Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

40

Увага: прамая лінія (CMigrator copy 52)

25.02.2013
У аўторак, 26 лютага, з 10 да 12 гадзін адбудзецца прамая лінія з начальнікам ІБКУП “УКБ-Капыль” Сяргеем Пятровічам Цімашэнкам. Калі ў вас ёсць пытанні па капітальным будаўніцтве, тэлефануйце ў вызначаны час па нумары 55-8-59.  
58

У кнізе — жыццёвая сіла

24.02.2013
Калі вы зойдзеце ў Быстрыцкую сельскую бібліятэку, то адразу адчуеце хатнюю атмасферу. Вас прыветліва сустрэнуць загадчыца Ларыса Іванаўна. [caption id="attachment_25042" align="aligncenter" width="443" caption="Л. Сцепанчук прапануе кнігі дзецям"][/caption] Сцепанчук і бібліятэкар Ала Міхайлаўна Пяцігорац. Яны дапамогуць выбраць неабходную літаратуру, пазнаёмяць з навінкамі. Быстрыцкая сельская бібліятэка абслугоўвае пяць населеных пунктаў — гэта Быстрыца, Сухоўчыцы, Заняведамка, Вераб’евічы і п. Навінкі. Паслугамі бібліятэкі карыстаюцца больш за 800 чалавек. Кантынгент розны – ад дзяцей дашкольнага ўзросту да пенсіянераў. Кніжны фонд складае каля 9000 экзэмпляраў. Перыядычныя выданні таксама карыстаюцца вялікім попытам, сярод іх  — “Советская Белоруссия”, “Слава працы”, іншыя газеты і часопісы. — Мяне, як і многіх маіх калег, — гаворыць Ларыса Іванаўна, — трывожыць пытанне аб зніжэнні цікавасці да чытання, асабліва сярод малодшага пакалення. Зразумела,  пагар-джаць новымі тэхналогіямі нельга. І тэлебачанне, і камп’ютар пры разумным карыстанні — цудоўныя памагатыя. Але, калі чалавек не бу-дзе чытаць, то шмат чаго згубіць у сваім жыцці. Добрая кніга, акрамя карысці, яшчэ і вялікае задавальненне для душы, і проста недапушчальна пазбаўляць сябе гэтага ў нашым кароткім і хуткаплынным жыцці. Першапачатковую задачу ў Быстрыцкай сельскай бібліятэцы бачаць у тым, каб прывіць цікавасць да кнігі. Тут першымі ў раёне пачалі працаваць па мэтавай праграме “Разам з кнігай мы расцём”. Павел ШЭІН Фота аўтара  
46

Наперадзе — веснавыя клопаты

24.02.2013
На вуліцы яшчэ зіма, палі перамецены снегам, але ў ЗАТ “Жыліхава” поўным ходам ідзе падрыхтоўка да пасяўной. Уладзімір ВОЛЧАК, механізатар названай гаспадаркі, старанна рамантуе кукурузную сеялку “GASPARDO”. Працоўную дзейнасць Уладзімір Васільевіч пачаў у 1985 годзе пасля вучобы ў Капыльскай сельгастэхніцы, да таго часу за плячыма ўжо была служба ва Узброеных Сілах. Працаваць стараецца добрасумленна, выконвае ўсё, што даручана. Раней сеяў цукровыя буракі. Дарэчы, гэта праца патрабуе максімальнай увагі: неабходна пастаянна назіраць за тым, каб рады былі роўнымі. А вясной, летам і ў пачатку восені дзякуючы намаганням Уладзіміра Васільевіча палі будзе ўпрыгожваць кукуруза. Зараз вопытнаму майстру ўжо не так складана працаваць з тэхнікай: дапамагаюць навыкі і веды, набытыя на практыцы. А спачатку цяжкавата было. Добра, што на дапамогу заўсёды гатовы прыйсці таварышы па працы. Дзіяна ТКАЧЭНКА. Фота аўтара  
54

З добрым настроем

24.02.2013
Калі заходзіш на  Камсамольскі фельчарска-акушэрскі пункт, адразу адчуваеш, як ўзнікае добры настрой. А ўсё таму, што загадчыца Таццяна Коўзун – надзвычай жыццярадасны чалавек. І гэта станоўча ўплывае на здароўе пацыентаў, якія сюды наведваюцца. Кожны дзень, а бывае і ноччу, Таццяна Уладзіміраўна прымае выклікі ад жыхароў вёсак Пукава, Камсамольская, Пятрылава, Сунаі. Для вяскоўцаў прадастаўляецца поўны аб’ём дапамогі, які ўключае ў сябе назіранне за дзецьмі і пажылымі людзьмі, акушэрскі медагляд. Існуе стацыянар на даму, аптэка. Выклікаў бывае шмат, таму ў сваёй бальнічнай сумцы яна носіць усе неабходныя лекі. Кожную раніцу наведвае мехдвор і праводзіць перадрэйсавы агляд работнікаў філіяла “Лакнея”. — Зімой да МТП дабіраюся пешшу, калі неадкладны выклік — філіял вылучае транспарт, — расказала Таццяна Уладзіміраўна. — Гаспадарка падарыла нашаму пункту скутар, на якім хутка ў летнюю пару дабіраюся ў любую кропку прызначэння. Сумесна са Старыцкай бальніцай праводзяцца медмерапрыемствы. Так, нядаўна рабілі прышчэпкі жыхарам бліжэйшых вёсак (усяго 157 чалавек), з якіх 57 на платнай аснове — гэта работнікі філіяла “Лакнея”. Таццяна Коўзун наведвае таксама школы і вядзе гутаркі з дзецьмі, адказвае на пытанні, якія іх цікавяць. Таццяна Уладзіміраўна крыху расказала і пра сваю сям’ю. Старэйшы сын Аляксей вучыцца на чацвёртым курсе БНТУ, а Уладзімір — у дзясятым класе. Павел ШЭІН Фота аўтара  
52

Вадзiцель са стажам

24.02.2013
Нягледзячы на даволі малады ўзрост, вадзіцель ААТ “Аўтапарк №21” Дзмітрый Колас мае ўжо даволі багаты вопыт. У Капыльскім СПЛ юнак атрымаў дыплом вадзіцеля-электрыка. Пасля свае навыкі ўдасканальваў на тэрміновай ваеннай службе ў г. Маладзечна, дзе круціў “баранку” ЗіЛ-31 у войсках сувязі. Па спецыяльнасці працаваў у Гродне, Лідзе. Але, ажаніўшыся, пераехаў на радзіму – у Капыль. Працаўладкавацца адразу не атрымалася. Пакуль аднойчы, 6 гадоў таму, у раёнцы ўбачыў аб’яву: ААТ “Аўтапарк №21” патрабуецца вадзіцель. Вось з таго часу і пайшоў працоўны стаж на прадпрыемстве. Цяпер Дзмітрый працуе на дваццацітонным МАЗ-5551. Перавозка шчэбню і пяску на будаўнічыя аб’екты, дапамога хлебаробам у гарачую ўборачную пару, дастаўка іншых грузаў — няпоўны пералік штодзённай працы. Зусім нядаўна вадзіцель вярнуўся з камандзіроўкі, дзе працаваў на новабудоўлі — стадыёне футбольнага клуба “БАТЭ”, што ўзводзіцца ў г. Барысаве. Работа вадзіцеля патрабуе фізічнай і псіхалагічнай вынослівасці, хуткай і выразнай рэакцыі, умення канцэнтраваць і пераключаць увагу, вытрымкі. Усім гэтым характарыстыкам Дзмітрый адпавядае. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  
47

Новыя тэхналогіі – высокія надоі

24.02.2013
Па 7682 кілаграмы малака ад кожнай фуражнай каровы надаілі за мінулы год аператары машыннага даення МТФ “Быстрыца” ААТ “Ціміразеўскі”, перавысіўшы свой мінулагодні рэзультат на 1187 кг. Пры гэтым прадукцыя паступала на перапрацоўчае прадпрыемства толькі класам “Экстра”. Гэта дало падставу прызнаць калектыў лідарам раённага спаборніцтва, а імя загадчыцы фермы Людмілы Гардзей занесці на раённую Дошку гонару. Такой выніковай працы паспрыяла правядзенне рэканструкцыі жывёлагадоўчых памяшканняў з устаноўкай сучасных даільных залаў і, вядома ж, напружаная самаадданая праца ўсяго калектыву. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
61

Служат наши земляки

23.02.2013
Рядовой Денис Лахай был призван на военную службу в ноябре 2012 года Копыльским райвоенкоматом. Пройдя курс молодого бойца, он был назначен на должность водителя-линейного надсмотрщика роты связи командного пункта 18-го отдельного батальона связи Северо-Западного оперативно-тактического командования Вооруженных Сил Республики Беларусь, который расположен в г. п. Мачулищи Минского района. С первых дней службы рядовой Денис Лахай зарекомендовал себя с положительной стороны. Одним из первых среди военнослужащих своего призыва успешно сдал зачет на допуск к несению боевого дежурства, с задачами которого справляется только на «хорошо» и «отлично». При эксплуатации техники и вооружения проявляет старание и инициативу. Родители воина проживают в д. Савково Копыльского района.  Они могут по праву гордиться своим сыном. Ольга Сидоренко, старший лейтенант    
39

Служба — безупречная

23.02.2013
Встретиться со старшим экспертом экспертно-криминалистической группы Копыльского РОВД майором милиции Геннадием Ярмоликом удалось не сразу. В тот день в составе следственно-оперативной группы (СОГ) офицер  выезжал  в  д. Новоселки Братковского сельсовета на расследование кражи из местного сельмага, а несколько позднее – в Трухановичи, где злоумышленники также не обошли стороной сельскую торговую точку. Встретиться удалось лишь через день. — Работа у нас такая, — улыбнулся Геннадий Константинович. — Даже когда подозреваемые в краже установлены, нам необходимо выполнить большой объем работы, провести ряд экспертиз для установления степени виновности и доказательства их вины. Выезжая на осмотр места происшествия в составе СОГ, мы ищем следы рук, обуви, транспортных средств, проводим дактилоскопические, трасологические и экспертизы холодного оружия. В январе у нас было 36 таких выездов, проведено 13 экспертиз по возбужденным уголовным делам. А всего за 2012 год нашим подразделением проведено 249 экспертиз и 8 исследований. 568 раз эксперту-криминалисту Г. Ярмолику и эксперту майору милиции С. Сергееву пришлось выезжать на осмотр мест происшествий. — В среднем по 2-3 выезда в сутки, — говорит мой собеседник, — но бывает и по 5-6 выездов. Подумалось, а сколько же всего пришлось офицеру выезжать на осмотр места происшествия и делать экспертные заключения за более чем 20-летнюю службу в этой непростой должности. А дело свое копыльские криминалисты знают. В 2003 году Геннадий Ярмолик признан лучшим экспертом Минской области. Дважды в 2009 и 2010 годах экспертно-криминалистическая группа Копыльского РОВД занимает первое место  и признана лучшей в Минской области. Об этом свидетельствует вымпел, вывешенный на видном месте в их небольшом кабинете, сплошь заставленном предметами, взятыми с мест происшествий для проведения экспертиз. Указом Президента Республики Беларусь от 22 октября 2012 года майор Геннадий Ярмолик награжден медалью «За безупречную службу» 3-й степени и удостоен знака МВД Республики Беларусь «За адзнаку». Что ж, как говорится, по заслугам и честь! Владимир СКРИПИНСКИЙ Фото автора  
47

Зямныя і марскія шляхі жыліхаўца

23.02.2013
Гэтага сціплага, добразычлівага і памяркоўнага чалавека ў вёсцы Жыліхава ведаюць усе: цудоўны муж і бацька, добры гаспадар, выдатны механізатар. А ці вядома аднавяскоўцам, які жыццёвы шлях прайшоў Павел Дзям’янавіч Баран? [caption id="attachment_25007" align="aligncenter" width="443" caption="Павел Дзям’янавіч Баран разам з жонкай Верай Паўлаўнай"][/caption] Нарадзіўся Павел у мнагадзетнай сялянскай сям’і: бацька, маці, два браты і сястра. Бацькі працавалі ў мясцовым калгасе, дзеці дапамагалі па гаспадарцы. Каб пражыць, трымалі кароўку, свіней, курэй, апрацоўвалі 40 сотак зямлі. Дарэчы, бацька Дзям’ян Нікіфаравіч да рэвалюцыі пабываў у Амерыцы, дзе працаваў на лесанарыхтоўках. Прагны быў да працы чалавек, таму  прывучаў да парадку і дзяцей. Хлапчуку споўнілася 9 гадоў, калі аднойчы цішыню чэрвеньскай раніцы разарвалі гул варожых самалётаў і гром выбухаў. Літаральна за некалькі дзён вайна перавярнула лёсы жыхароў вёскі Жыліхава і прымусіла іх падпарадкавацца сваім суровым і бязлітасным законам. Акупанты рабавалі насельніцтва, калгасную маёмасць раздзялілі. Адзін конь прыходзіўся на чатыры гаспадаркі. Старэйшая сястра Вольга (1925 г. н.) вымушана была пайсці замуж, каб не трапіць на прымусовыя работы ў Германію. Запомнілася Паўлу, як у 1943 годзе праз вёску прайшло легендарнае партызанскае злучэнне Каўпака. Перад вызваленнем Капыльшчыны людзі кінуліся ў Смаліцкі лес. Пашанцавала: немцы вёску не кранулі, спалілі толькі тры млыны. У верасні Павел пайшоў у 2 клас. Якая гэта была вучоба?! Папяровыя мяхі рэзалі на сшыткі. Падручнік – адзін на ўвесь клас. У школу з малодшым братам хадзілі па чарзе: не было чаго апрануць, абуць. Ды прыходзілася дапамагаць калгасу ва ўборцы бульбы, зерневых. Звозілі ў гумно снапы збожжа, малацілі. Кожны атрымліваў надзел тытуню (дзяржаўны заказ). Даглядалі пасевы, зразалі сцябліны, сушылі пад страхой і адвозілі ў Чырвоную Слабаду. Толькі за гэту працу можна было атрымаць хоць нейкія грошы. Пасля заканчэння сямігодкі 18-гадовы юнак уладкоўваецца на працу ў в. Гулевічы на цагельны завод. Прыходзілася рэзаць цагліны, падаваць на тачкі. Ездзілі капаць торф на балота для абпальвання цаглін. Несалодкая гэта праца, але за яе давалі бохан хлеба на дзень, заробак жа атрымлівалі толькі праз 6 месяцаў. У лістападзе 1951 года Паўла прызываюць у армію. Спачатку быў вучэбны атрад у г. Севастопалі, на 2-й базе Чарнаморскага флоту, і два гады службы на караблях «Керч» і «Наварасійск», дзе прызыўнік з Беларусі атрымаў спецыяльнасць камендора зенітнай гарматы. Затым на караблі «Варашылаў» стаў камандзірам аддзялення і старшыной 2-й стацці. Служба лёгкай не была. Павел Дзям’янавіч успамінаў, як у 1952 годзе на юбілей карабля прыехаў сам Клімент Варашылаў з жонкай і дачкой. На святочнай сустрэчы намеснік старшыні Савета Міністраў СССР паціснуў рукі ўсім маракам. Вельмі быў задаволены падрыхтоўкай экіпажа. У красавіку 1955 года старшына Баран атрымаў прызначэнне на новы вартавы карабель “Норка”. Гэта было судна даўжынёй 90 метраў, якое рухалася з максімальнай хуткасцю 29 вузлоў. Павел абслугоў-ваў артылерыйскую ўстаноўку, дальнасць стральбы якой па гарызонце складала 121 кабельтаў, а па вышыні 15 000 м. У ноч на 30 кастрычніка 1955 года наш зямляк стаў сведкам узрыву на флагманскім караблі Чарнаморскай эскадры лінкоры “Наварасійск” (служыў на ім 1 год). Выбух быў такой сілы, што прабіў наскрозь шматпавярховы браніраваны корпус лінкора ад днішча да верхняй палубы. Прабоіна складала каля 170 квадратных метраў. Адразу загінулі 150 чалавек. На лінкоры аб’явілі баявую трывогу. Маракі, што знаходзіліся на верхняй палубе, пачалі ратаваць людзей з затопленых памяшканняў і рыхтаваць параненых да адвозу ў берагавы шпіталь, а ўзарваны лінкор — да буксіроўкі на мель. Тым часам, пакуль кіраўніцтва флоту разбіралася ў абставінах, нос карабля апусціўся ў ваду, але якар намертва трымаў лінкор. Калі крэн на левы борт стаў крытычным, паступіла каманда строіцца экіпажу і маракам, якія прыбылі на выратаванне (каля 1000 чалавек). Па трапах змаглі спусціцца на плаўсродкі нямногія. І тут карабель лёг на левы борт і перакуліўся. Пачаўся другі этап катастрофы, ахвярамі якой сталі сотні маракоў, якія апынуліся ў вадзе. Каля 400 чалавек знаходзілася ўнутры стальных адсекаў, дзе ў час трывогі яны заставаліся на баявых пастах. Маракі з выратавальніка падводных лодак “Бештау” ўскрылі металічную абшыўку днішча кармы лінкора. Праз разрэз выратавалі сем чалавек. Лінкор з-за выхаду паветра стаў апускацца на глыбіню і да раніцы 30 кастрычніка затануў. У апошнія хвіліны перад пагружэннем было чуваць, як маракі, якія знаходзіліся ўнутры карабля, развітваліся з жыццём, спявалі “Варяга”. Праз суткі вадалазы змаглі вызваліць з кармавых кубрыкаў двух матросаў, якія ўжо па горла знаходзіліся ў вадзе. 1 лістапада вадалазы перасталі чуць якія-небудзь гукі з адсекаў. Гэта трагедыя засталася ў памяці Паўла Барана на ўсё жыццё. Звольніўся Павел як выдатнік баявой і палітычнай падрыхтоўкі ў званні старшыны 1-й стацці і з ганаровай граматай ад камандуючага Чарнаморскім флотам адмірала Гаршкова ў 1956 годзе. Два гады працаваў слесарам на ваенным заводзе на Урале (г. Сяроў). Збіраў піларамы і буравыя ўстаноўкі. Вярнуўся ў родную вёску даглядаць састарэлых бацькоў. Ажаніўся з мясцовай дзяўчынай. Больш за 40 гадоў Павел Дзям’янавіч шчыраваў у родным калгасе “Бальшавік”: кладаўшчыком, загадчыкам фермы, брыгадзірам, механізатарам. За сумленную працу  атрымліваў прэміі і падзякі, яго партрэт вісеў на Дошцы гонару, быў узнагароджаны медалямі “За працоўную доблесць”, “За працоўную адзнаку”, “За доблесную працу”, “Ветэран працы”. Нядаўна ветэран адзначыў 80-годдзе і залатое вяселле. Час бярэ сваё. Шэрань пабяліў галаву, паглыбіліся маршчынкі на яго твары. Усё часцей бяруць у свой “палон” хваробы, не адчуваецца ранейшай сілы і спрыту. Пахіснулася здароўе і ў жонкі Веры Паўлаўны, з якой выхавалі трох дзяцей, дапамаглі атрымаць ім вышэйшую адукацыю. І ўсё часцей наведвае бацькоўскую хату дачка Валянціна, якая працуе дырэктарам ДУА “Слабадакучынская СШ”. Самай значнай падзеяй для Паўла Дзям’янавіча стала нараджэнне ўнукаў. Іх шасцёра, і ўсе хлопцы (трое з іх — студэнты вышэйшых навучальных устаноў). — Будзе каму Радзіму абараняць! – з гонарам адзначае былы марак. Барыс Дзенісюк, намеснік дырэктара ДУА ”Слабадакучынская СШ”, кіраўнік рэгіянальнага рэсурснага цэнтра вуснагістарычных даследаванняў    
41

Простой солдат Великой Победы

23.02.2013
Время неумолимо движется вперед, унося за собой в небытие  участников и свидетелей самых тяжелых испытаний, которые были уготованы нашему народу. Среди тех, кто уже никогда не сможет рассказать о днях военного лихолетья, и Бохан Михаил Алексеевич, ветеран Великой Отечественной войны, житель аг. Скабин, которому в феврале исполнилось бы 89 лет. На его долю пришлось немало тягот. В 1941 году 17-летним парнишкой он ушел в партизаны, позднее довелось ему шагать и фронтовыми дорогами. Какая-то неведомая сила помогала выжить, оберегала от пуль, которые проносились над головой, спасала от смертоносного дыхания снарядов. Как радовался Михаил Алексеевич во время коротких передышек встречам с земляками — ребятами из Мозолей, Аргеловщины, и какую испытывал горечь, узнавая о гибели своих товарищей. Жизнь советских солдат измерялась не только днями и часами, но и освобожденными селами и городами, взятыми высотками и переправами. Нам, не пережившим это, трудно понять! Во время одной из таких атак под Кенигсбергом Михаил Алексеевич был серьезно ранен. Лечение затянулось на долгие месяцы, и День Победы солдат встретил в госпитале. Родина оценила мужество и героизм героя, наградив его орденами Красной Звезды, Славы 3-й степени, двумя медалями «За отвагу», медалью «За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг.». Домой вернулся лишь в 1947 году, т. к. довелось после войны служить в Эстонии. Так началась мирная жизнь. Многострадальная белорусская земля нуждалась в сильных и умелых муж- ских руках. Михаил Бохан 45 лет проработал в родном колхозе «Рассвет». В череде трудовых будней выкраивал время для строительства своего дома, заботился о любимой жене и троих детях. И во всей этой нелегкой жизни считал себя счастливым человеком. Умел радоваться каждому прожитому дню, каждой улыбке любимой жены. А подрастающие дети придавали жизненную силу. Так стремительно летели годы его жизни. Выросли и создали свои семьи два сына и дочь, появились шестеро внуков, которые также постепенно начали выходить на свою жизненную дорогу. Самым большим потрясением для Михаила Алексеевича стала смерть жены — словно что-то вырвали из его груди, померк свет, появилась пустота… И эту сильнейшую, практически невыносимую боль постарались сгладить правнуки, которых у него шестеро. И вот 20 января мужественное сердце солдата перестало биться. В нашей семье всегда была хорошая традиция: каждый год 9 мая и 3 июля собирались за праздничным столом, слушали воспоминания отца, дедушки, прадедушки о суровых военных буднях. Мы ее, в память о нашем дорогом человеке, будем поддерживать всегда, делясь уже своими воспоминаниями о нем, нашем солдате Великой Отечественной. Светлана ЛЕОНЧИК, аг. Скабин  
30

Сегодня — 23 февраля, суббота

23.02.2013
ДАТЫ. СОБЫТИЯ. ЛЮДИ. 1881 г. — согласно «Московским ведомостям» в этот день началось производство пива «Жигулевское». Начало пивоварению положил австрийский дворянин Филипп фон Вакано в Самаре в середине XIX века. Называлось выпускаемое заводом пиво «Венское». «Жигулевским» оно стало в 1934 году, после того как посетивший Самару нарком пищевой промышленности А. Микоян спросил, почему оно носит такое буржуазное название. 1903 г. — родился Юлиус ФУЧИК, чешский писатель-антифашист. Он знаменит своей книгой «Репортаж с петлей на шее», написанной в тюрьме на пороге смерти. Его призыв: «Люди, будьте бдительны!» — актуален и сегодня. 1918 г. — в этот день отряды Красной гвардии одержали свои первые победы под Псковом и Нарвой над регулярными войсками кайзеровской Германии. Вот эти первые победы и стали «днем рождения Красной Армии». В 1922 году эта дата была официально объявлена Днем Красной Армии. Позднее 23 февраля ежегодно отмечался в СССР как всенародный праздник — День Советской Армии и Военно-Морского Флота. После распада Советского Союза дата была переименована в День защитников Отечества. 1943 г. — в бою геройски погиб Александр МАТРОСОВ, закрывший собой амбразуру дзота гитлеровцев, препятствовавших продвижению подразделения. ИМЕНИНЫ: Православные: Анна, Аркадий, Валентин, Василий, Герман, Григорий, Лука, Павел, Порфирий, Прохор, Федор. Католические: Дамиан, Поликарп, Роман. НАРОДНЫЙ КАЛЕНДАРЬ: Прохор и Харлампий. До Прохора старуха охала: «Ой, студено!» Пришел Прохор да Влас: «Никак скоро весна у нас?» Благоприятный день. Убывающая Луна в знаке зодиака Дева. У гэты дзень «Слава працы» пісала: 1967 г. — “Самадзейныя артысты з Цімкавіцкай сярэдняй школы імя К. Чорнага пад кіраўніцтвам З. І. Раманенка перамаглі ў раённым і абласным аглядах тэатральных калектываў і сталі ўдзельнікамі рэспубліканскага. Яны паказалі пастаноўку “Ганка” па п’есе У. Галубка”. 1974 г. — “Гэтымі днямі здана ў эксплуатацыю новая лінія электраперадач працягласцю 25 км, якая падае электра- энергію з новай высокавольтнай электрападстанцыі “Грозава”. Яе магутнасць 1000 кілават. З уводам новай электрападстанцыі калгасы “Інтэрнацыянал”, “Радзіма”, імя У. І. Леніна, саўгас “Доктаравічы” атрымалі надзейную запасную лінію”. 1985 г. — “587 521 кніга налічваецца ў фондзе бібліятэк нашага раёна. Каб наблізіць гэтыя духоўныя багацці да чытачоў, створана 94 перасоўныя бібліятэкі і пункты выдачы кнігі. Гэтымі днямі яны адкрыты ў вёсках Вуглы, Аношкі і Красны Партызан калгаса “Ленінец”. Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ