На вуліцы яшчэ зіма, палі перамецены снегам, але ў ЗАТ “Жыліхава” поўным ходам ідзе падрыхтоўка да пасяўной. Уладзімір ВОЛЧАК, механізатар названай гаспадаркі, старанна рамантуе кукурузную сеялку “GASPARDO”.
Працоўную дзейнасць Уладзімір Васільевіч пачаў у 1985 годзе пасля вучобы ў Капыльскай сельгастэхніцы, да таго часу за плячыма ўжо была служба ва Узброеных Сілах.
Працаваць стараецца добрасумленна, выконвае ўсё, што даручана. Раней сеяў цукровыя буракі. Дарэчы, гэта праца патрабуе максімальнай увагі: неабходна пастаянна назіраць за тым, каб рады былі роўнымі. А вясной, летам і ў пачатку восені дзякуючы намаганням Уладзіміра Васільевіча палі будзе ўпрыгожваць кукуруза.
Зараз вопытнаму майстру ўжо не так складана працаваць з тэхнікай: дапамагаюць навыкі і веды, набытыя на практыцы. А спачатку цяжкавата было. Добра, што на дапамогу заўсёды гатовы прыйсці таварышы па працы.
Дзіяна ТКАЧЭНКА.
Фота аўтара
Комментарии