Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Руднікі

27.04.2012
Руднікі — вёска ў Бабаўнянскім с/с, на р. Тур’я, за 28 км на ПнЗ ад Капыля, 137 км ад Мінска. Транспартныя сувязі па шашы Узда—Старыца—Бабоўня і далей па аўтадарозе Забалацце-Руднікі. На ПдЗ сажалка. 3 гаспадаркі, 6 жыхароў (2010). У 18 ст. вёска ў Навагрудскім павеце і ваяводстве ВКЛ, уласнасць Радзівілаў. У канцы 18 ст. у Слуцкім павеце Мінскай губ. У 1800 г. уласнасць кн. Д. Радзівіла, 13 двароў, 60 жыхароў, быў вадзяны млын. У сярэдзіне 19 ст. уласнасць казны. У 1897 г. у Цялядавіцкай вол. Слуцкага павета Мінскай губ., 6 двароў, 48 жыхароў; засценак — 28 двароў, 148 жыхароў, была кузня; засценак Руднікі 2 — 17 двароў, 77 жыхароў. У 1909 г. вёскі Руднікі 1 — 24 двары, 300 жыхароў; Руднікі 2 — 16 двароў, 116 жыхароў. У 1917 г. у в. Руднікі 1 было 52 двары, 229 жыхароў; у в. Руднікі 2 — 10 двароў, 60 жыхароў. У снежні 1918 г. адкрыта школа 1-й ступені (у 1922/23 навучальным годзе 1 настаўнік, 35 вучняў), будынак арэнды, мела 3 дзес. ворыва; выкладанне вялося на польскай і беларускай мовах. З 20 жніўня 1924 г. у Бабаўнянскім с/с Капыльскага раёна Слуцкай акругі, 53 двары, 200 жыхароў. У пачатку 1930-х г. створаны калгас імя Дзяржынскага, была кузня, працаваў смалакурны завод. З 20 лютага 1938 г. у Мінскай вобл. У Вялікую Айчынную вайну з 27 чэрвеня 1941 г. да 1 ліпеня 1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 7 жыхароў. З 20 верасня 1944 г. у Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 г. у Мінскай абласцях. У 1960 г. у вёсцы было 159 жыхароў. У 1997 г. 11 гаспадарак, 20 жыхароў, у саўгасе «Бабоўня». У 2007 г. 5 гаспадарак, 9 жыхароў, у складзе раённага с.-г. УП «Бабоўня». За 1 км на У ад вёскі помнік на магіле ахвяр фашызму в. Масявічы, якую 2 лютага 1943 г. спалілі фашысты разам з жыхарамі (32 двары, 138 жыхароў). Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь. Энцыклапедыя «Гарады і вёскі Беларусі» (Мінская вобласць, кніга ІІ), 2011 г.    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей