В. а. старшыні райвыканкама І. М. Кісляк падпісала распараджэнне аб падвядзенні вынікаў работы ў жывёлагадоўчай галіне і правядзенні Дзён жывёлавода. Дадзеныя мерапрыемствы накіраваны на выкананне праграмы «Малако».
Упраўленню райсельгасхарчу, кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў неабходна штомесячна праводзіць Дні жывёлавода ў гаспадарках пасля справаздачы па форме №24 не пазней за 10 чысло месяца, які ідзе за справаздачным перыядам. Кіраўнікі гаспадарак павінны арганізаваць штодэкаднае правядзенне дадзенага мерапрыемства ў структурных падраздзяленнях сельгас- прадпрыемстваў.
Першаму намесніку начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу В. А. Ракевічу, начальніку аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Л. М. Камковай, старшыні РК прафсаюза работнікаў АПК А. І. Татарыцкаму неабходна забяспечыць аналіз правядзення Дзён жывёлавода ў кожнай гаспадарцы і распрацоўку мерапрыемстваў па ўхіленні выяўленых недахопаў. Для таго, каб аператыўна і своечасова вырашаліся арганізацыйныя пытанні, за гаспадаркамі на перыяд зімова-стойлавага перыяду замацаваны адказныя работнікі ад райвыканкама. Начальніку аддзела культуры райвыканкама Н. І. Царковай даручана арганізаваць культурнае забеспячэнне праводзімых Дзён жывёлавода.
Марыя ШЭІНА
Комментарии