Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

31

Дошка гонару (CMigrator copy 5)

28.04.2012
Раённы выканаўчы камітэт, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, райкам прафсаюза работнікаў АПК падвялі вынікі спаборніцтва на веснавых палявых работах сярод удзельнікаў пасяўной кампаніі па стане на 27 красавіка 2012 года. ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ: На сяўбе яравых лепшага выніку дабіўся механізатар ААТ “Семежава” Сяргей Аляксандравіч ГАРДЗЕЙ, які на трактары “Джон Дзір” з агрэгатам “Тэрра Дрыл” пасеяў 563 га — 71 % да задання. На перадпасяўной апрацоўцы глебы лідзіруе механізатар ААТ “Старыца-Агра” Міхаіл Уладзіміравіч БЕНДЗЬ, які на трактары “Беларус-3022” з агрэгатам КШП-8 апрацаваў 787 га — 146 % да задання. На падкормцы азімых, сенажацей і пашаў вызначыўся механізатар РСУП “Бабоўня” Васіль Уладзіміравіч ЦІТКО, які на трактары “Беларус-1221” з агрэгатам “Сулкі” падкарміў 3676 га — 175 % да задання.  
32

Добры настрой, прадукцыйная праца

28.04.2012
З добрым настроем і энтузіязмам выйшлі 21 красавіка на рэспубліканскі суботнік жыхары Капыльшчыны. Старанна шчыравалі і прадстаўнікі раённай улады, і члены працоўных калектываў, і жыхары населеных пунктаў, імкнучыся надаць раённаму цэнтру, вёскам дагледжаны выгляд, зрабіць іх больш прывабнымі, прыгожымі. [caption id="attachment_18068" align="aligncenter" width="443" caption="А. Жданеня, В. Плашкевіч, А. Ліпніцкі на добраўпарадкаванні ў в. Ст. Капыль"][/caption] Падчас рэспубліканскага суботніка, паводле папярэдніх даных, жыхарамі нашага раёна зароблена каля 67,3 млн рублёў. Такую інфармацыю мы атрымалі ў аддзеле эканомікі Капыльскага райвыканкама. Усе грошы пералічаны  на  рахунак Мінскага аблвыканкама. Палова заробленых сродкаў будзе накіравана на добраўпарадкаванне, рамонт і падрыхтоўку да новага сезона летніх аздараўленчых лагераў для дзяцей, другая частка — на ўзвядзенне новага будынка Музея Вялікай Айчыннай вайны. [caption id="attachment_18069" align="aligncenter" width="336" caption="Суботнік у Цімкавіцкім сельсавеце"][/caption] Навядзенне парадку на зямлі ўжо стала ў нашай краіне добрай традыцыяй і не абмяжоўваецца адным днём. Добраўпарадкаваннем населеных пунктаў пачынаюць займацца, як толькі дазваляе гэта рабіць надвор’е. Працоўныя дэсанты з ліку работнікаў арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў горада выязджаюць на сяло, працуюць на закінутых сядзібах, даводзяць да ладу паркі, скверы. Вяскоўцы шчыруюць на сваіх падвор’ях, могілках, парадкуюць прыфермскія тэрыторыі, тэрыторыі машынна-трактарных паркаў і г. д. Традыцыйна ў гэтыя дні самая пільная ўвага школьнікаў — мемарыялам, воінскім пахаванням і абеліскам, сядзібам ветэранаў вайны і працы. Кожны стараецца зрабіць так, каб родная зямля вызвалілася ад бруду і смецця, што назбіраліся за доўгую зіму. [caption id="attachment_18070" align="aligncenter" width="443" caption="Збор камянёў у ААТ «Прагрэс 2010»"][/caption]

У дзень рэспубліканскага суботніка кожнаму жадаючаму далучыцца да работы на агульную карысць знайшлася справа па душы. Нехта працаваў на зборы камянёў і пераборцы бульбы ў сельгаспрадпрыемствах, ішла пасадка маладых насаджэнняў і кветак, упарадкоўваліся газоны, клумбы. Самая пільная ўвага надавалася закінутым вясковым сядзібам, адкуль чуліся стук сякер, гул бензапіл і вясёлая гамонка. Сапраўды, у гэты дзень, бадай, ніхто не мог паскардзіцца на дрэнны настрой. Па-першае, сумесная праца заўсёды ў радасць, ды і дзень выдаўся па-сапраўднаму цёплым і сонечным, што толькі дабаўляла ахвоты.

[caption id="attachment_18071" align="aligncenter" width="443" caption="Дэпутацкі корпус у Ст. Капылі"][/caption] Так, працоўны дэсант у некалькі дзясяткаў чалавек высадзіўся ў вёсцы Стары Капыль. Тут, дарэчы, працавала і кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Марыяй Сандрозд. У ААТ “Старыца-Агра” накіраваліся супрацоўнікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, у ААТ “Прагрэс 2010” — работнікі энергазбыту, ЗАТ “Жыліхава” — тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і аддзела адукацыі, РСУП “Бабоўня” — цэха прыроднага і звадкаванага газу, масласырзавода і г. д. Літаральна на вачах больш прыгожымі сталі вуліцы нашага горада дзякуючы намаганням работнікаў КУП “Капыльская ЖКГ”. [caption id="attachment_18072" align="aligncenter" width="443" caption="Ля аўтапарка №21"][/caption] Арганізавана прайшоў суботнік і на тэрыторыях сельсаветаў, аб чым паклапаціліся прадстаўнікі мясцовай улады. Да прыкладу, на пасяджэнні Цімкавіцкага сельвыканкама загадзя былі размеркаваны ўчасткі работы паміж усімі арганізацыямі, установамі і прадпрыемствамі, размешчанымі на тэрыторыі сельсавета. Як расказала старшыня сельвыканкама Алена Острыкава, у суботніку ўзялі ўдзел 76 чалавек з ліку работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама мясцовае насельніцтва. Работы ў асноўным праводзіліся ў мікрараёне былога спіртзавода. Тут былі прыбраны стыхійныя сметнікі, мінулагодняе пустазелле. Прыводзіўся ў парадак і парк ля аўтапарка № 21. Паводле слоў Алены Мечыславаўны, актыўна ў работу па навядзенні парадку ўключыўся і дэпутацкі корпус. Дэпутаты, а таксама старэйшыны вёсак паказвалі вяскоўцам прыклад у рабоце, каардынуючы іх дзейнасць. Дарэчы, як і ў іншых сельсаветах, у Цімкавіцкім работа па навядзенні парадку вядзецца ўжо на працягу месяца. За гэты час адпрацавана 368 чалавека-дзён, убрана 25 пустуючых сядзіб, знесена 4 струхнелыя дамы і 8 хлявоў у Цімкавічах, вёсках Чарнагубава і Доўгае. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
45

Дань памяти погибшим за Родину

28.04.2012
Стало уже доброй традицией для работников Минского областного объединения профсоюзов ко Дню Победы наводить порядок на мемориальном комплексе д.Большие Прусы. Не стал исключением и текущий год. На  территории мемориала расположены бюст Героя Советского Союза летчика Игната Козловского, памятник землякам, павшим в борьбе с немецко-фашистскими захватчиками, мирным жителям д. Б. Прусы, жертвам германского фашизма, зверски замученным 26-27 сентября 1942 года, а также музей боевой и трудовой славы. Как отметил председатель областного объединения Михаил Бода, за отраслевыми профсоюзами Минской области закреплено порядка 20 мемориальных комплексов. Работники же областного объединения непосредственно взяли шефство над мемориальным комплексом д. Большие Прусы, где на протяжении более пяти лет наводят порядок. И теперь от мусора и прошлогодней листвы была очищена территория, окрашено ограждение. — Тема благоустройства, повсеместного наведения порядка на земле остается одной из самых актуальных на сегодня, — отметил председатель областного объединения Михаил Бода. – А наводить порядок на памятных местах боевой славы – это не только наш долг, но и возможность отдать дань памяти тем, кто погиб, сражаясь за Родину, свободу и независимость. Татьяна БОХАН Фото автора  
136

...К-А-П-Ы-Л-Ь, або ЦІ ЎСЁ Ў НАЗВЕ ГЭТАЙ НА АДЗІН КАПЫЛ?..

27.04.2012
Што ж нам чуецца ў такой загадкавай і таямнічай назве – КАПЫЛЬ, якая ўпершыню ўзгадваецца ў Галіцка-Валынскім летапісе яшчэ ў 1274 годзе? Версій, навуковых і фантазійных, наконт паходжання назвы роднага населенага пункта шмат. Яны вядомыя многім. Мне ж сёння захацелася шырэй і глыбей, больш скрупулёзна, нават лірычна, паглядзець на гэта, зрабіць падарожжа ў сівую даўніну гераічнай капыльскай зямлі… Мо, адказ трэба шукаць у Высокай Паэзіі?.. У Янкі Сіпакова ў адным з вершаў чытаем: Кап…кап…кап… Капяжу застылыя гукі У марознай аціхнуць цішы… Мусіць, і сама назва “Капыль” і ўзнікала ў такі вясновы час?! Цікава, што капам нашы продкі называлі і нараст, наплыў на ствале дрэва, а лясоў на Капыльшчыне заўсёды было шмат. Капыльскія гаспадыні яшчэ на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў пачалі свае ложкі ўпрыгожваць капай – узорыстым пікейным пакрывалам. Капою называлі часцей за ўсё ў дзяўчат і цэлы вадапад валасоў, якія сапраўднымі хвалямі спадалі і рассыпаліся па плячах… Як сведчыць павер’е: такім дзяўчатам не доўга сядзець у дзеўках… А гаспадары ў гэты час увішна працавалі на палетках, ствараючы копы сена, прычым самым прыгожым конусам. Цікава, што капой у народзе спрадвек называлася і адзінка лічэння – шэсцьдзясят штук чаго-небудзь. І, нарэшце, капа – гэта ў часы феадалізму сход сялян, які разглядаў судовыя справы і зямельныя спрэчкі. Менавіта такі сялянскі сход і лічыўся на працягу значнага часу вышэйшым органам. Не менш цікавым з’яўляецца і слова “капыл”. Капыл – гэта кавалак дрэва ў форме ступні, на якім шавец традыцыйна рабіў абутак. Шмат майстроў заўсёды было на Капыльшчыне. Ужо ў ХVІІ стагоддзі Капыль быў шырока вядомы ў тутэйшых мясцінах і за мяжой сваімі рамёствамі, налічвалася шэсць цэхаў: шавецкі, кравецкі, шапачны, ткацкі, ганчарны, мясніцкі. А быт, як вядома, часта і пераходзіў у назвы ўсяго таго, што акаляла нашых продкаў. Бясспрэчна, вельмі блізкія капылянам і фразеалагізмы, што таксама сведчыць пра бясконцую мудрасць беларускага народа. Успомнім іх: гнуць на свой капыл; і з капылоў далоў; на чый капыл; усе (усё) на адзін капыл. Канстанцін КАРНЯЛЮК, г. Віцебск    
31

Мая Радзiма

27.04.2012
Станіслаў ЦВІРКО.   Тут мае родныя пагоркі, Рачулка пасярод сяла, А ў лясочку шчэбет звонкі Гучыць ад ранку да цямна. Лужок пахучы маніць пчолак, Курлыча на балоце журавель, Салоўка заспявае надвячорак Нібыта дзеткам калыбель. А ў начы няма гамонкі, Усё прыснула ў цёмны час. Здаецца, усе на свеце зоркі Яскрава свецяць дзеля нас. Тут хатка, дзе я нарадзіўся І вырас на матуліных руках, Душою, сэрцам прытуліўся Да краю, што квітнее ў вяках.    
35

Пярэгалас

27.04.2012
Яна Скрыгана (1905-1992 гг.), беларускага пісьменніка, ураджэнца в. Труханавічы Бог - гэта тое, у што верыш. Без бацькаўшчыны ў душы не будзе ніякага Бога. Часам бывае, што найкарацейшую дарогу да ісціны дае памылка. Нішто гэтак многа не пакідае пасля сябе бруду, як хараство, наведзенае штучна. Самыя дарагія мне мае дні, калі я хворы. Толькі тады я паспяваю падумаць, што вельмі мала зрабіў, што ўсё тое, што трэба зрабіць, - яшчэ наперадзе. І хвалявацца гэтым, і перажываць. А ў творчым хваляванні, можа, самыя высокія хвіліны. Кожны чалавек у некім пакідае ўспамін пра сябе. Хто быў знаёмы, хто блізкі, хто любы – кожнага ў свет павяла свая дарога. Як жа не хочацца думаць, што ў чыёй-небудзь памяці мог ты пакінуць горкі след.  
38

Руднікі

27.04.2012
Руднікі — вёска ў Бабаўнянскім с/с, на р. Тур’я, за 28 км на ПнЗ ад Капыля, 137 км ад Мінска. Транспартныя сувязі па шашы Узда—Старыца—Бабоўня і далей па аўтадарозе Забалацце-Руднікі. На ПдЗ сажалка. 3 гаспадаркі, 6 жыхароў (2010). У 18 ст. вёска ў Навагрудскім павеце і ваяводстве ВКЛ, уласнасць Радзівілаў. У канцы 18 ст. у Слуцкім павеце Мінскай губ. У 1800 г. уласнасць кн. Д. Радзівіла, 13 двароў, 60 жыхароў, быў вадзяны млын. У сярэдзіне 19 ст. уласнасць казны. У 1897 г. у Цялядавіцкай вол. Слуцкага павета Мінскай губ., 6 двароў, 48 жыхароў; засценак — 28 двароў, 148 жыхароў, была кузня; засценак Руднікі 2 — 17 двароў, 77 жыхароў. У 1909 г. вёскі Руднікі 1 — 24 двары, 300 жыхароў; Руднікі 2 — 16 двароў, 116 жыхароў. У 1917 г. у в. Руднікі 1 было 52 двары, 229 жыхароў; у в. Руднікі 2 — 10 двароў, 60 жыхароў. У снежні 1918 г. адкрыта школа 1-й ступені (у 1922/23 навучальным годзе 1 настаўнік, 35 вучняў), будынак арэнды, мела 3 дзес. ворыва; выкладанне вялося на польскай і беларускай мовах. З 20 жніўня 1924 г. у Бабаўнянскім с/с Капыльскага раёна Слуцкай акругі, 53 двары, 200 жыхароў. У пачатку 1930-х г. створаны калгас імя Дзяржынскага, была кузня, працаваў смалакурны завод. З 20 лютага 1938 г. у Мінскай вобл. У Вялікую Айчынную вайну з 27 чэрвеня 1941 г. да 1 ліпеня 1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 7 жыхароў. З 20 верасня 1944 г. у Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 г. у Мінскай абласцях. У 1960 г. у вёсцы было 159 жыхароў. У 1997 г. 11 гаспадарак, 20 жыхароў, у саўгасе «Бабоўня». У 2007 г. 5 гаспадарак, 9 жыхароў, у складзе раённага с.-г. УП «Бабоўня». За 1 км на У ад вёскі помнік на магіле ахвяр фашызму в. Масявічы, якую 2 лютага 1943 г. спалілі фашысты разам з жыхарамі (32 двары, 138 жыхароў). Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь. Энцыклапедыя «Гарады і вёскі Беларусі» (Мінская вобласць, кніга ІІ), 2011 г.    
47

Шынок пры дарозе

27.04.2012
Карчма, заезды, аўстэрыі – сёння гэтыя назвы не зусім звыклыя для сучаснай мовы. І калі корчмы ды заезныя дамы большасць ведаюць, то назва аўстэрыя для многіх незнаёмая. Тым не менш, гэта від карчмы, заезны дом, назва якога мае італьянскія карані. Будавалі іх зазвычай каля рынку, яны мелі стайні, вазоўні, гасцінныя пакоі, каморы. У вазоўні можна было зрабіць “тэхрамонт” транспартнага сродку, падрамантаваць вупраж. [caption id="attachment_18040" align="aligncenter" width="443" caption="Iнтэр’ер карчмы ў экспазіцыі Капыльскага краязнаўчага музея"][/caption] Згодна з інвентаром 1744 года ў Капылі налічвалася “214 дымоў, 4 корчмы, 1 карчэмны плац, 17 шынкоў, 4 бровары, 3 кузні”. На галоўнай плошчы Капыля знаходзіліся гандлёвыя рады, дамы рамеснікаў-гандляроў і заезны дом. Парадак дзейнасці карчмы рэгламентаваўся Статутамі Вялікага княства Літоўскага, велікакняжацкімі і каралеўскімі прывілеямі, а з канца 18 стагоддзя – законамі Расійскай імперыі. Паводле функцыянальнага прызначэння корчмы падзяляліся на шынкавыя (дзе кліент харчаваўся і атрымліваў напоі) і заезныя (можна было паставіць каня ў стайні і заначаваць). У карчме таксама праводзіліся сходы, збіралася моладзь на танцы. Тагачаснае меню было даволі разнастайным. З мясных страў спажывалі птушку. Ва ўжытку быў і рыбны стол, але ён займаў другаснае месца, і ў якасці асноўнай стравы рыбу не спажывалі. З агародніны ўжывалася морква, буракі, капуста, часнок, цыбуля, агуркі, гарох, рэпа. А вось бульба ў 18 стагоддзі не ўспрымалася як прадукт для непасрэднага спажывання. З яе рабілі муку і дадавалі ў хлеб. Асноўным напіткам у карчме было піва. Да 16 ст. на Беларусі гарэлку ніколі не спажывалі. Гарэлка ў нас з’явілася як лекавы сродак з Генуі і Нямеччыны. Піва было незаменным інгрэдыентам у гастранаміі ўсёй былой Рэчы Паспалітай. Гарачае піва з мёдам ці макавым малаком, каўбасы, звараныя ў піве, іншыя стравы з піва былі аздобай стала. Піўныя супы за старадаўнім сталом у Рэчы Паспалітай замянялі каву ды гарбату, якія пачалі іх выцясняць толькі з 17 стагоддзя, але яшчэ і ў 19 стагоддзі такі суп карыстаўся вялікай папулярнасцю. Карчма не прэтэндавала на рэстаранны ўзровень абслугоўвання, чысцінёй таксама не заўсёды вызначалася, але народам была любіма. Піва ж пілі як мінімум заможныя сяляне – павольна, келіх за келіхам, абмяркоўваючы апошнія навіны. Прадзеды часцей за ўсё пілі сваё роднае піва. Дазволіць выпіць нямецкага ці англійскага “Портера” маглі толькі заможныя людзі. У дарэвалюцыйнай Расіі каля 30 заводаў называліся “Баварыя”, каля 15 – “Багемія”. Самым жаданым для беларусаў было ржаное піва. Існавала сістэма ўмоўных знакаў, што дазваляла здалёк даведацца, якімі напоямі гандлююць: “вянец на віно”, “веха на піва”, “крыж на мёд”. Піўная веха ўяўляла сабой пэўным чынам скручаны пук саломы. Ад вехі да вехі, ад карчмы да карчмы ехалі фурманы. Менавіта яны лічыліся найлепшымі знаўцамі піва. На жаль, не ўсе шынкары маглі пахваліцца гэткай сумленнасцю. Часта, каб “па-правіць” скіслае піва, у яго ўлівалі нягашаную вапну або паташ, якія мусіў вытрымаць няшчасны страўнік наведвальніка. У другой палове 18–пачатку 19 стагоддзяў на аснове карчмы сфарміраваліся новыя тыпы збудаванняў: гасцініцы, паштовыя станцыі, пастаялыя двары і інш. У Капыльскім краязнаўчым музеі адзін з раздзелаў экспазіцыі знаёміць наведвальнікаў з інтэр’ерам шынка (тып харчэўні). Ён прызначаўся для продажу напояў і ежы. Тут таксама можна ўбачыць фотаздымкі аднаго з карчмароў – Шымана Жукоўскага, які трымаў карчму ў в. Вусава. У сярэдзіне 19 стагоддзя корчмы і заезныя дамы пачалі занепадаць. У канцы 20 стагоддзя яны вярнуліся ў якасці дадатковых назваў да разнастайных кафэ і рэстаранаў. Таццяна ВАРАНЦОВА, старшы навуковы супрацоўнік ДУ “Капыльскі раённы краязнаўчы музей” Фота Таццяны БОХАН      
98

И снова о Золушке и ее хрустальной туфельке

26.04.2012
Окунуться в загадочный и таинственный мир театрального искусства смогли воспитанники ГУО «Дошкольный центр развития ребенка «Солнышко». Их вниманию предложена театрализованная постановка «Золушка», подготовленная участниками семейного театра. Как отметила руководитель театра Татьяна Сергиеня, воспитатель центра по театральной деятельности, выбор именно на эту сказку пал не случайно. И ставя «Золушку», она, вместе с родителями, постаралась наполнить волшебством, добром, любовью нашу жизнь. История волшебной хрустальной туфельки знакома всем, а сюжет этой сказки действительно вечный. Перед нами предстали завистливые, сварливые люди, которые помыкали своей бедной родственницей как им вздумается, а та в ответ не сумела сказать и грубого слова. А потом пришло волшебное испытание, и по движению волшебной палочки все изменилось… Маленькие зрители тепло приветствовали актеров, с горящими от восторга глазами наблюдали за происходящим на импровизированной «сцене». В этом спектакле все гармонично совпало: и костюмы, и музыкальное оформление. А актерское исполнение, безусловно, заслуживает отдельной похвалы: здесь не было сдержанности — все было захватывающе, ярко, зажигательно и поистине волшебно. А по-другому и быть не могло, ведь эта добрая история в очередной раз напомнила нам о том, что «…никакие «связи» не помогут сделать ножку маленькой, душу — большой, а сердце — справедливым». Татьяна БОХАН    
47

На всех одна, как воздух, тишина...

26.04.2012
Когда в конце апреля 1986 года в народе уже говорили о Чернобыле, официально еще никто ничего не знал. Москва не дала “добро” на информацию. Возможно, это и к лучшему. Могла произойти страшная паника. Но с другой стороны люди не знали об элементарных средствах защиты. Жизнь протекала своим чередом: работа, школа, весенний сев, первомайские праздники… Но на самой станции работа велась уже с первых минут и часов. Управление внутренних дел Миноблисполкома, как впрочем и другие УВД, уже начали формировать сводные отряды работников милиции. [caption id="attachment_18026" align="aligncenter" width="448" caption=" Cводный отряд УВД Миноблисполкома в Наровлянском районе, июнь 1987 г."][/caption] С первых дней четко была обозначена пятикилометровая зона вокруг атомной станции, в срочном порядке началась эвакуация населения, скота, госимущества.  После того, как произошло отселение с 5-30-километровой зоны, наступила тишина. Тишина, которая не успокаивала, не ласкала душу. Это была мертвая тишина... Милиция взяла под охрану все важные объекты, организовала пропускную способность на дорогах. Так что нельзя сказать, что ничего, без указаний “сверху”, не делалось. Прошло более четверти века с той поры, но память хранит многие эпизоды того времени – это и дороги, забитые тракторами и комбайнами, машинами с различным грузом, телегами. В деревнях бесхозные куры, бегали с опущенными ушами кролики, коты, собаки… Никогда не забыть плачущих детей, на лицах взрослых растерянность, боль, тоска уходящих не по своей воле людей от своих домов и родительских могил. Да и мы, работники милиции, о трагедии и ее последствиях знали очень мало. Только через годы я прочитал, что на Беларусь пришлось 35% выброса цезия-137, что чернобыльский взрыв накрыл территорию, на которой проживало почти 2 миллиона людей. Почти все жители подверглись “подлому удару”. Вместе со слуцкими милиционерами – Владимиром Нимирой, Александром  Александровичем, Иваном  Метельским, Валерием Антипенко – довелось служить с копыльскими – Михаилом Засимовичем, Леонидом Мароцким, стародорожскими – Иваном Лосиком, Александром Баклановым, любанскими – Владимиром Волосевичем, Николаем Баклаем и др. 15 тысяч белорусских милиционеров приняли участие в ликвидации Чернобыльской аварии, и со многими довелось служить мне. Если назвать всех, список будет очень большой. Копыльским ликвидаторам желаю крепкого здоровья. Михаил ТАРАСЕВИЧ, ликвидатор ЧАЭС д. Волошево, Слуцкий р-н  
104

Заметный рост

26.04.2012
Об основных показателях промышленного производства и розничного оборота за первый квартал 2012 года мы попросили рассказать начальника отдела статистики Копыльского района Галину ЧИГИРЬ: — За этот период произведено промышленной продукции (работ, услуг) в текущих ценах (включая стоимость давальческого сырья) на сумму 108,4 млрд рублей, что в 2,6 раза больше, чем в январе-марте 2011 года. По состоянию на 1 апреля 2012 года имелось запасов готовой продукции в фактических отпускных ценах на сумму 21,5 млрд рублей. Соотношение запасов готовой продукции и среднемесячного объема производства в организациях промышленности, учитываемых в текущем порядке, в январе-марте 2012 года в фактических ценах составило 59,9% (на 1 апреля 2011 года — 58%, на 1 марта 2012 года — 77,6%). Объем отгруженной продукции за январь-март 2012 года достиг  96,1 млрд рублей, из него инновационной продукции 5,2 млрд рублей, ее удельный вес в общем объеме отгруженной продукции составил 5,4%. Розничный товарооборот торговли через все каналы реализации в I квартале 2012 г. сложился в размере 60,8 млрд рублей, или 108,4 %. Розничный товарооборот торговли в I квартале составил 59,2 млрд рублей и увеличился по сравнению с аналогичным периодом прошлого года в сопоставимых ценах на 5,9 %. Населению продано пищевых продуктов, напитков и табачных изделий на 40,1 млрд рублей (67,7 % в общем объеме розничного товарооборота торговли), непродовольственных товаров - на 19,1 млрд рублей, что составило, соответственно, 104,8 % и 107,8 % к уровню I квартала прошлого года. Организациями  потребительской кооперации реализовано товаров через розничную торговую сеть на 28,7 млрд рублей, или в сопоставимых ценах 104,7 % к уровню I квартала прошлого года. Розничный товарооборот общественного питания в I квартале 2012 г. составил 3,1 млрд рублей, или 103,5 %. Подготовила Мария ШЕИНА