Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

48

Што трымаем на падворку?

17.02.2013
Згадзіцеся, без жывёлы ў двары цяжка ўявіць вясковае жыццё. Тыя, у каго ёсць сілы і жаданне, трымаюць свіней, курэй, гусей і іншую жыўнасць. Напрыклад, на тэрыторыі Доктаравіцкага сельсавета ў асабістых падсобных гаспадарках за апошні год колькасць свіней павялічылася на 317 і склала 1312 галоў, авечак – на 21, птушкі – на 1120 галоў. А вось кароў вяскоўцы чамусьці трымаюць неахвотна. [caption id="attachment_24858" align="aligncenter" width="448" caption="Старшы лабарант В. Касцяленя"][/caption] Так, на тэрыторыі ААТ “Піянер-Агра” іх толькі пяць. Праўда, у КСУП “Доктаравічы” сітуацыя іншая. Тут налічваецца 56 кароў, таму ў гэтай гаспадарцы і арганізаваны закуп малака з уласных падвор’яў. Як паведаміў старшыня Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіл Гулейка, за 2012 год закуплена 194,4 т малака, у разліку на адну карову – 2817 кг. За студзень бягучага года –  8,5 т (123 кг – ад адной галавы), што стала лепшым вынікам у раёне. На тэрыторыі Доктаравіцкага сельсавета ёсць падвор’і, на якіх маецца па некалькі кароў. Сярод іх – Міхаіла  Касцялені  з аг. Н. Доктаравічы,  які ўтрымлівае 8 рагуль і прадаў дзяржаве 29 814 кг малака (3726 кг ад адной каровы). 9513 кг малака ад трох кароў здаў Мікалай Коршук з аг. Н. Доктаравічы (3171 кг ад адной каровы). Звыш пяці тысяч кілаграмаў ад адной галавы закуплена  з падвор’яў жыхароў в. Гарнастайлава Надзеі Місючэнка (5941 кг), Соф’і Місючэнка (5746 кг), Сяргея Ляшкевіча (5241 кг), в. Вужа – Леаніда Буткевіча (5487 кг), аг. Н. Доктаравічы – Галіны Касмінка (5057 кг). [caption id="attachment_24859" align="aligncenter" width="443" caption="Малаказдатчыцы С. Місючэнка і Н. Місючэнка"][/caption] – Вельмі зладжана і адказна займаюцца закупам старшы лабарант Вольга Касцяленя, лабаранты Тацяна Краўцова і Ірына Гурына, вадзіцелі Леанід Трызнюк і Аляксандр Краўцоў, – адзначае Міхаіл Гулейка. – А ў забеспячэнні асабістых гаспадарак якаснымі кармамі адчуваецца добрая падтрымка кіраўнікоў гаспадарак – КСУП “Доктаравічы” Уладзіміра Дземянкова і ААТ “Піянер-Агра” Аляксандра Макарчука. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей