Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

60

З аптымiзмам i верай у будучае

17.02.2013
Работа Цімкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў накіравана на вырашэнне пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва. Як яны вырашаліся ў мінулым годзе і што запланавана на бліжэйшы час? Што стала самым запамінальным для жыхароў нашага сельсавета? У першую чаргу – гэта стабільная работа арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў па выкананні сваіх планаў і добраўпарадкаванні тэрыторый. Для працаўнікоў галаўнога  сельгаспрадпрыемства – ААТ “Капыльскае” – важнай падзеяй стала будаўніцтва новай малочнатаварнай фермы ў вёсцы Комсічы, для жыхароў вуліцы Маладзёжнай, што ў аграгарадку Цімкавічы, — будаўніцтва водаправода. Па вуліцы Слуцкай аграгарадка пракладзена газавая траса, і ёсць надзея, што ў будучым годзе ў дамы паступіць блакітнае паліва. Такую ж надзею маюць і больш за шэсцьдзесят жыхароў вёскі Чарнагубава, у якой створаны кааператыў па будаўніцтве газаправода. Таксама вялося будаўніцтва храма за сродкі прыхаджан. Зманціраваны новы вузел перадачы даных, што дазволіла падключыцца да паслуг Zala і ByFly 84 абанентам, а ўсяго гэтымі паслугамі карыстаюцца 373 абаненты аграгарадка Цімкавічы, вёсак Доўгае і Агароднікі. Ста-більна працавала ў мінулым годзе СТАА “БетонБокс”, якое дало магчымасць для працаўладкавання каля 300 чалавек, жыхароў не толькі нашага сельсавета, але і  ўсяго раёна. Актыўна працаваў калектыў Цімкавіцкага дзіцячага ясляў-сада па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы і наладжванні шэфскіх сувязей з мясцовымі арганізацыямі і прадпрыемствамі. На жаль, не ўсё з запланаванага ўдалося зрабіць у мінулым годзе, але пачаўся новы. Зацверджаны бюджэт, даведзены пэўныя заданні і паказчыкі, якія неабходна будзе выконваць. 2013 год аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Годам беражлівасці, а гэта патрабуе беражлівых адносін да ўсяго, што вакол нас. На тэрыторыі Мінскай вобласці 2013 год аб’яўлены яшчэ Годам навядзення парадку на зямлі. Кожнаму з нас патрэбна будзе навесці парадак у першую чаргу на сваіх уласных сядзібах, у населеных пунктах. Балючым месцам з’яўляюцца пустуючыя сядзібы, якіх на тэрыторыі сельсавета больш за дзвесце. У кожнай з іх ёсць гаспадар, які ў большасці выпадкаў пражывае дзесьці ў іншым населеным пункце, а можа, нават, і за мяжой Беларусі. Аднак гэта не знімае адказнасці за ўтрыманне сваёй маленькай бацькаўшчыны ў належным парадку. На гэта накіраваны і Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №100 “Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых дамоў у сельскай мясцовасці”, які ўступіў у сілу з 1 верасня 2012 года. Кожнаму з нас патрэбна знайсці час і навесці парадак у той хаце і на тым  падворку, дзе калісьці хадзілі нашы бацькі і самі мы бегалі басанож. Гэта наш святы абавязак. Патрабуюцца больш сур’ёзныя адносіны многіх жыхароў да збору і вывазу цвёрдых бытавых адходаў. На тэрыторыі сельсавета арганізаваны збор КУП “Цімкаўлянка”, і ажыццяўляецца  ён па за-цверджаным графіку. Безумоўна, паслуга патрабуе аплаты. У 2012 годзе гэта былі невялікія грошы – з аднаго чалавека патрэбна было заплаціць усяго 6900 рублёў за год. У 2013 годзе аплата складзе 31 050 беларускіх рублёў (з разліку паўтара кубічнага метра з чалавека). І кожнаму з нас трэба задумацца: ці жыць у брудзе і кідаць смецце суседу пад плот або ў бліжэйшую канаву, ці заплаціць грошы і цывілізавана карыстацца паслугай. Выбар за вамі. Сельвыканкамам складзены і зацверджаны план галоўных мерапрыемстваў, якія мы павінны будзем выканаць з удзелам нашых прадпрыемстваў і ўстаноў, а таксама жыхароў сельсавета ў бягучым годзе. Толькі разам, толькі зладжана мы зможам змяніць наша жыццё ў лепшы бок. Пачаўся ён  аптымістычна: адкрыты кафетэрый у аграгарадку Цімкавічы, у планах райспажыўтаварыства ад-крыццё банкетнай залы. Будуць прадоўжаны работы па газіфікацыі кааператываў аграгарадка Цімкавічы і вёскі Чарнагубава. Запланаваны работы на грамадскіх могілках з удзелам усяго насель-ніцтва. Спадзяёмся на ўзаемаразуменне. Хвалюе пытанне ўтрымання і рамонту дарожнай сеткі. Заслугоўвае ўвагі і матэрыяльна-тэхнічная база УА “Цімкавіцкая сярэдняя школа імя Кузьмы Чорнага” (рамонт даху, актавай залы, замена вокнаў). Ёсць надзея, што на ўсё гэта хопіць грашовых сродкаў. Аднак ёсць некаторыя рэчы, якія грошай не патрабуюць, а патрабуюць толькі ўвагі і жадання іх рабіць. Напрыклад, пасадзіць дрэўца, стварыць клумбу, праявіць увагу і спагаду да слабога. Алена ОСТРЫКАВА, старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей