Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

81

У Капылі выступаў Георгій Калдун

01.11.2011
Рэальную, жывую музыку, добры вакал змаглі ацаніць капыльскія гледачы, адорваючы Георгія Калдуна і групу “Hush” заслужанымі апладысментамі. Вельмі цікавай, і нават пацешнай была “вусная” частка канцэрта, дзе Георгій удала, з пачуццём гумару адказваў на пытанні з залы. Увогуле, кожны мог спытаць ўсё што заўгодна - і пыталіся-такі… Ужо пасля канцэрта, які доўжыўся дзве гадзіны, за кулісы паспяшаліся маладыя (і не толькі) прыхільнікі і прыхільніцы, каб узяць у Георгія аўтограф і сфатаграфавацца на памяць. Нікому не адмовіў, як заўсёды міла ўсміхаўся і не пераставаў жартаваць, адказваючы на некаторыя рэплікі прысутных. Праз паўгадзіны атрымалася пагутарыць з Калдуном. — Георгій, Вас Капыль сустракаў восеньскім дажджом, а які сезон Вы больш любіце? — Усё, вядома, залежыць ад унутранага стану, ад настрою. Калі на душы спакойна і добра, можна атрымліваць асалоду і ад дажджу. Але восеньскія дажджы я не вельмі люблю. Калі мокра і холадна, я думаю, мала каму падабаецца. Насуперак разумнаму сэнсу мне падабаецца пахмурнае лета - цёпла, але не горача, і, пры гэтым, не слепіць сонца вочы. — Як часта Вам прыходзіцца даваць канцэрты? — Ну, прыходзіцца - гэтае слова такое ўмоўнае наогул. У мяне няма ні дырэктара, ні адміністратара, якія гэтым займаюцца. Бывае проста людзі, якія тэлефануюць, пытаюцца: вось такі горад жадае зрабіць канцэрт. У нас прынцып: мы працуем з тымі, хто жадае з намі працаваць, у каго ёсць сілы займацца афішамі, арганізацыяй. А вось калі гэты ланцужок працуе няправільна, то можна ў канчатковым выніку наогул з пустой залай застацца - можна быць папулярным, але ніхто не будзе ведаць, што ты прыязджаеш. І прыемна, што часцей за ўсё канцэрты праходзяць пры поў- ных залах. Бывае, вядома, што ў зале 60 — 70% людзей сядзіць, але гэта хутчэй выключэнне, чым правіла. Калі мы вырашылі зрабіць канцэрты з музыкантамі, у нас за чатыры месяцы было больш за 60 канцэртаў. Такі шчыльны быў графік. Для таго, каб ездзіць часта, трэба актыўна абнаўляць рэпертуар. Мы назапашваем матэрыял, і калі ўжо канструктыўна змяняецца праграма, ну хоць бы працэнтаў на 30 - гэта ўжо выдатна, тады мы ўжо смела едзем. Нават калі трапляем на адных і тых жа людзей, нам ужо ёсць што паказаць новае. — Вы ўдзельнічаеце ў розных новых тэлевізійных праектах у Беларусі, а таксама ў Расіі, ва Украіне. А дзе б яшчэ жадалі сябе паспрабаваць? — Хочацца працаваць там, дзе работа ідзе, дзе людзі непакояцца за вынік, дзе ім цікава, дзе яны маюць агульную мэту. У прыватнасці, ва Украіне: на камерцыйным тэлебачанні ганяюцца за рэйтынгамі, аналізуюць іх. Зараджаешся гэтым усеагульным настроем і, адпаведна, атрымліваеш задавальненне. Любая работа, калі яна яшчэ добра аформлена, заўсёды цікавая гледачу. Гэта не прынцыпова, дзе працаваць, і не залежыць не ад краіны. Прафесійныя музыканты, аператары ёсць і ў Беларусі, і ва Украіне, і ў Расіі. Проста хтосьці хоча працаваць, хтосьці атрымлівае ад гэтага задавальненне. І з такімі людзьмі заўсёды прыемна працаваць. — Вам часта журналісты задаюць розныя пытанні. Ад якога пытання Вы ста- міліся? — Я да такой формы таксама звяртаўся, калі ў кагосьці інтэрв’ю браў. Ёсць такія банальныя рэчы, так званая журналісцкая этыка, якая, на мой погляд, уключае тое, што чалавек павінен хаця б элементарнай інфармацыяй валодаць. Гэта значыць не павінен пытацца, напрыклад, «Што Вы скончылі?» Навошта такія рэчы пытацца, калі аб гэтым трэба чалавеку ведаць да інтэрв’ю. Горш за ўсё, калі задаюць пытанне, у якім адразу ўтрымоўваецца адказ. Бывае, што людзі свой асабісты негатыў, зайздрасць нейкую ўкладваюць у інтэрв’ю. Гэта вельмі непрыемна. — Падзяліцеся сваім меркаваннем, як у рэшце рэшт Вас сустрэла капыльская публіка. — Скажу так: вельмі выдатна, мне вельмі спадабалася! І ў канцы, калі было падобна нават на авацыі, - дарагога варта. Я гэта вельмі шаную і вельмі ўдзячны лю- дзям за тое, што, нягледзячы на ні на што, яны захацелі правесці вечар у нашай кампаніі. Дрэнных канцэртаў і дрэнных гледачоў не бывае. Бываюць канцэрты крышку лягчэй, крышку цяжэй. Можна ўспомніць некалькі гарадоў, дзе проста ўспышка станоўчых эмоцый. Усё адразу становіцца зразумела, калі выходзіш на сцэну, калі чуеш апладысменты. Прыемна, таму што разумееш  — цябе чакалі. Вось гэтае адчуванне эмацыянальнай цеплыні, якое ад людзей ідзе, вельмі дапамагае не «згарэць» да канца канцэрта. — Дзякуй, што знайшлі час адказаць на пытанні, і поспехаў Вам! — Гэта было нескладана і дзякуй Вам! Гутарыў Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей