Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Вадзiцель са стажам

24.02.2013
Нягледзячы на даволі малады ўзрост, вадзіцель ААТ “Аўтапарк №21” Дзмітрый Колас мае ўжо даволі багаты вопыт. У Капыльскім СПЛ юнак атрымаў дыплом вадзіцеля-электрыка. Пасля свае навыкі ўдасканальваў на тэрміновай ваеннай службе ў г. Маладзечна, дзе круціў “баранку” ЗіЛ-31 у войсках сувязі. Па спецыяльнасці працаваў у Гродне, Лідзе. Але, ажаніўшыся, пераехаў на радзіму – у Капыль. Працаўладкавацца адразу не атрымалася. Пакуль аднойчы, 6 гадоў таму, у раёнцы ўбачыў аб’яву: ААТ “Аўтапарк №21” патрабуецца вадзіцель. Вось з таго часу і пайшоў працоўны стаж на прадпрыемстве. Цяпер Дзмітрый працуе на дваццацітонным МАЗ-5551. Перавозка шчэбню і пяску на будаўнічыя аб’екты, дапамога хлебаробам у гарачую ўборачную пару, дастаўка іншых грузаў — няпоўны пералік штодзённай працы. Зусім нядаўна вадзіцель вярнуўся з камандзіроўкі, дзе працаваў на новабудоўлі — стадыёне футбольнага клуба “БАТЭ”, што ўзводзіцца ў г. Барысаве. Работа вадзіцеля патрабуе фізічнай і псіхалагічнай вынослівасці, хуткай і выразнай рэакцыі, умення канцэнтраваць і пераключаць увагу, вытрымкі. Усім гэтым характарыстыкам Дзмітрый адпавядае. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей