Раённы выканаўчы камітэт, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, райкам прафсаюза работнікаў АПК падвялі вынікі спаборніцтва на веснавых палявых работах сярод удзельнікаў пасяўной кампаніі па стане на 27 красавіка 2012 года.
ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ:
На сяўбе яравых лепшага выніку дабіўся
механізатар ААТ “Семежава” Сяргей Аляксандравіч ГАРДЗЕЙ, які на трактары “Джон Дзір” з агрэгатам “Тэрра Дрыл” пасеяў 563 га — 71 % да задання.
На перадпасяўной апрацоўцы глебы лідзіруе
механізатар ААТ “Старыца-Агра” Міхаіл Уладзіміравіч БЕНДЗЬ, які на трактары “Беларус-3022” з агрэгатам КШП-8 апрацаваў 787 га — 146 % да задання.
На падкормцы азімых, сенажацей і пашаў вызначыўся
механізатар РСУП “Бабоўня” Васіль Уладзіміравіч ЦІТКО, які на трактары “Беларус-1221” з агрэгатам “Сулкі” падкарміў 3676 га — 175 % да задання.
Комментарии