Яна Скрыгана (1905-1992 гг.), беларускага пісьменніка, ураджэнца в. Труханавічы
Бог - гэта тое, у што верыш. Без бацькаўшчыны ў душы не будзе ніякага Бога.
Часам бывае, што найкарацейшую дарогу да ісціны дае памылка.
Нішто гэтак многа не пакідае пасля сябе бруду, як хараство, наведзенае штучна.
Самыя дарагія мне мае дні, калі я хворы. Толькі тады я паспяваю падумаць, што вельмі мала зрабіў, што ўсё тое, што трэба зрабіць, - яшчэ наперадзе.
І хвалявацца гэтым, і перажываць. А ў творчым хваляванні, можа, самыя высокія хвіліны.
Кожны чалавек у некім пакідае ўспамін пра сябе. Хто быў знаёмы, хто блізкі, хто любы – кожнага ў свет павяла свая дарога. Як жа не хочацца думаць, што ў чыёй-небудзь памяці мог ты пакінуць горкі след.
Комментарии