Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

А як вы адносіцеся да чытання?

18.02.2013
З ГЭТЫМ ПЫТАННЕМ МЫ ЗВЯРНУЛІСЯ ДА КАПЫЛЯН. Анатоль Сікорскі, настаўнік геаграфіі і біялогіі СШ №2 г. Капыля: – Зімой больш часу ідзе на чытанне мастацкай літаратуры, летам аддаюся дамашняй працы. Кніга перадае вопыт іншых людзей, які пераймаецца з пакалення ў пакаленне і вельмі карысны ў рабоце з дзецьмі. Гэта яшчэ і выхаваўчая функцыя. У апошні час быў захоплены творам Пауло Коэльо “Алхімік”, а зараз перачытваю кнігі Тэадора Драйзера. Таксама падабаюцца творы і больш сучасных аўтараў – напрыклад, дэтэктывы Аляксандры Марынінай. Акрамя мастацкай літаратуры люблю чытаць у вольны час газеты і часопісы пра работы ў садзе і агародзе. Валянціна Зарамбоўская, мастацкі кіраўнік раённага Цэнтра культуры: – Я вельмі люблю чытаць з самага дзяцінства. Нават памятаю адзін момант, калі ў сем год прачытала адну з першых кніг літаральна за ноч - зборнік п’ес Шэкспіра. Зараз чытаю праваслаўную літаратуру, дзе даведваюся шмат чаго цікавага і патрэбнага для нас. Зразумела, што менавіта многім жыццёвым прынцыпам, якія замацаваны ў духоўнай літаратуры, мы павінны дзяцей вучыць з нараджэння. Гэта і выхаванне дабрыні, паважлівых адносін у калектыве, у сям’і. Калі не маю вольнага часу, то ўсё роўна стараюся прачытаць у дзень хоць некалькі старонак.   Алег Хартановіч, інспектар аддзела кадраў Капыльскай ЦБС: – Можна нават сказаць, што ў мяне апошнім часам з’явілася кніжная залежнасць. Цяпер не магу ўявіць ніводнага дня без кнігі, таму гадзіну-паўтары ў дзень пакідаю для размовы з літаратурай. Увогуле, люблю кнігі Эрых Марыя Рэмарка. Першы яго твор, з якім сутыкнуўся - “Тры таварышы”, потым знайшоў для сябе і іншыя не менш цікавыя яго кнігі. Зараз жа захапіўся раманам-антыўтопіяй “1884” Джорджа Оруэла. Трэба адзначыць, што кніга для мяне дае адпачыць ад надзённых праблем. Гутарыў Павел Шэін Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей