Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

88

ДТСААФ – гэта перш за ўсё патрыятызм

18.02.2013
5 лютага ў Капыльскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ адбыўся справаздачна-выбарны сход прадстаўнікоў пярвічных арганізацыйных структур. На мерапрыемства прыбылі 66 дэлегатаў ад 49 пярвічных арганізацый. [caption id="attachment_24873" align="aligncenter" width="443" caption="Прэзідыум справаздачна-выбарнага сходу"][/caption] У рабоце сходу прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, старшыня савета Арганізацыйнай структуры г. Мінска і Мінскай вобласці ДТСААФ Аляксандр Драгун, начальнікі аддзелаў райвыканкама, супрацоўнікі РАУС, ваенкамата і іншых структур. Перад афіцыйнай часткай прысутныя ўсклалі вянкі да помнікаў воінам-інтэрнацыяналістам і воінам-вызваліцелям, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых. На сходзе, які праходзіў у зале пасяджэнняў райвыканкама, была заслухана справаздача старшыні раённага савета Капыльскай РАС ДТСААФ Аляксандра Касінскага за перыяд з 2008 па 2013 гады. У прыватнасці, ён адзначыў, што асноўнымі напрамкамі дзейнасці стуктуры з’яўляюцца патрыятычнае выхаванне грамадзян і асабліва — падрастаючага пакалення, падрыхтоўка насельніцтва да абароны Айчыны, развіццё тэхнічных відаў спорту, падрыхтоўка спецыялістаў масавых тэхнічных прафесій, удзел у падрыхтоўцы моладзі да ваеннай службы і працоўнай дзейнасці. За справаздачны перыяд сумесна з рознымі раённымі структурамі, арганізацыямі праведзены дзясяткі мерапрыемстваў. Гэта аўтапрабегі па месцах баявой і партызанскай славы, экскурсіі ў вайсковыя часці, музеі, спаборніцтвы аўтамабілістаў і матацыклістаў, дапрызыўнай і прызыўной моладзі і многія іншыя. Удасканальвалася і вучэбна-матэрыяльная база аргструктуры да ўзроўню сучасных патрабаванняў. Важнай задачай арганізацыі ў мінулым перыядзе заставалася падрыхтоўка вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў для вайсковых фарміраванняў, арганізацый і запатрабаванняў грамадзян. Так, у 2012 годзе падрыхтавана 210, а ўсяго за пяць гадоў - больш за 900 чалавек. [caption id="attachment_24874" align="aligncenter" width="443" caption="Узнагароджваюцца актывісты"][/caption] Пра сумесную работу з Капыльскай РАС ДТСААФ у сваіх выступленнях расказалі намеснік начальніка РАА Алена Міхайлоўская, старшыня райсавета ветэранаў Казіміра Ганчар, вучань Бучацінскай СШ Міхаіл Хацько, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Аляксей Загорцаў. Аляксандр Драгун, падводзячы вынікі, даў станоўчую адзнаку дзейнасці арганізацыйнай структуры і падкрэсліў, што работа праводзіцца на належным узроўні. Таксама на сходзе быў сфарміраваны новы састаў савета Капыльскай РАС ДТСААФ у складзе 11 чалавек. Старшынёй структуры аднагалосна зноў абраны Аляксандр Касінскі. Ад раённай арганізацыйнай структуры на XXI справаздачна-выбарную канферэнцыю Арганізацыйнай структуры г. Мінска і Мінскай вобласці ДТСААФ было вырашана дэлегаваць 5 членаў добраахвотнага таварыства. За цеснае супрацоўніцтва, дапамогу ў правядзенні мерапрыемстваў шэраг кіраўнікоў, супрацоўнікаў арганізацый, прадпрыемстваў узнагароджаны граматамі РАС ДТСААФ, якія ўручыў Аляксандр Драгун. Напрыканцы мерапрыемства юныя артысты сярэдняй школы №2 г. Капыля падарылі прысутным невялікі канцэрт. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей