Анатоль Сікорскі, настаўнік геаграфіі і біялогіі СШ №2 г. Капыля:
– Зімой больш часу ідзе на чытанне мастацкай літаратуры, летам аддаюся дамашняй працы. Кніга перадае вопыт іншых людзей, які пераймаецца з пакалення ў пакаленне і вельмі карысны ў рабоце з дзецьмі. Гэта яшчэ і выхаваўчая функцыя. У апошні час быў захоплены творам Пауло Коэльо “Алхімік”, а зараз перачытваю кнігі Тэадора Драйзера. Таксама падабаюцца творы і больш сучасных аўтараў – напрыклад, дэтэктывы Аляксандры Марынінай. Акрамя мастацкай літаратуры люблю чытаць у вольны час газеты і часопісы пра работы ў садзе і агародзе.
Валянціна Зарамбоўская, мастацкі кіраўнік раённага Цэнтра культуры:
– Я вельмі люблю чытаць з самага дзяцінства. Нават памятаю адзін момант, калі ў сем год прачытала адну з першых кніг літаральна за ноч - зборнік п’ес Шэкспіра. Зараз чытаю праваслаўную літаратуру, дзе даведваюся шмат чаго цікавага і патрэбнага для нас. Зразумела, што менавіта многім жыццёвым прынцыпам, якія замацаваны ў духоўнай літаратуры, мы павінны дзяцей вучыць з нараджэння. Гэта і выхаванне дабрыні, паважлівых адносін у калектыве, у сям’і. Калі не маю вольнага часу, то ўсё роўна стараюся прачытаць у дзень хоць некалькі старонак.
Алег Хартановіч, інспектар аддзела кадраў Капыльскай ЦБС:
– Можна нават сказаць, што ў мяне апошнім часам з’явілася кніжная залежнасць. Цяпер не магу ўявіць ніводнага дня без кнігі, таму гадзіну-паўтары ў дзень пакідаю для размовы з літаратурай. Увогуле, люблю кнігі Эрых Марыя Рэмарка. Першы яго твор, з якім сутыкнуўся - “Тры таварышы”, потым знайшоў для сябе і іншыя не менш цікавыя яго кнігі. Зараз жа захапіўся раманам-антыўтопіяй “1884” Джорджа Оруэла. Трэба адзначыць, што кніга для мяне дае адпачыць ад надзённых праблем.
Гутарыў Павел Шэін
Фота аўтара
[/caption]
Яе арганізатарамі сталі аддзяленне ДАІ Капыльскага РАУС, аддзелы адукацыі, па справах моладзі райвыканкама, РАС ДТСААФ і райкам ГА “БРСМ”.
Галоўная мэта алімпіяды — прапаганда бяспечных паводзін падрастаючага пакалення на дарогах. Дарэчы, удзел у мерапрыемстве прынялі 63 юныя эрудыты з 21 навучальнай установы раёна.
Для ўдзельнікаў алімпіяды была арганізавана міні-выстава малюнкаў на тэму “За бяспеку на дарогах”. Пасля арганізацыйнага моманту вучні разышліся па класах. Кожнаму з іх прыйшлося адказваць на 10 пытанняў па Правілах дарожнага руху. Ужо ў актавай зале адбылася дэманстрацыя відэаролікаў, створаных камандамі. Лепшымі “рэжысёрамі” аказаліся выхаванцы гімназіі №1 г. Капыля. Сваю эрудыцыю ўдзельнікі алімпіяды дэманстравалі ў апошнім заданні — камандным рашэнні відэакартак.
Пакуль падводзіліся вынікі алімпіяды, для ўдзельнікаў мерапрыемства юныя артысты сярэдняй школы №2 прадставілі невялікі канцэрт. Вось кампетэнтнае журы агучвае імёны пераможцаў: набраўшы найбольшую колькасць балаў, першае агульнакаманднае месца заняла СШ №2. Яна і прадставіць раён на абласной алімпіядзе, якая пройдзе ў г. Валожыне 22 лютага. Характэрна тое, што вучні гэтай навучальнай установы ўзялі тры першыя месцы (з пятага па сёмы клас) у індывідуальным рашэнні картак. Крыху саступілі пераможцам выхаванцы гімназіі №1. У іх — другое месца. Трэцяе заняла каманда Песачанскай сярэдняй школы. Пераможцы ўзнагароджаны граматамі і памятнымі прызамі ад арганізатараў мерапрыемства.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
[/caption]
У рабоце сходу прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, старшыня савета Арганізацыйнай структуры г. Мінска і Мінскай вобласці ДТСААФ Аляксандр Драгун, начальнікі аддзелаў райвыканкама, супрацоўнікі РАУС, ваенкамата і іншых структур. Перад афіцыйнай часткай прысутныя ўсклалі вянкі да помнікаў воінам-інтэрнацыяналістам і воінам-вызваліцелям, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых.
На сходзе, які праходзіў у зале пасяджэнняў райвыканкама, была заслухана справаздача старшыні раённага савета Капыльскай РАС ДТСААФ Аляксандра Касінскага за перыяд з 2008 па 2013 гады. У прыватнасці, ён адзначыў, што асноўнымі напрамкамі дзейнасці стуктуры з’яўляюцца патрыятычнае выхаванне грамадзян і асабліва — падрастаючага пакалення, падрыхтоўка насельніцтва да абароны Айчыны, развіццё тэхнічных відаў спорту, падрыхтоўка спецыялістаў масавых тэхнічных прафесій, удзел у падрыхтоўцы моладзі да ваеннай службы і працоўнай дзейнасці. За справаздачны перыяд сумесна з рознымі раённымі структурамі, арганізацыямі праведзены дзясяткі мерапрыемстваў. Гэта аўтапрабегі па месцах баявой і партызанскай славы, экскурсіі ў вайсковыя часці, музеі, спаборніцтвы аўтамабілістаў і матацыклістаў, дапрызыўнай і прызыўной моладзі і многія іншыя. Удасканальвалася і вучэбна-матэрыяльная база аргструктуры да ўзроўню сучасных патрабаванняў. Важнай задачай арганізацыі ў мінулым перыядзе заставалася падрыхтоўка вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў для вайсковых фарміраванняў, арганізацый і запатрабаванняў грамадзян. Так, у 2012 годзе падрыхтавана 210, а ўсяго за пяць гадоў - больш за 900 чалавек.
[caption id="attachment_24874" align="aligncenter" width="443" caption="Узнагароджваюцца актывісты"]
[/caption]
Пра сумесную работу з Капыльскай РАС ДТСААФ у сваіх выступленнях расказалі намеснік начальніка РАА Алена Міхайлоўская, старшыня райсавета ветэранаў Казіміра Ганчар, вучань Бучацінскай СШ Міхаіл Хацько, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Аляксей Загорцаў. Аляксандр Драгун, падводзячы вынікі, даў станоўчую адзнаку дзейнасці арганізацыйнай структуры і падкрэсліў, што работа праводзіцца на належным узроўні.
Таксама на сходзе быў сфарміраваны новы састаў савета Капыльскай РАС ДТСААФ у складзе 11 чалавек. Старшынёй структуры аднагалосна зноў абраны Аляксандр Касінскі. Ад раённай арганізацыйнай структуры на XXI справаздачна-выбарную канферэнцыю Арганізацыйнай структуры г. Мінска і Мінскай вобласці ДТСААФ было вырашана дэлегаваць 5 членаў добраахвотнага таварыства.
За цеснае супрацоўніцтва, дапамогу ў правядзенні мерапрыемстваў шэраг кіраўнікоў, супрацоўнікаў арганізацый, прадпрыемстваў узнагароджаны граматамі РАС ДТСААФ, якія ўручыў Аляксандр Драгун.
Напрыканцы мерапрыемства юныя артысты сярэдняй школы №2 г. Капыля падарылі прысутным невялікі канцэрт.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Апошнім часам трымаць карову на ўласным падворку, на жаль, стала непапулярным заняткам. Але ж ёсць і такія вяскоўцы, якія лічаць гэта патрэбнай справай. Яны не толькі забяспечваюць сябе малаком, але і здаюць лішкі дзяржаве. Так, на Капыльшчыне найбольшае пагалоўе ва ўласных гаспадарках у жыхароў Бабаўнянскага (85 кароў), Слабада-Кучынскага (84) і Доктаравіцкага (69) сельсаветаў. За 2012 год па раёне закуплена 1179,5 т малака, у разліку ад адной каровы – 1921 кг.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Музей представляет новый проект «выставки из частных коллекций», а значит объявляется конкурс на лучшую коллекцию.
Предметами являются частные коллекции (монеты, значки, картины, книги, открытки, журналы, предметы быта, игрушки и т. д.). Принять участие в конкурсе может любой желающий. Прием материалов осуществляется в музее каждый месяц. Благодаря этому мероприятию посетители смогут познакомиться с миром увлечений своих земляков, а для детей будет подготовлена прекрасная почва для организации игровой деятельности в выставочном пространстве.
При подведении итогов будет учитываться мнение посетителей, время происхождения коллекции, ее количественный состав, востребованность и значимость, знание истории предметов… В рамках проекта предусмотрены призы для участников конкурса. Награждение победителей будет проходить в декабре во время рождественских встреч.
Копыльский районный краеведческий музей приглашает всех желающих принять участие в новом проекте, посвященном досуговым занятиям и интересам в повседневной жизни обычных людей. Ждем вас и ваши коллекции для участия в проекте.
«Куклы со всего света»
Первой открывает наш проект выставка с названием «Куклы со всего света». На выставке представлены куклы народов мира из частной коллекции копылянки Александры Мотуз. Выставка позволит посетителям познакомиться с огромным национальным разнообразием игрушек, а выставочная программа, сопровождающая ее, – окунуться в мир игрушек. Ведь игра – очень древний процесс и неотъемлемая часть жизни. В игре ребенок развивается как личность, у него формируются те стороны психики, от которых впоследствии будет зависеть успешность его учебной и трудовой деятельности, отношения с людьми.
История игрушки также сложна, как и история человека. Никто точно не может сказать, когда появилась первая игрушка и какая она была. История советской игрушки насчитывает семь десятков лет. В 1921 году была открыта Московская фабрика игрушек имени 8 Марта. В современном мире появилась новая мода – производство игрушек, не предназначенных для детских игр. Авторские игрушки создаются, как правило, в единичном экземпляре. Сегодня вокруг коллекционных вещей выросла целая индустрия: открываются музеи и галереи, любительские клубы… Это явление отражает жизнь нашего века в миниатюре.
Валентина ШУРАКОВА,
директор районного краеведческого музея
[/caption]
Так, на тэрыторыі ААТ “Піянер-Агра” іх толькі пяць. Праўда, у КСУП “Доктаравічы” сітуацыя іншая. Тут налічваецца 56 кароў, таму ў гэтай гаспадарцы і арганізаваны закуп малака з уласных падвор’яў.
Як паведаміў старшыня Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіл Гулейка, за 2012 год закуплена 194,4 т малака, у разліку на адну карову – 2817 кг. За студзень бягучага года – 8,5 т (123 кг – ад адной галавы), што стала лепшым вынікам у раёне.
На тэрыторыі Доктаравіцкага сельсавета ёсць падвор’і, на якіх маецца па некалькі кароў. Сярод іх – Міхаіла Касцялені з аг. Н. Доктаравічы, які ўтрымлівае 8 рагуль і прадаў дзяржаве 29 814 кг малака (3726 кг ад адной каровы). 9513 кг малака ад трох кароў здаў Мікалай Коршук з аг. Н. Доктаравічы (3171 кг ад адной каровы). Звыш пяці тысяч кілаграмаў ад адной галавы закуплена з падвор’яў жыхароў в. Гарнастайлава Надзеі Місючэнка (5941 кг), Соф’і Місючэнка (5746 кг), Сяргея Ляшкевіча (5241 кг), в. Вужа – Леаніда Буткевіча (5487 кг), аг. Н. Доктаравічы – Галіны Касмінка (5057 кг).
[caption id="attachment_24859" align="aligncenter" width="443" caption="Малаказдатчыцы С. Місючэнка і Н. Місючэнка"]
[/caption]
– Вельмі зладжана і адказна займаюцца закупам старшы лабарант Вольга Касцяленя, лабаранты Тацяна Краўцова і Ірына Гурына, вадзіцелі Леанід Трызнюк і Аляксандр Краўцоў, – адзначае Міхаіл Гулейка. – А ў забеспячэнні асабістых гаспадарак якаснымі кармамі адчуваецца добрая падтрымка кіраўнікоў гаспадарак – КСУП “Доктаравічы” Уладзіміра Дземянкова і ААТ “Піянер-Агра” Аляксандра Макарчука.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
В настоящее время заболеваемость острыми респираторными инфекциями в Копыльском районе находится на неэпидемическом уровне, однако отмечается ее незначительный подъем.
Специалистами ГУ «Копыльский РайЦГЭ» проводится постоянный мониторинг заболеваемости, которая составляет 252–256 случаев заболевания в неделю. Следует отметить, что в структуре среди заболевших острыми респираторными инфекциями детей – 71%.
Алексей КОРОЛЬ,
главный врач ГУ «Копыльский РайЦГЭ»
1893 г. — родился Михаил Тухачевский (на снимке), советский маршал, герой гражданской войны, заместитель наркома обороны СССР (1934-37 гг.).
1938 г. — Сталин приказывает сжечь рукописи книги Веры Смирновой «Биография Сталина для детей», поскольку в книге утверждается культ личности вождя.
1973 г. — при объявлении обмена партийных документов в СССР решено билет номер 1 выписать Ленину, а билет номер 2 – Брежневу.
ИМЕНИНы: Православные : Вендимиан, Николай, Перпетуя, Петр, Ревокат, Сатир, Саторнил, Секунд, Трифон и Фелицитата (Феликитата).
Католические: Данута, Юлиан, Шимон.
НАРОДНЫЙ КАЛЕНДАРЬ: День этот не зря носит название «Расчинай починки». Крестьяне осматривали и чинили летнюю обувь. И не только обувь: «В починки дед встает чуть свет - чинит сбрую летнюю да борону столетнюю», «Починки - по сохе поминки».
Благоприятный день. Растущая Луна в знаке зодиака Телец.
У гэты дзень «Слава працы» пiсала:
1967 г. – «У мэблевым цэху райпрамкамбіната з адыходаў драўніны быў наладжаны выпуск пасылачных скрынак. За няпоўныя два месяцы іх было выраблена больш 1500 штук. Прадукцыя карыстаецца вялікім попытам у аддзяленнях сувязі. Сёлета ў цэху мяркуюць вырабіць каля 8000 такіх скрынак».
1975 г. – «Пачалася закладка фундамента пад будынак пракуратуры і нарсуда. Тут працуе брыгада У. К. Сабалеўскага, лепшая брыгада МПМК-84».
1983 г. – «Нерацыянальна выкарыстоўваецца электраэнергія ў магазінах райцэнтра. Нават днём тут свецяць электралямпачкі. А іх тут больш 450 штук. Падлічана, што за адну гадзіну ў магазінах, якія размешчаны на плошчы Калгасніка Капыля, марна расходуецца 1350 кілават-гадзін электраэнергіі! Паўстае пытанне: з чыёй кішэні будзе папоўнена страта грошай за электраэнергію?»
1985 г. – «Па нашаму гораду ўжо ходзяць два пасажырскія аўтобусы. Аднак трэба ліквідаваць адну недарэчнасць: на прыпынку вуліцы 50 гадоў БССР ля сталовай ПМК-11 адсутнічае ўказальнік. Такое ж становішча на прыпынку насупраць масласырзавода».
Падрыхтавалі Дзіяна ТКАЧЭНКА і Марыя ШЭІНА