Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

70

Неделя Крестопоклонная

19.03.2012
Подходит к середине Великий Пост. Третье воскресенье Святой Четыредесятницы называется Неделей Крестопоклонной. Особенностью богослужения в этот церковный день является Чин выноса Креста. Совершается он в конце утрени, во время пения великого славословия («Слава в вышних Богу, и на земле мир, в человецех благоволение») «приидет иерей оболчен во вся священническия одежды…» Прошла половина поста, и Церковь укрепляет крестной силой подвизающихся в посте и подвиге, зовет к покаянию и очищению тех людей, которые еще не приступили к нему. Почему же мы поклоняемся Кресту? Потому, что ублажаем Спасителя, совершившего на кресте дело нашего спасения. В страшных муках Господь принял смерть, чтобы оживить род человеческий, примирить нас с Богом. Дорогие братья и сестры. Крест – это наша защита. Нужно всегда носить крест и не снимать его до самой смерти. Христианин без Креста – это воин без оружия, и враг может легко одолеть его. Надо правильно осенять себя крестным знамением, делать это осмысленно. Каждый христианин несет свой духовный крест. У тех, кого Господь избирает для вечной блаженной жизни, вся земная жизнь обычно сопровождается болезнями и скорбями. «Путь Божий есть ежедневный крест», — говорит прп. Исаак Сирин. «Всякое благое дело без скорби не совершается» (прп. Варсонофий Великий). Авва Пимен Великий говорит: «Если сделал доброе дело и после него не было искушений, значит, оно Богом не принято». Священник Виталий СТАНКЕВИЧ, настоятель прихода храма Покрова Пресвятой Богородицы аг. Песочное  
49

На першым плане – тэмпы і якасць

19.03.2012
Для паспяховага правядзення пасяўной кампаніі рашэннем райвыканкама створаны раённы штаб па  кіраўніцтве вясенне-палявымі работамі, які ўзначаліў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. У склад штаба ўвайшлі кіраўнікі служб, ад якіх залежыць не толькі ход кампаніі, але і здароўе, бяспека занятых на пасяўной, ідэалагічнае забеспячэнне. Кантроль па захаванні тэхналагічных патрабаванняў на сяўбе яравых пад ураджай 2012 года будуць ажыццяўляць чатыры тэхналагічныя групы. Так, начальнік раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Валерый Прахарэня праверыць якасць работ у ААТ “Капыльскае”, “Ціміразеўскі”, “Піянер-Агра”, СГФ “Браткава”, “Руднае” і ф-ле “В. Раёўка”. Начальнік Капыльскага ф-ла “Мінскаблхімізацыя” Аляксандр Каляда і намеснік начальніка раённай інспекцыі па ахове раслін Віктар Лагодзіч будуць весці кантроль за якасцю ў ААТ “Старыца-Агра”, “Праснакі”, “Суворава-Агра”, ф-ле “Лакнея”, МАУП “Доктаравічы”, КСУП “Грозава-агра”. А вось такія гаспадаркі, як ААТ “Душава”,  “Прагрэс 2010”, СГФ “Крыніца”, ДП “Лясное”, РСУП “Бабоўня”, РСУП “С “Прамень” знаходзяцца ў полі зроку начальніка аддзела эканомікі і тэхнічнага кантролю ўпраўлення райсельгасхарчу Аляксандра Кастрамічова і галоўнага інжынера па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспецы Міхаіла Валуевіча. Тэхналагічная група ў складзе начальніка раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Валянціны Кухарчык і галоўнага спецыяліста ўпраўлення райсельгасхарчу Андрэя Цвірко праверыць якасць пасяўной у ААТ “Скабін”, “Мажа-Агра”, “П-з “Дусаеўшчына”, “Малінава”, “Семежава” і ЗАТ “Жыліхава”. Марыя ШЭІНА  
38

Внимание: прямая линия (CMigrator copy 12)

19.03.2012
ЦБУ №609 ОАО «АСБ Беларусбанк» сообщает о проведении 22 марта 2012 года с 10.00 до 11.00 прямой линии по оказанию розничных банковских услуг с заместителем директора Светланой Владимировной ПОБОКО. Звоните по номеру 51-5-57.  
34

Доктар ад Бога

18.03.2012
Цвіцкая школа дала пуцёўку ў жыццё многім вучоным і спецыялістам розных галін народнай гаспадаркі. Не злічыць медыкаў, якія выратавалі і ратуюць ад хвароб тысячы людзей. Яркай зоркай на медыцынскай ніве ззяе імя доктара медыцынскіх навук Вальдэмара Віктаравіча Раманенкі. Нарадзіўся Дзіма, як мы яго называлі ў дзяцінстве, 15 сакавіка 1937 года ў мястэчку Цімкавічы. Ён быў другім у сям’і настаўнікаў Віктара Сяргеевіча і Зінаіды Іосіфаўны Раманенкаў. Маці выкладала рускую мову і літаратуру, а бацька да пачатку вайны быў дырэктарам рускай школы. У вайну было цяжка дзецям, але цяжэй было іх бацькам. Многае давялося перажыць: гібель сяброў і знаёмых, бамбёжкі, радасць вызвалення. А вось Віктару Сяргеевічу давялося яшчэ ваяваць да канца вайны. Як успамінала Зінаіда Іосіфаўна Раманенка, у верасні 1944 года забурліла жыццё ва ўцалелых хатах, дзе пачаліся заняткі ў тры змены. Як Дзіма радаваўся, што пайшоў у першы клас! Ён ужо ўяўляў сябе дарослым і ва ўсім стараўся дапамагаць маці, бо ў той было шмат клопату: і вучыць дзяцей у тры змены, таму што  настаўнікаў не хапала, і паралельна кіраваць драматычным калектывам. Ужо да канца года цімкаўляне паглядзелі спектакль “Харошая суседка”. Шквал авацый стаў “зялёным святлом” будучаму народнаму тэатру. Кларыса і Вальдэмар, а пасля і малодшая Вольга, неслі таксама цяпло сваёй маме шчырымі апладысментамі. А ў яе  знаходзіўся час для хора, струннага аркестра і аркестра народных інструментаў. Хлопчык сам прымаў актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці, іграў у ансамблі. У такім асяроддзі ў Дзімы і яго аднакласнікаў выхоўваліся самыя лепшыя чалавечыя якасці. І вучыўся ён на выдатна. Калі прыйшоў з фронту бацька, хлопчык адчуў сапраўднае шчасце. А як ганарыўся ён мамай, якая на дырэктарскай пасадзе выве-ла цімкавіцкую дзесяцігодку  ў лік лепшых на Міншчыне. Вальдэмар Віктаравіч у 1954 годзе заканчвае на выдатна 10 класаў і паспяхова паступае ў Мінскі медыцынскі інстытут. Пасля  атрымання дыплома яго накіроўваюць у  Капыль-скую раённую бальніцу, дзе ён спачатку будзе працаваць тэрапеўтам. — У тэрапеўтычным аддзяленні Вальдэмар Віктаравіч Раманенка зарэкамендаваў сябе выдатным спецыялістам.  Выпускніку медінстытута дапамаглі набрацца практычных ведаў і вопыту капыльскія ўрачы Аляксандр Сямёнавіч Грынюк, Вера Іванаўна Мрочак і Рыгор Самуілавіч Туроўскі, — успамінала былы ўрач райбальніцы Святлана Мікалаеўна Тамашэўская. Здольнага маладога ўрача прыкмеціў і галоўны ўрач райбальніцы Яўген Антонавіч Брыкальскі, які неўзабаве прызначыў яго сваім намеснікам. Але Вальдэмар Віктаравіч вырашыў прысвяціць сябе навуцы. І вось у 1964 годзе паспяхова здае экзамен у Беларускі інстытут ўдасканалення ўрачоў і паступае ў аспі-рантуру на кафедру тэрапіі. У 1968 годзе паспяхова абараняе кандыдацкую дысертацыю. Давялося яму папрацаваць выкладчыкам у Гродзенскім медінстытуце і ў Мінскім педінстытуце на кафедры грамадзянскай абароны, намеснікам дырэктара па навуцы і навуковым кіраўніком тэрапеўтычнага аддзялення Беларускага навукова-даследчага інстытута экспертызы і арганізацыі працы інвалідаў. У 1981 годзе запрашаюць на працу ў Беларускі інстытут удасканалення ўрачоў, а праз некаторы час выберуць загадчыкам кафедры.  У 1990 годзе Вальдэмар Віктаравіч Раманенка паспяхова абароніць доктарскую дысертацыю, а ў 1991 — стане прафесарам. Ім напісана каля 200 навуковых работ, якімі карыстаюцца ўрачы-кардыёлагі і тэрапеўты, падрыхтавана 5 кандыдатаў навук. Акрамя выкладчыцкай і навуковай працы Вальдэмар Віктаравіч займаецца лячэннем лю-дзей. Ён лічыцца адным з лепшых урачоў Міншчыны і з’яўляецца кансультантам кардыялагічнага аддзялення Мінскай абласной клінічнай бальніцы. Прафесар паспяхова ўкараняе ў работу медустановы сучасныя метады дыягностыкі і лячэння хворых. Шмат урачоў-тэрапеўтаў рэспублікі павысілі сваю кваліфікацыю, набраліся вопыту ў вучонага з Цімкавіч. Вальдэмар Віктаравіч з’яўляецца членам вучонага савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый пры Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Але б дзе не працаваў Раманенка, не забывае родную школу. Яму было прыемна ў розныя часы сустрэцца з выпускніком 1918 года пісьменнікам Міколам Хведаровічам, было аб чым пагаварыць з заслужаным урачом БССР Мікалаем  Марозам, з вядомым журналістам-публіцыстам Марыяй Варчэняй-Карпенка, з іншымі слыннымі выхаванцамі навучальнай установы. Любіць ён родную Капыльшчыну і стараецца прыехаць на юбілейныя святы нашага гарадка ці Цімкавіч. За гэта шчыры дзякуй яму. Мы зычым нашаму земляку плённай працы ў навуцы, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту. Іван ІГНАТЧЫК, г. Капыль  
39

Если случится паводок

18.03.2012
В населенных пунктах, которые чаще всего подвергаются подтоплению, назначаются ответственные лица для контроля обстановки и предоставления оперативной информации в комиссию по ЧС. Определены места эвакуации населения в случае затопления населенных пунктов. Районы, которые могут быть изолированы паводком, в полном объеме будут обеспечены товарами первой необходимости. Однако не следует забывать о мерах личной безопасности. Необходимо позаботиться о местах возможной эвакуации, очистить от снега дворы и водопуски. Если ваш дом находится в зоне вероятного подтопления, в первую очередь вам необходимо отключить газ, воду и электричество, погасить огонь в печах, перенести на верхние этажи и чердачные помещения ценные вещи и продукты питания, закрыть окна и двери, при необходимости — забить окна и двери первых этажей досками или фанерой. Проверенный способ не пустить воду на порог —  вырыть около дома канавки, в которых будет скапливаться вода. Во время половодья и в течение двух-трех недель после того, как вода ушла, не пейте сырую воду из колодца, т. к. в ней могут находиться болезне-творные микробы. При получении предупреждения об эвакуации, вам нужно подготовить теплую удобную одежду, сапоги, одеяло, деньги и ценности, собрать трехдневный запас питания, подготовить аптечку первой помощи и лекарства, которыми вы обычно пользуетесь, завернуть в непромокаемый пакет паспорт и другие документы, взять необходимые средства гигиены и постельное белье. Если вода поднимается резко, перейдите в безопасное место, запаситесь предметами, которые могут понадобиться в случае самоэвакуации. Кроме лодок, плотов и надувных матрасов подойдут бочки, бревна, щиты, двери, обломки деревянных заборов, автомобильные камеры. До прибытия спасателей или спада воды оставайтесь на верхних этажах и крышах, на деревьях или других возвышениях. Спасателям будет проще найти потерпевших, если в светлое время суток будут вывешены белое или цветное полотно, а в темное — подавайте световые сигналы. По прибытии спасателей соблюдайте необходимые правила: в первую очередь эвакуируются женщины и дети, переходить в лодку нужно по одному. Самостоятельно выбираться из затопленного района необходимо лишь в безвыходных ситуациях. Виктор ГНЕТЬКО, заместитель начальника Копыльского РОЧС по ГСЧС, майор внутренней службы  
59

Добразычлівасць і прыгажосць Ліны Антонаўны

18.03.2012
Гледзячы на паслужны спіс урача Капыльскай ЦРБ Ліны Антонаўны Пуставой, цяжка зразумець, як такое магчыма – паспяваць усюды і пры гэтым заставацца прыгожай жанчынай. 19 сакавіка 1947 года ў вёсцы Дусаеўшчына ў сям’і Антона Вайкуль, дзе падрасталі 15-гадовая  дачка і 13-гадовы сын, нарадзілася дачушка Ліначка. Была такая маленькая і кволая, што адразу яе называлі божым анёлам. З ранняга дзяцінства дзяўчынка любіла гуляць ў “бальніцу”. Лялькі і плюшавы мядзведзь былі за хворых.  Уколамі  станавіліся тонкія палачкі з чароту. З узростам ёй захацелася даведацца пра ўнутраную будову мышэй і жаб. Ужо ў дзіцячыя гады Ліна марыла, што стане хірургам, каб дапамагаць людзям. Здольная да навукі дзяўчына скончыла СШ №2 г. Капыля з сярэбраным медалём. Можна было атрымаць і залатую ўзнагароду, але крыху не сябравала з фізкультурай – не дазваляла здароўе. У 1965 годзе мара дзяцінства збылася. Ліна паспяхова вытрымлівае экзамен у Гродзенскі медінстытут. У час вучобы  студэнтка-актывістка, камсамолка, першая прыгажуня курса сустрэла сваю другую палавінку: у яе закахаўся  стараста групы, кучаравы Пуставы Валерка. Ах, якая гэта была цудоўная пара! Спачатку паміж маладымі людзьмі ўспыхнуў невялічкі агеньчык кахання, а затым разгарэлася полымя. Вяселле адзначалі ўсёй групай. Перад дзяржаўнымі экзаменамі ў Пуставых нарадзілася дачушка Іначка. У 1971 годзе па размеркаванні сям’я Пуставых прыязджае на працу ў Капыльскую ЦРБ. Ліна Антонаўна працуе хірургам, а з 1976 года яшчэ і загадчыкам аддзялення пералівання крыві. Вялікай радасцю ў сям’і Пуставых стала нараджэнне сына Віталія. Няпроста было з двума дзеткамі: накарміць, памыць і папрасаваць адзенне, дапамагчы падрыхтаваць урокі і выправіць у школу. Частымі былі і начныя дзяжурствы. Не падлічыць, колькі разоў  прыходзілася падымацца ноччу, пакідаць  хворых дзетак і ісці выконваць свой прафесійны абавязак. І вось здарылася ў Пуставых бяда. Заўчасна пайшла з жыцця старэйшая сястра Ліны Антонаўны. І яна бярэ на выхаванне трох маленькіх дзяўчынак. Любові, ласкі і дабрыні хапала на   ўсіх. Ніколі яна не дзяліла дзяцей на сваіх і чужых, ніколі не пакрыўдзіла сірот. Праўда, бяда адна не ходзіць. У росквіце сіл памёр любы муж, клапатлівы бацька. Але  гора  не зламала гэту жанчыну. Яна і сёння па сваім жыццёвым шляху ідзе велічна і горда. А ганарыцца ёсць чым. Выхавала і дала вышэйшую адукацыю сваім дзецям. Сярод іх – урачы, педагог, юрыст і кандыдат гістарычных навук. Радуюць душу і сэрца ўнукі, асабліва самыя малодшыя – Сёмка і Лерачка. Жыццярадаснасць, камунікабельнасць дазваляюць Ліне Антонаўне лёгка кантактаваць з людзьмі. Яна   знаходзіць неабходныя словы спагады, каб зняць боль хвораму чалавеку.  На твары заўсёды ўсмешка і добразычлівасць. У яе шмат сяброў, у якіх яна цэніць індывідуальнасць, шчырасць і адкрытасць. За 41 год  працы Ліна Антонаўна Пуставая неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі, мела шматлікія падзякі ад кіраўніцтва бальніцы, Міністэрства аховы здароўя, неаднаразова заносілася на Дошку гонару. Урач-жанчына і сапраўдная маці з’яўляецца Ганаровым донарам Рэспублікі Беларусь. За  добрае сэрца, залатыя рукі, уважлівыя і чулыя адносіны да людзей яе сёння ведаюць  і  помняць ва ўсіх кутках Капыльшчыны і не толькі. На пытанне, што было галоўным за пражытыя гады, Ліна Антонаўна адказала: “Мой жыццёвы арыенцір – здароўе людзей! Калі бачу, што чалавек у настроі і з усмешкай, адчуваю натхненне і асалоду  ад  сваёй  любімай  справы”. Барыс Дзенісюк, намеснік дырэктара па  вучэбна-выхаваўчай рабоце  ДУА “Слабадакучынская СШ” На здымку: Л. А. Пуставая  
50

Каждый из нас — потребитель

17.03.2012
День потребителя учрежден в нашей республике на государственном уровне с 2000 года. Международная федерация потребительских организаций ежегодно  определяет  тематику  Всемирного  дня  защиты  прав потребителей. В 2012 году он прошел под девизом «Наши деньги, наши права». К актуальным вопросам потребительской тематики, тесно связанным с финансовой сферой, можно отнести и вопросы документального оформления приобретения товаров (выдача чеков и иных документов, подтверждающих факт покупки). Об основных моментах отношений между продавцами и потребителями в интервью с главным специалистом отдела экономики райисполкома Тамарой НАГОРНОЙ. — Тамара Сергеевна, вот мы пришли в магазин, присмотрели товар. О чем не должны забывать, рассчитываясь за него? — Чтобы ваши права были гарантированно защищены, всегда требуйте документ об оплате товара. В качестве такого документа может выступать кассовый чек, в случаях, когда используется суммирующий кассовый аппарат, или специально утвержденная квитанция о приеме наличных денежных средств — при продаже товара (оказании услуги, выполнении работ) без применения кассовых суммирующих аппаратов и (или) специальных компьютерных систем и платежных терминалов. — Какие сведения должны присутствовать в названных документах? — Продавец обязан информировать о полном названии организации, учетном номере плательщика, наименовании товара и его количестве, цене за единицу, сумме оплаты, дате реализации. — Есть ли ситуации, когда продавец имеет право не выдавать документ об оплате? — Действительно, такие ситуации существуют. Это применяется в том случае, если одновременно есть  несколько условий. Первое — стоимость единицы товара не превышает три базовых величины при торговле без кассового суммирующего аппарата в торговых объектах системы потребкооперации, расположенных в сельских населенных пунктах, с численностью не более трех продавцов на таких объектах, на торговых местах на рынках и ярмарках, разносной и развозной торговли. И второе — потребитель не потребовал выдачи документа об оплате (если потребовал — продавец должен его предоставить). — Какой еще документ (помимо кассового чека, талона формы № 20-ФС, квитанции формы № КВ-1) вправе выдать продавец? — Для подтверждения оплаты товара продавец вправе выдать потребителю документ, подтверждающий факт приобретения товара, который содержит сведения о продавце и о товаре. Так, в сведениях о продавце указывается его наименование и место нахождения (юридический адрес). Индивидуальный предприниматель должен также сообщить свою фамилию, имя, отчество, данные свидетельства и госрегистрации (номер, дата выдачи, кем выдано). Информация о товаре должна содержать его наименование, марку либо модель, либо артикул, либо сорт товара (при их наличии), цену, а при продаже развесных и мерных товаров — цену за единицу веса, меры, объема и стоимость покупки. Если товар — изделия из драгоценных металлов и драгоценных камней, указывается проба, вес, цена за грамм, вид и характеристика драгоценного камня. Должны присутствовать сведения о гарантийном сроке, если он не указан в другой документации, прилагаемой к товару, наличие недостатков, дата продажи товара. Могут быть и другие сведения, предусмотренные договором. — А если у потребителя нет ни чека, ни иного документа, подтверждающего факт приобретения товара, вправе ли он предъявить продавцу претензию по качеству товара? — Согласно ст. 20 Закона Республики Беларусь «О защите прав потребителей» отсутствие у потребителя документа, подтверждающего факт приобретения товара, не является основанием для отказа в удовлетворении его обоснованных требований в отношении товара ненадлежащего качества, если его недостатки не были оговорены продавцом. В соответствии со статьей 28 названного Закона, требование потребителя об обмене либо возврате качественного товара подлежит удовлетворению в течение 14 дней, если товар не был в употреблении, сохранены его потребительские свойства и имеются доказательства приобретения его у данного продавца. — Что же может служить дополнительным подтверждением приобретения товара у того или иного продавца? — Это, к примеру, могут быть элементы потребительской тары (упаковки), на которых имеются соответствующие отметки. Хотелось бы напомнить жителям нашего города и района: каждый из нас – потребитель товаров и услуг. Знайте свои права и умело ими пользуйтесь! Подготовила Маргарита САКОВИЧ  
67

Класіка - яе канёк

17.03.2012
6 - 7 сакавіка ў Мінску прайшлі фінальныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Гэтыя спаборніцтвы стартавалі ўжо шосты раз. У фінал трапілі каля 200 юных спартсменаў, якія, па ўмовах турніру, не займаюцца ў спецыялізаваных спартыўных школах. Спаборніцтвы праходзілі ў дзвюх узроставых групах сярод хлопчыкаў і дзяўчынак:  малодшая (2000-2001 гг.) і старэйшая група (1998-1999 гг.). У першай за Мінскую вобласць выступала выхаванка гімназіі №1 г. Капыля Ганна Баразнёнак. Добрую падрыхтоўку юная капылянка прадэманстравала на лыжні, дзе неабходна было пераадолець трохкіламетровую дыстанцыю класічным ходам. Яе вынік, 9 хвілін 19 секунд, стаў лепшым часам спаборніцтваў. Ёй дасталіся кубак, дыплом і спецыяльны спартыўны касцюм для лыжнікаў. Віншуем з перамогай, Ганна! Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара На здымку: Ганна Баразнёнак  
58

“Універсітэты” для механізатараў

17.03.2012
Зіма заўсёды вельмі напружаная для супрацоўнікаў ДУА “Вучэбна-курсавы камбінат падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Капыльскага райвыканкама”. [caption id="attachment_17191" align="aligncenter" width="448" caption=" А. Сярчэня"][/caption] Гэтую пару, калі ў механізатараў і іншых спецыялістаў АПК з’яўляецца больш-менш вольны час, яны выкарыстоўваюць для павышэння сваёй кваліфікацыі, якую і праходзяць на базе названай установы. Як паведаміў дырэктар вучэбна-курсавога камбіната Аляксандр СЯРЧЭНЯ, штогод тут павышаюць прафесійны ўзровень больш за тысячу чалавек. — Акрамя трактарыстаў-машыністаў, — расказвае Аляксандр Аркадзьевіч, — кароткатэрміновыя курсы ў нас праходзяць камбайнеры, слесары-рамонтнікі, токары, кавалі, электрагазазвар-шчыкі, машыністы КЗС, слесары па абслугоўванні малочнатаварных ферм, аператары машыннага даення кароў. Мы дапамагаем удасканаліць веды па ахове працы, вядзенні пагрузачна-разгрузачных работ, перавозцы небяспечных грузаў аўтамабільным транспартам, арганізоўваем заняткі для кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і спецыялістаў сярэдняга звяна. На базе нашай установы можна прайсці перападрыхтоўку аператарам кацельні і вадзі-целям, вальшчыкам лесу і рам-шчыкам, прадстаўнікам іншых прафесій. Арганізоўваем мы і навучанне па шэрагу прафесій. Да вядзення заняткаў, акрамя сваіх выкладчыкаў, запрашаем супрацоўнікаў райсельгасхарчу, прам-атамнагляду, Слуцкай міжраённай інспекцыі працы, раённай камісіі па праверцы ведаў па пытаннях аховы працы, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, аддзялення дзяржаўтаінспекцыі, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і інш. З інтэнсіўнымі тэхналогіямі вядзення сельскай гаспадаркі нашых слухачоў знаёмяць і вучоныя з вядучых аграрных ВНУ нашай краіны. Пасля праходжання заняткаў слухачы здаюць экзамен. Лекцыі арганізоўваюцца як на базе нашага камбіната, так і з выездам на месца. [caption id="attachment_17192" align="aligncenter" width="443" caption="З механізатарамі ААТ «Малінава» А. Аляшкевічам і С. Чарніковічам майстар Слуцкага дылерскага цэнтра А. Катовіч"][/caption] За апошнія некалькі гадоў машынна-трактарны парк гаспадарак папоўніўся новай энерганасычанай тэхнікай, якая ўяўляе сабой складаную камп’ютарызаваную сістэму. Яе дэталёвае вывучэнне дапаможа механізатару лепш падрыхтаваць “разумную” тэхніку да веснавых палявых работ, максімальна выкарыстоўваць увесь спектр магчымасцей. Таму вучэбна-курсавым камбінатам на базе РУП “МТЗ” было арганізавана навучанне механізатараў, якія працуюць на такіх трактарах, і інжынерна-тэхнічных работнікаў. У прыватнасці, такім чынам павысілі свой прафесійны ўзровень 11 машыністаў-трактарыстаў і 14 ІТР. Атрыманыя веды дапамогуць работнікам АПК і іншых сфер вытворчасці працаваць больш прадукцыйна і якасна. Маргарыта САКОВІЧ Фота  аўтара  
45

Выезды груп

17.03.2012
На гэтым тыдні было адноўлена правядзенне выездаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама ў працоўныя калектывы раёна Капыльшчыны. У ходзе сустрэч прадстаўнікі разнастайных служб расказвалі пра жыццё раёна, выслухоўвалі ўзнятыя праблемы. Так, старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Сандрозд разам з членамі сваёй групы сустракалася з працаўнікамі ААТ “Ціміразеўскі”. Да Марыі Леанідаўны паступіў шэраг пытанняў па жыллёва-камунальнай гаспадарцы. У прыватнасці, па якасці пітной вады, падтапленні прыдамавых тэрыторый у аг. Быстрыца, забеспячэнні торфабрыкетам і падсыпцы вуліцы ў в. Садавічы. Група на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама начальнікам упраўлення райсельгасхарчу Ірынай Кісляк правяла сустрэчу ў ААТ “Малінава”. У ААТ “П-з “Дусаеўшчына” выехала ІПГ пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Алы Раеўскай, у філіял “ДРБУ-124” – намесніка старшыні Леаніда Бурака, на раённыя вузлы паштовай і электрасувязі – намесніка старшыні Алы Раманоўскай. Сяргей КОЗЕЛ  
48

З пашпартамi – у новае жыццё

16.03.2012

Стала традыцыяй у Дзень Канстытуцыі ў  рамках Усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі” ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаць лепшым прадстаўнікам маладога пакалення, якія дасягнулі паўналецця, першы грама- дзянскі дакумент  – пашпарт.  15 сакавіка ў зале пася- джэнняў раённага выканаўчага камітэта пад дружныя апладысменты аднакласнікаў і настаўнікаў важную сіненькую кніжачку, якая сведчыць аб прыналежнасці да грамадзянства Беларусі, атрымалі  25  школьнікаў з навучальных устаноў горада. [caption id="attachment_17188" align="aligncenter" width="443" caption="Удзельнікі ўрачыстасці"][/caption] Галоўны дакумент нашай краіны юным капылянам уручылі  першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта начальнік упраўлення райсельгасхарчу  Ірына Мікалаеўна Кісляк і начальнік аддзялення  па грамадзянстве і міграцыі Капыльскага РАУС  Алег Аляксеевіч Осіпаў.  З рук намесніка старшыні райвыканкама Алы Марксаўны Раеўскай юнакі і дзяўчаты атрымалі прыгожыя памятныя кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі  Беларусь”.

Натхнёныя словамі на дарогу, сказанымі  членам  прэзідыума раённага савета ветэранаў  Святланай  Канстанцінаўнай Шыманскай, маладыя людзі паабяцалі любіць  сваю Радзіму, праяўляць актыўную грамадзянскую пазіцыю, годна несці званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Таксама  свае шчырыя пажаданні ўдзельнікам  мерапрыемства адрасавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня РА РГА “Белая Русь” Марыя Леанідаўна Сандрозд і  першы сакратар  РК ГА “БРСМ” Наталля  Рыгораўна Гарбацэвіч.  Яны пажадалі моцнага здароўя, поспехаў у вучобе і ва ўсіх справах. Уручэнне пашпарта – не простая фармальнасць, упэўнена вучаніца СШ №2  г. Капыля Крысціна  Шыбут: “Я лічу, што быць грамадзянінам – вялікая адказнасць  як  перад грамадствам, так і перад сабой”. Дзяўчына  заклікала сваіх аднагодкаў не быць раўнадушнымі: “Будзьце актыўнымі ў грамадскім жыцці нашага горада, смела ідзіце да сваёй мэты”. Гэты дзень таксама стаў значным для вучаніцы СШ №2 г. Капыля, выдатніцы вучобы, актывісткі школьнага жыцця і наогул творчай асобы – Таццяны  Захарчэні, якая  атрымала пашпарт на абласной  святочнай урачыстасці з нагоды Дня Канстытуцыі, што адбылася ў Нясвіжскім замку. Цудоўным падарункам  віноўнікам урачыстасці сталі песні ў выкананні  выкладчыкаў  Капыльскай дзіцячай  школы мастацтваў. Ігар  РУСАКОВІЧ, вучань гімназіі №1 г. Капыля Фота Маргарыты САКОВІЧ