бокс» или при «диагональной парковке», наезды на линию. Для многих участников непреодолимым препятствием стало преодоление габаритной колеи, а проще говоря  – проезд по доске шириной 20 см. Колеса автомобилей так и норовили соскользнуть, а некоторые водители даже не смогли попасть на нее. На финишном отрезке участникам необходимо было перевезти условный предмет с одной стойки на другую и остановиться точно на стоп-линии. И даже за эти простые, прямо скажем, упражнения отдельные водители умудрились получить штрафные баллы. В командном зачете победу одержали представители ДРСУ №124 в составе Дениса Василевича, Сергея Астрейко и Александра Иванцова. Необходимо отметить,  что это предприятие второй раз (из 11 – В. С.) выставляет свою команду, и второй раз они побеждают. Утих рев моторов и визг тормозов. Судьи подводят итоги, а организаторы мероприятия вручают победителям дипломы и памятные подарки. Как-то незаметно участники соревнований разъезжаются по домам. Одни – с радостью от того, что в упорной борьбе удалось превозмочь соперников и победить, другие – с чувством горечи, что не все намеченное получилось. А оно непременно получится. Впереди ведь – целый год, за который можно повысить свое водительское мастерство, отшлифовать практические навыки, чтобы стать-таки победителем. Главное – захотеть этого… Владимир СКРИПИНСКИЙ Фото автора  
63

Голас душы Валянціны Гладкай

01.11.2011
[caption id="attachment_14066" align="alignleft" width="300" caption="Народный фольклорно-этнографический ансамбль БГУ "Неруш""][/caption] У свой час музычны народны фальклор прыжыўся на сцэне Канюхоўскага сельскага Дома культуры, якім загадвала зусім маладая Валянціна Гладкая. І вось ужо больш за 30 гадоў кіруе яна вядомым у рэспубліцы фальклорна-этнаграфічным ансамблем «Неруш» Белдзяржуніверсітэта. Сёлета нашай слыннай зямлячцы, заслужанаму дзеячу культуры Беларусі спаўняецца 55 гадоў. Нарадзілася Валянціна ў сям’і жывёлаводаў Марыі Максімаўны і Фёдара Яфімавіча Гладкіх у в. Праснакі. Вось што паведаміла маці: - У мяне было тры дачкі: старэйшая Шура, сярэдняя Валя і малодшая Ніна. Не заўсёды хапала часу прыгалубіць дзетак і праверыць школьныя заданні, бо мы з мужам ад цямна і да цямна працавалі на праснакоўскай ферме: я — даяркай, а ён — на адкорме бычкоў. Тым не менш сястрычкі паспявалі нават нам дапамагчы і вучыцца добра. Сапраўды, дзяўчынкі раслі ў няпростых умовах, але гэта сфарміравала ў іх моцны характар, настойлівасць у ажыццяўленні пастаўленай мэты, працавітасць. Вечарам пасля работы, асабліва летняй парой, бабкі пасядуць на лаўкі і спяваюць даўно забытыя песні, а Шура, Валя і Ніна ім падпяваюць. Ці не адтуль ідзе гэтая апантанасць у Валянціны да песеннай спадчыны. У Канюхоўскай васьмігодцы дзейнічалі гурткі мастацкай самадзейнасці: танцавальныя і песенныя. Усё гэта ў спеўную душу дзяўчынак закладвала добры падмурак, але толькі  Валя раз і назаўсёды аддалася «матчынай песні». Шура стане інжынерам, Ніна - маркетолагам. Усе трое атрымаюць вышэйшую адукацыю. Будучы яшчэ студэнткай інстытута культуры, яна атрымала запрашэнне ад студэнтаў-матэматыкаў БДУ дапамагчы падрыхтавацца да агляду мастацкай самадзейнасці. І дапамагла яна так, што на ўніверсітэцкай сцэне яны выступілі лепш за ўсіх. 3 таго часу дзяўчына  засталася ў БДУ назаўсёды, бо спадабалася кіраўніцтву.  I вось па яе ініцыятыве і пад яе кіраўніцтвам ствараецца ансамбль «Неруш», куды ўвайшлі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў універсітэта (было гэта ў 1980 годзе). Зараз у калектыве ўдзельнічае больш за дзвесце чалавек. Матэматыкі, фізікі, журналісты, юрысты выступаюць на сцэне не горш за прафесіянальных артыстаў. Адны з іх — спевакі, другія — танцоры. Многія даўно закончылі ўніверсітэт, але верныя юнацкаму захапленню і дасюль спяваюць у ансамблі. Цікава, адкуль узялася назва «Неруш»? Са слоўніка чытаем: штосьці некранутае (нявораная зямля, дзікі лес). Усё становіцца зразумелым:   у «Нерушы» спяваюць так, як спявалі спрадвеку, без усялякай апрацоўкі, узнімаюць песенную цаліну. Дзе толькі не пабываў ансамбль «Неруш», прапагандуючы нашу мілагучную народную песню: Аўстрыя, Тайвань, Егіпет, ЗША, Італія, Данія, Нарвегія. Дарэчы, спевакі і танцоры ансамбля моцна пасябравалі з нарвежцамі. Госці з поўначы два разы пабывалі ў нас на Капыльшчыне і разам з «Нерушам» заварожвалі гледачоў Грозаўскага сельсавета сваімі песнямі і танцамі. У сваю чаргу Валянціна Гладкая па запрашэнні  вазіла свой калектыў у нарвежскі горад Ф’ёрдзе. Вядома ж, без дапамогі мастацтвазнаўцаў поспехі былі б можа меншыя. Вядучы этнамузыка - Колач Тамара Варфаламееўна перадала Гладкай шмат сваіх фальклорных запісаў. Удзельнікі калектыву і сама Валянціна Фёдараўна ў розных экспедыцыях запісваюць вясковыя песні, танцы з захаваннем дыялектаў і каларыту той мясцовасці, дзе ім давялося пабываць. Гэта калядныя, купальскія, карагодныя, жніўныя песні. Невыпадкова з розных міжнародных фестываляў калектыў прывозіць залатыя медалі. Іх запрашаюць на розныя сусветныя фалькларыяды ў Японію, Францыю, Амерыку, на дні беларускай культуры ў гарады Расіі і, здаецца, ад такой загружанасці можна сарвацца, а калектыў «Неруш» паказвае вялікую ўстойлівасць і высокі прафесіяналізм. Нездарма неаднаразова гэты ансамбль узнагароджваецца спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адметныя сцэнічныя касцюмы артыстаў ансамбля зроблены лепшымі швачкамі Беларусі. А вось апошнім часам пра ансамбль  і яго стваральніцу выпушчана кніга «Пра песню народную, «Неруш» і Валянціну», аўтар якой — Ніна Русаковіч. Іван ІГНАТЧЫК г. Капыль  
44

ПIСАЛА «Наша нiва»(1909 г.)

01.11.2011
10 верасня, №37 М. Капыль, Мінск. Губ. Слуцк. Пав. Наша м. Капыль лічыцца адным з байчэйшых гандлёвых мястэчак не толькі адной Мінскай губерні, а і ўсяе Беларусі. Ад даўніх часоў у ім кожны год бываюць два кірмашы: вясенні і асенні. На гэтыя кірмашы збіраецца шмат народу – крыху свайго павету і многа з суседніх. Галоўны гандаль вядзецца жывёлай: рагатым таварам і коньмі. Увосень прыязджаюць мінскія купцы і скупляюць добра адпасеных валоў, наймаюць паганячоў і гоняць тавар да Мінску. Таксама стаўпецкія гандляры (з м. Стоўбцы) прыязджаюць і скупляюць каровы. Вясною ж гандаль ідзе байчэй коньмі: апроч таго, што імі запасаюцца канюхі, яшчэ кожны селянін, каторы на зіму прадаў каня (а ў нас так робяць бадай усе капыляне), стараецца прыдбаць сабе “таварыша-супрацоўніка”. Апроч гандлю жывёлай, на торжышча ў Капыль вясковыя людзі прывозяць шмат лык, абодзяў, барон і збожжа. Кабеты наносяць кросны, талькі, яйкі і т. д. І трапляюцца такія бойкія торжышча, калі капіталу варочаецца на сотні тысяч рублёў. Ды яшчэ штогод на Уласа (масляніцай) ідзе гандаль “бёрдамі”, абразамі, цэбрамі, санямі, лыжкамі і верацёнамі, навезенымі ў Капыль аж з Расейскіх губерняў. Капылянін  
36

Успамін грэе душу

01.11.2011
Мне часта ўспамiнаецца адзiн незвычайны выпадак з маленства. Было гэта ў Садавічах Капыльскага раёна. Мацi некуды пайшла, бабуля сядзела на печы i вязала, а я, маленькi сумны валацужка, блукаў па хаце — з кутка ў куток. Нарэшце абрыдла. — Баб, — пацягнуўся я да бабкi, — раскажы казку, толькi цiкавую. — Лезь на печку, раскажу. Я залез, i тут дзесьцi зусiм побач пачулася: «Цiў-цiў-цiў». Мы прыслухалiся: што ж такое? Бабуля адклала вязанне, паправiла акуляры i не зусiм ўпэўнена сказала: — Верабей заляцеў у комiн, цi што? Перадала мне клубок, злезла з печы, каб з прыпека глянуць, што робiцца ў печы i комiне. Я ўзяў клубок — i ад нечаканасцi ледзь не звалiўся. «Цiў-цiў-цiў»,— пiшчала прама ў мяне ў руках. — Бабуля! — закрычаў я. — Клубок пiшчыць. Ён жывы... Бабка перастала гортаць у печы, сярдзiта павярнулася да мяне: — Што ты, гарэза, жартаваць са старой уздумаў? — Цiў-цiў-цiў! — адказаў ёй клубок. Хуценька пачалi мы разблытваць з яго нiткi i ўбачылi... спачатку расколатае шкарлупiнне, а потым — маленькае жоўценькае куранятка. Пяшчотнае, як сонейка. — Ах, бацюхны мае! — усклiкнула бабуля i чамусьцi пачала апраўдвацца: — Гэта ж я тры тыднi таму скончыла давязваць шкарпэтку, а нiткi засталiся i нiчога не было, каб наматаць iх. Гляджу на стале курынае яйка ляжыць, яго i ўзяла. А яно, бач ты, сагрэлася ў воўне i куранятка нарадзiлася! (Так i сказала, а не «вывелася»: бабуля ўсiх лiчыла Божымi стварэннямi)... Даўно гэта было. Шмат гадоў ужо, як прыняла зямля сонейка майго сэрца — бабулю Таццяну Васiльеўну Карнялюк. Але i сёння ўспамiн аб ёй, аб тым жоўценькiм куранятку нястомным цяплом грэе душу... Канстанцін  КАРНЯЛЮК, краязнаўца, г. Віцебск  
53

Ракіні

01.11.2011
Пачынаючы з даўніх часоў людзі шмат увагі надавалі лесу, абагаўлялі яго і паасобныя пароды дрэў. Лес быў асновай жыцця і працы нашых далёкіх продкаў. Амаль усё тады рабілася з дрэва ці з таго, што расло ў лесе: рабілі будыніны і прылады працы, лодкі і чаўны. Нашы продкі кожнаму дрэву прыпісвалі асобныя ўласцівасці. 3 дрэвамі звязана многа павер’яў. Напрыклад, калі нараджалася ў хаце дачка, то гаспадар саджаў пад акном рабіну. А калі на дрэве ўпершыню з’яўлялася шмат чырвона-агністых ягадак, гэта азначала, што дзяўчына на выданні. Рабіна можа незаўважна і нячутна для людзей лячыць іх, пазбаўляць ад усялякіх злых праклёнаў і чорных позіркаў, паляпшаць жыццё. Такое дрэва нельга ні ў якім разе ні секчы, ні ламаць. У нашых мясцінах, як адзначалі продкі, найбольш раслі ракіта і дуб. Цяпер дубоў амаль не засталося, асабліва старых, таўшчэразных, якія стаялі ў далёкія часы. Многае на гэта паўплывала: войны, пажары, маразы, але галоўным чынам - сам чалавек. Ракіту ж да апошняга часу амаль не чапалі. Ракіта і не гнуткая, і крохкая надзвычай, толькі возьмешся - і трэснула ў руках. Затое разрасталася вельмі імкліва. Спачувалі таму гаспадару, да якога ў надзел гэтая брыдота ўбівалася. Старыя людзі казалі, быццам назву вёсцы Ракіні менавіта ракіта дала. Пра гэта і паданне склалі: «Быў у мясцовага памешчыка адзін парабак. Не дужа каб сумленны, але загады выконваў. Скажуць зрабіць тое, ён тое і зробіць, а на астатняе і не гляне. Неяк надвячоркам сядзеў памешчык у садзе і паважна пацягваў гарбату. Пані з пакаёўкамі ў лес пайшла па ягады. Гаспадару ж даверылі за маленькім сынам наглядаць. Праз некаторы час памешчык занепакоіўся, бо не заўважыў у садзе хлопчыка. Паклікаў да сябе парабка і загадаў яму знайсці малога. Пабег Хведар (так звалі парабка) на бераг ракі, зірнуў туды-сюды і бачыць - паніч ужо па шыю ў вадзе стаіць. Паімчаў тады парабак назад да пана. Прыбягае, а памешчык ужо і месца сабе не знаходзіць. А Хведар крычыць здалёку, што яго сыночак па шыю ў вадзе стаіць, а дадому ён яго не прывёў, бо яму не гаварылі. Але пан ужо не слухаў далейшых тлумачэнняў, а ляцеў на бераг. Выхапіў памешчык сына з вады і на бераг хутчэй выляцеў. Вось з таго разу і зразумеў памешчык, які страшны чалавек яго парабак. Ён жа можа і без усялякага намеру такое зло ўчыніць, якое потым нічым не выправіш. Адправіў яго з двара і сказаў нібыта пры гэтым: — Зла я на цябе, Хведар, ніякага не трымаю, таму і зямлёю надзяляю. Якою - я ўжо не вінаваты. Надзяліў ён Хведара зямлёю якраз у той мясціне, дзе сёння вёска Ракіні размешчана. Ракіты тут было шмат. Не адзін год, не адну вясну і восень высякаў і выкарчоўваў Хведар ракіты». Адтуль потым людзі і паселішча назвалі ды крыху перайначылі на свой лад - Ракіні. А што тычыцца сапраўднай гісторыі паселішча, то ўзнікла яно прыкладна ў 18 ст. пад назвай Ракітна і ўваходзіла ў склад Навагрудскага павета. У 1795 г. тут было толькі 2 жыхары мужчынскага полу. На пачатку XIX ст. уласнасць Радзівілаў. Да 1917 г. склаўся хутар, які ўжо налічваў 29 двароў і 201 жыхара. У 1921 г. была адкрыта школа 1-й ступені. На пачатку 1920-х г. склалася в.Ракіні. 3 1938 г. - вёска ў складзе Мінскай вобласці, а з 1959 г. увайшла ў склад Капыльскага раёна. Таццяна ВАРАНЦОВА, старшы навуковы супрацоўнік ДУ «Капыльскі раённы краязнаўчы музей»  
80

Осень — не повод для грусти

01.11.2011
Непогода и недостаток солнечного света могут серьезно ухудшить физическое и душевное состояние. Чаще всего это происходит с людьми, чувствительными к перемене погоды, а также с теми, кто страдает синдромом хронической усталости, недавно пережил стрессовую ситуацию. Однако, не стоит раньше времени ставить себе диагноз: «Я ничего не хочу, потому что у меня депрессия». Если осенняя непогода действует на вас чересчур удручающе и вы уверены, что ничего хорошего от этой осени ждать не приходится, то самое лучшее - на время сменить обстановку: взять отпуск и уехать куда-нибудь к теплым морям. Если же это невозможно, то попытайтесь помочь себе другими способами. Один из самых простых советов: по утрам обязательно улыбайтесь своему отражению в зеркале, каким бы «ужасным» оно вам ни казалось. А вот решение любых семейных конфликтов и проблем отложите на «потом». Многим женщинам помогает генеральная уборка в квартире, а вот ремонт не затевайте, он вам противопоказан. Упорядочить ваши чувства и мысли может только порядок в окружающих вас вещах. Поставьте перед собой какую-нибудь цель, для достижения которой требуется достаточно много времени, но не сил. Например, научитесь вязать, освойте искусство икебаны или игру на каком-нибудь музыкальном инструменте. Начните озеленять квартиру капризными декоративными растениями. Побалуйте себя в этот период любимыми фруктами. Замените свои шторы, скатерти и покрывала на более светлые, создайте в квартире атмосферу лета. Когда одолевают грустные мысли, заменяйте их более конкретными и полезными, например, «что я буду дарить своим родственникам и друзьям на Новый год». Кстати, можно заняться и покупкой подарков, чтобы не делать этого, как всегда, в последнюю минуту. Кроме того, обязательно удвойте свою физическую активность: гуляйте, плавайте, делайте зарядку и начните прием витаминов для укрепления иммунитета. И еще: нужно помнить о том, что депрессия - это болезнь заразная. Особенно в период хмурой и ненастной осенней погоды. Поэтому старайтесь не примерять чужие проблемы на себя. Если состояние безразличия и бессилия продолжается достаточно долго, больше двух недель, то это может быть признаком уже начавшейся депрессии. Выходить из нее лучше с помощью специалиста - психолога или психотерапевта. Константин КОРНЕЛЮК, педагог,  г. Витебск  
86

У Капылі выступаў Георгій Калдун

01.11.2011
Рэальную, жывую музыку, добры вакал змаглі ацаніць капыльскія гледачы, адорваючы Георгія Калдуна і групу “Hush” заслужанымі апладысментамі. Вельмі цікавай, і нават пацешнай была “вусная” частка канцэрта, дзе Георгій удала, з пачуццём гумару адказваў на пытанні з залы. Увогуле, кожны мог спытаць ўсё што заўгодна - і пыталіся-такі… Ужо пасля канцэрта, які доўжыўся дзве гадзіны, за кулісы паспяшаліся маладыя (і не толькі) прыхільнікі і прыхільніцы, каб узяць у Георгія аўтограф і сфатаграфавацца на памяць. Нікому не адмовіў, як заўсёды міла ўсміхаўся і не пераставаў жартаваць, адказваючы на некаторыя рэплікі прысутных. Праз паўгадзіны атрымалася пагутарыць з Калдуном. — Георгій, Вас Капыль сустракаў восеньскім дажджом, а які сезон Вы больш любіце? — Усё, вядома, залежыць ад унутранага стану, ад настрою. Калі на душы спакойна і добра, можна атрымліваць асалоду і ад дажджу. Але восеньскія дажджы я не вельмі люблю. Калі мокра і холадна, я думаю, мала каму падабаецца. Насуперак разумнаму сэнсу мне падабаецца пахмурнае лета - цёпла, але не горача, і, пры гэтым, не слепіць сонца вочы. — Як часта Вам прыходзіцца даваць канцэрты? — Ну, прыходзіцца - гэтае слова такое ўмоўнае наогул. У мяне няма ні дырэктара, ні адміністратара, якія гэтым займаюцца. Бывае проста людзі, якія тэлефануюць, пытаюцца: вось такі горад жадае зрабіць канцэрт. У нас прынцып: мы працуем з тымі, хто жадае з намі працаваць, у каго ёсць сілы займацца афішамі, арганізацыяй. А вось калі гэты ланцужок працуе няправільна, то можна ў канчатковым выніку наогул з пустой залай застацца - можна быць папулярным, але ніхто не будзе ведаць, што ты прыязджаеш. І прыемна, што часцей за ўсё канцэрты праходзяць пры поў- ных залах. Бывае, вядома, што ў зале 60 — 70% людзей сядзіць, але гэта хутчэй выключэнне, чым правіла. Калі мы вырашылі зрабіць канцэрты з музыкантамі, у нас за чатыры месяцы было больш за 60 канцэртаў. Такі шчыльны быў графік. Для таго, каб ездзіць часта, трэба актыўна абнаўляць рэпертуар. Мы назапашваем матэрыял, і калі ўжо канструктыўна змяняецца праграма, ну хоць бы працэнтаў на 30 - гэта ўжо выдатна, тады мы ўжо смела едзем. Нават калі трапляем на адных і тых жа людзей, нам ужо ёсць што паказаць новае. — Вы ўдзельнічаеце ў розных новых тэлевізійных праектах у Беларусі, а таксама ў Расіі, ва Украіне. А дзе б яшчэ жадалі сябе паспрабаваць? — Хочацца працаваць там, дзе работа ідзе, дзе людзі непакояцца за вынік, дзе ім цікава, дзе яны маюць агульную мэту. У прыватнасці, ва Украіне: на камерцыйным тэлебачанні ганяюцца за рэйтынгамі, аналізуюць іх. Зараджаешся гэтым усеагульным настроем і, адпаведна, атрымліваеш задавальненне. Любая работа, калі яна яшчэ добра аформлена, заўсёды цікавая гледачу. Гэта не прынцыпова, дзе працаваць, і не залежыць не ад краіны. Прафесійныя музыканты, аператары ёсць і ў Беларусі, і ва Украіне, і ў Расіі. Проста хтосьці хоча працаваць, хтосьці атрымлівае ад гэтага задавальненне. І з такімі людзьмі заўсёды прыемна працаваць. — Вам часта журналісты задаюць розныя пытанні. Ад якога пытання Вы ста- міліся? — Я да такой формы таксама звяртаўся, калі ў кагосьці інтэрв’ю браў. Ёсць такія банальныя рэчы, так званая журналісцкая этыка, якая, на мой погляд, уключае тое, што чалавек павінен хаця б элементарнай інфармацыяй валодаць. Гэта значыць не павінен пытацца, напрыклад, «Што Вы скончылі?» Навошта такія рэчы пытацца, калі аб гэтым трэба чалавеку ведаць да інтэрв’ю. Горш за ўсё, калі задаюць пытанне, у якім адразу ўтрымоўваецца адказ. Бывае, што людзі свой асабісты негатыў, зайздрасць нейкую ўкладваюць у інтэрв’ю. Гэта вельмі непрыемна. — Падзяліцеся сваім меркаваннем, як у рэшце рэшт Вас сустрэла капыльская публіка. — Скажу так: вельмі выдатна, мне вельмі спадабалася! І ў канцы, калі было падобна нават на авацыі, - дарагога варта. Я гэта вельмі шаную і вельмі ўдзячны лю- дзям за тое, што, нягледзячы на ні на што, яны захацелі правесці вечар у нашай кампаніі. Дрэнных канцэртаў і дрэнных гледачоў не бывае. Бываюць канцэрты крышку лягчэй, крышку цяжэй. Можна ўспомніць некалькі гарадоў, дзе проста ўспышка станоўчых эмоцый. Усё адразу становіцца зразумела, калі выходзіш на сцэну, калі чуеш апладысменты. Прыемна, таму што разумееш  — цябе чакалі. Вось гэтае адчуванне эмацыянальнай цеплыні, якое ад людзей ідзе, вельмі дапамагае не «згарэць» да канца канцэрта. — Дзякуй, што знайшлі час адказаць на пытанні, і поспехаў Вам! — Гэта было нескладана і дзякуй Вам! Гутарыў Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  
37

Дружба — это навсегда

01.11.2011
Недавно нам посчастливилось побывать в НДЦ «Зубренок».  «В гармонии с природой – стиль жизни в «Зубренке» — таков девиз смены, на которую мы приехали. Первые впечатления о лагере были хорошими. Нас встретили тепло и радушно. Стояла ясная солнечная погода, и окружающая природа удивляла нас своей красотой. В «Зубренке» проводились разные мероприятия на экологическую тему. Мы участвовали в республиканском слете юных лесоводов, на котором получили благодарственную грамоту и поощрительный приз. Программа лагеря продумана и организована. С нами работали отличные вожатые и учителя. Мы побывали на Браславских озерах и в Полоцке. Говорят, «зубрятская» дружба – это навсегда. И это правда! Мы нашли себе здесь новых друзей. Ольга КАМЕНКО, Виктория ПАШКЕВИЧ, члены кружка «Живое слово» ГУО «Лесновская средняя школа»  
41

Школе — 110 гадоў, гімназіі — 10

01.11.2011
Сярэдняя школа №1 г. Капыля, на базе якой адкрыта адзіная ў раёне гімназія, — адна са старэйшых навучальных устаноў Капыльшчыны. У 2011 годзе яна адзначае сваё 110-годдзе, 10 гадоў спаўняецца і гімназіі. Больш чым за векавую гісторыю развіцця школы яе сцены пакінулі сотні выдатных людзей, сапраўдных майстроў сваёй справы. 5 лістапада ў 16.30 гімназія гасцінна адчыніць дзверы для выпускнікоў розных гадоў, каб усім разам адзінай дружнай сям’ёй адзначыць слаўныя юбі-лейныя даты не толькі ў гісторыі гэтай навучальнай установы, але і ў гісторыі развіцця адукацыі Капыльскага раёна ўвогуле. Валянціна БАЛАЖЫНСКАЯ, намеснік дырэктара гімназіі па выхаваўчай рабоце  
54

«Нашай маці паклон і пашана»

01.11.2011
Пад такой назвай праходзіла свята да Дня маці ў Навасёлкаўскім СДК, якое арганізавалі дырэктар СДК Наталля Клыга і сацыяльны педагог ДУА «Навасёлкаўскі ВПК д/с-СШ» Жанна Лобан. Вечар-ушанаванне мнагадзетных маці Алены Ціхончык, якая выхоўвае 5 дзяцей, Святланы Табака, якая выхоўвае 4 дзяцей, Святланы Касцюковай і Наталлі Няхайчык, якія выхоўваюць па трое дзяцей, пачаўся са слоў, якія кранаюць душу кожнага чалавека: Дзякуй маці, што мне падарыла Ты любоў да зямлі маёй роднай... Нездарма, Дзень маці ў нашай краіне зацверджаны менавіта 14 кастрычніка. У гэты ж дзень адзначаецца і вялікае хрысціянскае свята Пакровы. Як і Святая Багародзіца, матулі аберагаюць сваіх дзяцей ад бед і нягод. 3 пяшчотнымі словамі любові і павагі да матуль звярталіся вядучыя праграмы вучні 9 класа ДУА «Навасёлкаўскі ВПК д/с-СШ» Ірына Бурбіцкая і Аляксей Крывецкі. Каб бліжэй пазнаёміць прысутных з кожнай сям’ёй, была прапанавана фотасесія, падчас якой члены сям’і дзяліліся сваімі захапленнямі. У знак бясконцай любові і прызнання, дзеці ўручалі кветкі матулям. Праз усю святочную праграму гучалі песні ў выкананні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці Навасёлкаўскага СДК — Ж. І. Дудар, Н. В. Клыга. Меладычныя песні ў выкананні Ж.Р. Дарашэвіч і Н. М. Крывецкай гледачы сустракалі працяглымі апладысментамі, а вось песні ў выкананні Івана Віцебскага асаб-ліва прыйшліся даспадобы ўсім жанчынам у зале. Вядома, пачуць словы «дарите женщинам цветы» было вельмі прыемна. Вучні ДУА «Навасёлкаўскі ВПК д/с-СШ» Аляксей Крывецкі і Марыя Галубовіч радавалі прысутных матывамі сучасных песень. Забываюць, а часам і здраджваюць сябры, пакідаюць каханыя, толькі маці заўсёды з намі. I мы, нашы любыя матулі, ніколі вас не забываем, бо толькі ў вашых вачах ззяюць цёплыя іскрынкі і саграваюць свет вашы добрыя, шчырыя ўсмешкі. Пакуль у нас ёсць маці, мы ў любым узросце застаёмся маладымі. Таму трэба берагчы, шанаваць і любіць сваіх матуль: не гаркату, а толькі радасць і кветкі прыносіць ім. Жанна Лобан, в.Навасёлкі