Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

65

Знатакi Правiл дарожнага руху

18.02.2013
сабраліся на алімпіядзе сярод навучэнцаў 5–7-х класаў у сярэдняй школе №2 г. Капыля, каб высветліць, хто валодае больш глыбокімі ведамі па азначанай тэматыцы. [caption id="attachment_24879" align="aligncenter" width="443" caption="Уладзіслаў Івановіч, Аляксей Лагун, Павел Галубовіч (СШ №2)"][/caption] Яе арганізатарамі сталі аддзяленне ДАІ Капыльскага РАУС, аддзелы адукацыі, па справах моладзі райвыканкама, РАС ДТСААФ і райкам ГА “БРСМ”. Галоўная мэта алімпіяды — прапаганда бяспечных паводзін падрастаючага пакалення на дарогах. Дарэчы, удзел у мерапрыемстве прынялі 63 юныя эрудыты з 21 навучальнай установы раёна. Для ўдзельнікаў алімпіяды была арганізавана міні-выстава малюнкаў на тэму “За бяспеку на дарогах”. Пасля арганізацыйнага моманту вучні разышліся па класах. Кожнаму з іх прыйшлося адказваць на 10 пытанняў па Правілах дарожнага руху. Ужо ў актавай зале адбылася дэманстрацыя відэаролікаў, створаных камандамі. Лепшымі “рэжысёрамі” аказаліся выхаванцы гімназіі №1 г. Капыля. Сваю эрудыцыю ўдзельнікі алімпіяды дэманстравалі ў апошнім заданні — камандным рашэнні відэакартак. Пакуль падводзіліся вынікі алімпіяды, для ўдзельнікаў мерапрыемства юныя артысты сярэдняй школы №2 прадставілі невялікі канцэрт. Вось кампетэнтнае журы агучвае імёны пераможцаў: набраўшы найбольшую колькасць балаў, першае агульнакаманднае месца заняла СШ №2.  Яна і прадставіць раён на абласной алімпіядзе, якая пройдзе ў г. Валожыне 22 лютага. Характэрна тое, што вучні гэтай навучальнай установы ўзялі тры першыя месцы (з пятага па сёмы клас) у індывідуальным рашэнні картак. Крыху саступілі пераможцам выхаванцы гімназіі №1. У іх — другое месца. Трэцяе заняла каманда Песачанскай сярэдняй школы. Пераможцы ўзнагароджаны граматамі і памятнымі прызамі ад арганізатараў мерапрыемства. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей