Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

45

Радость дарить добро

17.07.2013
Творить добро - что может быть лучше?!! Особенно, если в ответ раздается искреннее детское «Спасибо!..» 13 детей из трех многодетных семей Копыльского района получили подарки от РОО «Белорусское Общество Красного креста». В роли «добрых волшебников» выступили ведущий специалист по работе с молодежью Минской областной организации БОКК Юлия Кнатько, ведущий специалист по административно-хозяйственной деятельности  той же организации Александр Веремейчик, председатель районной организации БОКК Нина Жук и председатель Копыльского сельского совета Ольга Куприенко. Деревня Низковичи. Встречать гостей выходит мама троих несовершеннолетних детей Татьяна Колас. Татьяна, работающая дояркой в ОАО «Племзавод Дусаевщина», в хозяйстве на хорошем счету, ее портрет украшает местную Доску почета. Поначалу немного настороженно из дверей дома выглядывают детишки: десятилетняя Диана, девятилетний Дмитрий и шестилетний Евгений. Но, увидев яркие коробки с игрушками, ребята смелеют и бегут на помощь маме: подарки-то (а кроме игрушек здесь еще коробки с продуктами и одеждой) нелегкие (снимок 1)! Вот зажглась улыбка у Димки – ему досталась железная дорога, Женька получил замечательные «глазастые» машинки, а у Дианы – роскошный набор мебели для куклы. Далее пыльная проселочная дорога привела нас в д. Дусаевщина. И очень кстати! Совсем недавно, 4 июля, семья Екатерины Ясючени, которую мы навестили, пополнилась еще одним человечком. И сегодня Екатерина – мать уже пятерых детей. Пока Нина Павловна вручает женщине одежду и продукты, малышам уже не терпится обновить только что полученные игрушки. Довольно необычной оказалась семья Елены Гудзельской из аг. Мажа. Дело в том, что у мамы растет пятеро сыновей. Самые младшие, близнецы, появились на свет в феврале этого года, поэтому ощутить радость от получаемых подарков они пока не смогут. А вот старшие с удовольствием разглядывают коробки с игрушками. «Спаси-и-и-б-а-а-а!» – громко звучит в ответ. А вот в д. Аргеловщина принимала гостей с продуктовыми подарками 82-летняя жительница Анастасия Андреевна Ковган (снимок 2). Почтенный возраст женщины никак не препятствует заниматься прополкой на огороде: именно оттуда ей помогли прийти правнучки, приехавшие погостить из Минска. Следует отметить, что слова искренней благодарности, как от взрослых, так и детей, звучали в каждом дворе. Диана ТКАЧЕНКО Фото автора  
48

Происшествия на воде

16.07.2013
По оперативным данным Минского областного Совета ОСВОД на водах области произошла гибель 33 человек, из них 3 детей. Как же произошла гибель несовершеннолетних? В Любанском районе на рыбалке утонул шестилетний мальчик, его дед бросился спасать малыша, но и сам погиб. В Воложинском районе утонул двухлетний ребенок на собственном подворье в копанке. В г. Борисове погибла двенадцатилетняя девочка при купании на р. Березина в 3 км от спасательной станции. На территории Копыльского района на озере д. Куцевщина Великораевского сельсовета 22 июня 2013 года в 18.30 был обнаружен труп жителя Несвижского района Ждановича Александра Владимировича, 1977 г. р. Следственным комитетом ведется проверка по факту утопления. По данным пресс-службы УС ОСВОД Республики Беларусь на 27 июня текущего года гибель на водах в стране составила 222 человека, в т. ч. 20 несовершеннолетних. ОСВОД напоминает и предупреждает: берегите себя и своих близких. Мария КАНЦЕЛЯРЧИК, председатель Копыльской РГОО ОСВОД  
50

Ушанавалі памяць герояў

16.07.2013
Выхоўваць грамадзяніна-патрыёта — адна з галоўных задач у ДУА “Мажскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–пачатковая школа”. Яна рэалізуецца на працягу навучальнага года ўсімі педагогамі ўстановы. Ірына Антонаўна Капарыха, настаўніца 2 класа, да ўдзелу ў грамадска-патрыятычным выхаванні стараецца актыўна прыцягваць сям’ю. Так, 22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, яна сабрала ўсіх нас на нетрадыцыйны бацькоўскі сход-паход “Грамадзянін выхоўваецца з дзяцінства”. Усе дзеці, таты і матулі накіраваліся да помніка партызанам атрадаў імя Будзёнага, Чапаева, Катоўскага — удзельнікам бою ў Гнілусе. Нягледзячы на тое, што выхаванцам Ірыны Антонаўны па 8–9 гадоў, увесь шлях, у знак павагі да ўсіх загінуўшых у тыя жудасныя гады вайны, яны прайшлі пешшу разам з настаўніцай і бацькамі. Некалькі гістарычных звестак, ускладанне кветак, хвіліна маўчання, фотаздымак на памяць… Важна, карысна, пранікнёна. Кранула душы і сэрцы не толькі дарослых, але і дзяцей. Таццяна ЦЫРЫНА, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, удзельніца паходу  
45

Прытрымлівайцеся рэкамендацый

16.07.2013
На прамую лінію па прафілактыцы афрыканскай чумы свіней да галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна Анатоля Ладыгі звярнуліся 12 чалавек. Тэлефанавалі з розных куткоў Капыльшчыны. Гэта сведчыць аб тым, што пытанне даволі надзённае і хвалюючае. Напрыканцы прамой лініі мы папрасілі Анатоля Міхайлавіча яшчэ раз звярнуць увагу на самыя актуальныя моманты: — З боку ветэрынарнай службы і ад сябе асабіста хачу парэкамендаваць насельніцтву максімальна правесці забой дарослага пагалоўя. Звязана гэта з тым, што ёсць два афіцыйна зарэгістраваныя ачагі захворвання на АЧС у нашай краіне (Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці і філіял “Лучоса” Віцебскай вобласці). Па магчымасці неабходна абмежаваць наведванне гэтых рэгіёнаў без асаблівай патрэбы. Ёсць афіцыйнае заключэнне, што дадзены вірус быў занесены ў Беларусь з камбікормам. Другі момант – міграцыя дзікоў. Яны з’яўляюцца першакрыніцай распаўсюджвання хваробы ў дзікай прыродзе і, адпаведна, потым у асабістых падсобных гаспадарках і спецыялізаваных арганізацыях, дзе займаюцца вырошчваннем, адкормам, продажам свіней. Таму яшчэ адна рэкамендацыя насельніцтву – абмежаваць знаходжанне людзей у чужых дварах і асабліва ў хлявах. Калі пры наведванні лесу вы ўбачылі труп дзіка, тэрмінова паведаміце пра яго месцазнаходжанне ў раённую ветстанцыю, раённую арганізацыйную структуру Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў ці сельсавет, самі яго не чапайце. Пры вяртанні дамоў здыміце вопратку, памыйце яе, ні ў якім выпадку не заходзьце ў ёй у хлеў. У сетцы зоаветзабеспячэння, у нашых установах у продажы ёсць сродкі для дэзінфекцыі: тубісан, мікрацыд, вірацыд і іншыя, якія знішчаюць вірус. Таксама вельмі добра праводзіць апрацоўку хлорнай вапнай. Атрымаць падрабязную інфармацыю можна як у нашай станцыі, так і ў ветспецыялістаў у гаспадарках на месцах. Дарэчы, яшчэ раз падкрэслю, што на гэту хваробу хварэюць толькі свінні. Астатнія хатнія жывёлы, як і грызуны могуць быць яе пераносчыкамі. Калі ў вашых гадаванцаў павысілася тэмпература, з’явіліся цёмна-фіялетавыя плямы на целе, назіраецца сінюшнасць вушэй, канечнасцей і іншыя прыкметы, тэрмінова запрасіце да сябе ветспецыяліста. Звяртаюся да ўсіх жыхароў раёна з просьбай праявіць грамадзянскую пазіцыю, каб захаваць у бяспецы сябе, сваё падвор’е, а значыць і свой раён. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ  
38

Вас выслушает губернатор (CMigrator copy 2)

16.07.2013
17 июля 2013 года в Копыльском райисполкоме проводит личный прием граждан и представителей юридических лиц председатель Минского областного исполнительного комитета Борис Васильевич БАТУРА. Начало приема в 10.45 в кабинете №30. Предварительная запись на прием 15 июля 2013 года с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 15.00 по телефону 55-5-66.  
61

Крик о помощи

15.07.2013
Здравствуйте, уважаемые  жители Копыльщины! Я, Ходневич Марина Ивановна, – мама четырехлетнего малыша Тимофея, вынуждена обратиться к вам за помощью в сборе денежных средств на лечение и реабилитацию. Тимофей появился на свет преждевременно весом всего 975 гр. Кровоизлияние в мозг, кома, гидроцефалия, три недели на искусственной вентиляции легких. С этого момента началась наша история борьбы за его здоровье. Почти 2 года мы буквально жили в неврологическом отделении  местной больницы. Медикаментозное лечение, массаж, ЛФК, физиопроцедуры, рефлексотерапия, гирудотерапия, плавание, занятия с логопедом, дефектологом, психологом (все это мы продолжаем выполнять и по сей день) принесли положительные результаты. Однако последствия органического поражения мозга неутешительны: у Тимофея частичная атрофия зрительных нервов обоих глаз, двусторонняя тугоухость 3 степени, задержка психического и речевого развития, задержка моторного развития. Ребенок плохо видит и слышит. В свои 4,5 года Тимоша не разговаривает (называет предметы на своем языке, но фраз нет), не обслуживает себя, не идет на контакт с детьми, походка шаткая, неуверенная, часто падает, не умеет бегать, прыгать и еще очень многое из того, что умеют делать здоровые детки. Специалисты китайской клиники г. Юньчень, провинция Шаньси, готовы взяться за лечение и реабилитацию. Они дают нам надежду на улучшение со стороны органов слуха и зрения, интеллекта и двигательной активности. Последствия органического поражения мозга можно свести к минимуму, если начать реабилитацию до пяти лет. Стоимость одного курса лечения с проживанием составляет 12 000 $. Обращаюсь с просьбой ко всем неравнодушным людям. Любая ваша материальная помощь поможет приблизиться Тимоше к здоровым деткам. Заранее спасибо всем тем, кто окажет нам помощь. Да благословит вас Господь! Благотворительные счета открыты в филиале №121 - г. Пинск, ул. Иркутско-Пинской дивизии, 35; УНП 200287840; МФО 150501854: белорусские рубли - транзитный счет №3819382100600 на благотворительный счет №000039 в отд. №121/134 в филиале № 121, бессрочный; российские рубли - транзитный счет №3819382104909 на благотворительный счет №000029 в отд. №121/134 в филиале № 121, бессрочный; доллары США - транзитный счет №3819382104909 на благотворительный счет №000057 в отд. №121/134 в филиале № 121, бессрочный. Назначение платежа: Ходневич Марина Ивановна для лечения сына Ходневича Тимофея Александровича. Оказать помощь можно переводом на электронные кошельки: EasyPay - 43775545. Отправить SMS-сообщение на короткий номер 553. Образец  SMS: 50 43775545 10000, где 10 000 - сумма пожертвования. Услуга доступна для абонентов МТС, life:). Внести деньги можно и во всех банках, почтовых отделениях, банкоматах, инфокиосках, через интернет-банкинг. Яндекс кошелек - 41001697655151. WebMoney: B363254592769 — в белорусских рублях, Z298688655657 — в долларах США, Е175344810189 — в евро, R174147095987 — в российских рублях. Просто пополнить баланс МТС: номер +375 29 510 25 67 (в дальнейшем средства будут переведены на EasyPay или WebMoney через сервис iPay http://www.ipay.by). Адрес для почтовых переводов: 225710, Брестская область, г. Пинск, ул. Центральная д. 44, кв. 44, Ходневич Марина Ивановна. С уважением  и надеждой Марина Ходневич, контактный телефон (+37529) 951-58-65  
49

Аўтаклуб дорыць радасць

15.07.2013
Пры Капыльскім раённым Цэнтры культуры паспяхова працуе аўтаклуб. На пачатку лета аўтаклуб ужо шмат дзе пабываў, і на гэтым ён не збіраецца спыняць сваю работу: надалей таксама плануюцца выезды. У планах розныя мерапрыемствы: канцэрты і міні-канцэрты, з якімі мы будзем наведваць маланаселеныя і аддаленыя вёскі Капыльшчыны. Так, 30 чэрвеня 2013 г. аўтаклуб РЦК г. Капыля, народны ансамбль народнай песні “Спадчына” і самадзейныя артысты Бучацінскага СДК наведалі маланаселеныя вёскі Ракіні і Лютовічы Бучацінскага сельсавета. На Капыльшчыне існуе шмат вёсачак, у якіх жывуць добрасумленныя, шчырыя і працавітыя людзі. Менавіта ў гэтых мясцінах самае высокае неба і духмяныя кветкі, звонкі птушыны спеў і зялёныя сенажаці. Удзельнікі народнага ансамбля РЦК “Спадчына” сумесна з удзельнікамі мастацкай самадзейнасці Бучацінскага СДК, у склад якой уваходзяць Л. М. Сянюк, І. В. Шпілеўская, Н. М. Баран, М. М. Шумская і мастацкі кіраўнік Я. Л. Сянюк, падрыхтавалі канцэртную праграму. У падтрымку калектываў выступіў і жыхар аграгарадка Быстрыца –  Уладзімір Вячаслававіч Чэмікаў. Парадавалі сваім выступленнем прысутных удзельнікі фальклорнага калектыву “Лютовіцкія вячоркі“, у склад якога ўваходзяць А. А. Захар’яш, М. А. Кулеш, Н. І. Емяльянава, В. П. Ждановіч. У іх выкананні прагучалі цудоўныя песні. Жыхары вёсак вельмі цёпла сустракалі артыстаў і не шкадавалі  апладысментаў. Некаторыя нават кінуліся ў скокі. Развітваючыся, гледачы дзякавалі і запрашалі завітаць да іх яшчэ. Святлана ПАПОК, загадчык аўтаклуба  
87

“Па старых вуліцах Капыля”

15.07.2013
Разам з Капыльскім раённым краязнаўчым музеем мы працягваем падарожжа па старых вуліцах нашага горада. Сёння пагаворым пра іх назвы: былыя і сучасныя [caption id="attachment_28504" align="aligncenter" width="443" caption="Вуліца Набярэжная. 50-я гады XX ст."][/caption] Яшчэ ў 1872 годзе настаўнік Шыманоўскі С. запісаў, што мястэчка Капыль цягнулася на пятнаццаць вёрст. З ім злучаліся блізкія вёскі: Кацельнікі - за тры вярсты, там знаходзіўся кацельны завод, Нізкавічы - чатыры вярсты, з Нізкім рынкам, Стары Капыль - у шасці вярстах, гэта Старое месца.  Цікавым з’яўлялася і геаграфічнае размяшчэнне мястэчка. Месца было амаль цалкам абмежавана прыроднымі перашкодамі. Узгорак, на якім зараз знаходзіцца цэнтр Капыля, з трох бакоў перарэзвалі рэчкі Каменка і Мажа, а ў раёне сучаснай вуліцы Пралетарскай і далей, на паўднёвы захад, да Мажы спускалася некалькі глыбокіх яраў. У адным з першых дакументаў 1648 года, дзе сустракаюцца даныя па тапаграфіі Капыля, узгадваецца гасцінны дом, які знаходзіўся на рагу Рынка і вуліцы Спаскай. Назва вуліцы можа сведчыць аб знаходжанні тут некалі Спаса-Праабражэнскай царквы, паданні аб якой захоўваліся яшчэ ў другой палове ХІХ стагоддзя. [caption id="attachment_28505" align="aligncenter" width="443" caption="Вуліца Жылуновіча. Сучасны выгляд. Уніз - дарога ад царквы"][/caption] У 1669 годзе Капыль складаўся з замка, Рынкавай плошчы (зараз плошча Леніна), 8 вуліц і 2 завулкаў. Цэнтральнае месца ў горадзе займаў Рынак, дзе знаходзіліся 36 мяшчанскіх і шляхецкіх дымоў, каталіцкі касцёл, кальвінскі збор з плябаніяй, мытны дом і яўрэйская блума. На прылеглых да Рынка вуліцах знаходзіліся царкоўны пляц і яўрэйская школа. Асноўныя вуліцы разыходзіліся ў розныя бакі ад Рынка, у накірунку гандлёвых шляхоў, а розныя бакі Рынка былі працягам гэтых вуліц. Такая планіроўка места захавалася амаль да канца XIX стагоддзя, а, з невялікімі зменамі, і да нашага часу. Буйнейшай вуліцай з’яўлялася Пясецкая (або Царкоўная, цяпер вул. Жылуновіча), якая ішла з Рынка ў накірунку мястэчка Пясочнае. На ёй знаходзіліся царкоўны і 70 дымоў. Другой па велічыні вуліцай была Ходзькаўская (у ХІХ ст. вул. Нясвіжская, зараз вул. Савецкая), якая ішла ад Рынка паралельна з Пясецкай. Рух па гэтай вуліцы абслугоўваў сядзібы, быў як бы для ўнутранага карыстання, для хадзьбы пехатой. Гэтая асаблівасць і адбілася ў назве. Пазней вуліца сфарміравалася як накірунак на Нясвіж і стала звацца Нясвіжскай. Направа ад Нясвіжскай вуліцы адыходзіла вуліца Слабодская (сучасная Камсамольская). Сваю назву яна атрымала, відаць, ад некалі існаваўшай у гэтым месцы слабады - паселішча, жыхарам якога падчас засялення надаваліся пэўныя льготы. [caption id="attachment_28506" align="aligncenter" width="443" caption="Капыль. 1959 год. Фота зроблена Феліксам Марозам з польскіх могілак"][/caption] Насупраць вуліцы Слабодскай, налева ўніз ад Нясвіжскай адыходзіла вуліца Дубніцкая (захаваўся фрагмент на вул. Камсамольскай), на якой знаходзілася яўрэйская школа. Яшчэ далей, на ўскрайку места, ад Нясвіжскай вуліцы налева ўніз адыходзіў Дубніцкі завулак (не захаваўся). Назва вуліцы і завулка сведчыць аб тым, што яны выходзілі ў бок дубніку - дубовага гаю. Ад Рынка ў напрамку замка, у лог, спускалася вуліца Лаговая (сучасная Замкавая). У назве адлюстравалася спецыфіка рэльефу: лог – лагчына, нізіна з дастаткова стромкімі адхонамі рэльефу. Направа ад Слабодскай вуліцы пад прамым вуглом ішла вуліца Крыжовая (потым завулак, сучасная вул. М. Горкага), якая злучала Слабодскую і Пясецкую вуліцы. Аб сувязі назвы з крыжамі сведчыць такі факт, што крыжы ці капліцы на ёй, з боку ўезду ў горад, усталёўвалі да сярэдзіны ХХ стагоддзя. Паралельна з Крыжовай, паміж Пясецкай і Ходзькаўскай вуліцамі, праходзіў так званы «Завулак з Пясецкай вуліцы». Мірнае жыццё на працягу другой паловы XVII стагоддзя спрыяла паступоваму адраджэнню места. Невялікія змены ў тапаграфіі і горадабудаўніцтве былі наступныя: на Рынку паказаны крамы, з’явілася новая вулачка - На падзамчы (зараз праезд, які злучае Лугавую і Партызанскую), а некаторыя вуліцы змянілі свае назвы. Вуліца Завальская стала звацца Завулкам за Нясвіжскай вуліцай, а вуліца Крыжовая стала ў два разы карацейшай - адна з яе частак названа Завулкам з вуліцы Ходзькаўскай. У пачатку вуліцы Пясецкай знаходзіўся рускі шпіталь. На царкоўным пляцы - дзве царквы: Раства Багародзіцы і Пакроўская са званіцай. Упершыню ўзгадваюцца яўрэйскія могілкі - керкос. Аб паступовым эканамічным развіцці места можа сведчыць павелічэнне колькасці дымоў з 252 у 1669 годзе да 292 у 1693 годзе. Аднак вясной 1695 года на вуліцах горада адбыліся ўзброеныя сутыкненні паміж атрадамі Сапегаў і Радзівілаў, што, зразумела, не магло не адбіцца на жыцці капыльскіх мяшчан. Вялікі пажар 1701 года вынішчыў цэнтральную і заходнюю часткі места. Пажар разам з ваеннымі сутычкамі сталі прычынамі значнага скарачэння колькасці дымоў - з 292 да 204. Знікла жылая забудова на Дубніцкім завулку, важніца і блума на Рынку. [caption id="attachment_28508" align="aligncenter" width="443" caption="Гэты здымак зроблены амаль з той жа кропкі польскіх могілак фотакарэспандэнтам Сяргеем Лазоўскім"][/caption] У 1744 г. зафіксаваны наступныя змены: узнікла адна новая вуліца – Слуцкая (сёння Партызанская ад пл. Леніна да р. Мажы), якая ішла ад Рынка ў напрамку замка і Слуцкага гасцінца, а шэраг іншых вуліц змянілі свае назвы: вуліца Нясвіжская стала Клецкай, Ходзькаўская - Нясвіжскай, Крыжовая - Папярэчнай, Завулак з Пясочнай вуліцы - Ходзькаўскай. Упершыню ўзгадваецца вуліца Броварная (сучасная Трактарная паміж Пралетарскай і Партызанскай), якая ішла з гасцінца Слуцкага да млына і дзе размяшчаліся кагальская лазня і некалькі бровараў. У апісанні прылеглых да места сельскагаспадарчых надзелаў ёсць звесткі пра замак. У 1669 годзе замак пусты. Да 1693 г. забудаваны, будынкі не мелі элементаў абароннага дойлідства. Фактычна – звычайны маёнтак. Ёсць падстава лічыць, што новая забудова знаходзілася менавіта на Замкавай гары і была апошняй спробай вярнуць замку жыллёвыя функцыі. Вуліца Задні Роў (зараз Пралетарская) з’явілася ў ХVIII ст. Такую назву яна атрымала таму, што знаходзілася крайняй адносна Рынка, была апошняй, задняй у заходняй частцы горада. На вуліцы Дубніцкай пазначаны летняя і зімовая яўрэйскія школы, на Пясецкай - побач з царквой упершыню ўспамінаецца школа для хрысціян. Асобна развівалася частка паселішча за ракой Каменкай, дзе знаходзілася Барысаглебская царква. Пра час пачатку і спынення жыцця ў гэтай мясцовасці без дапамогі надзейных археалагічных крыніц меркаваць цяжка. Дакументы ХVIII ст. захоўваюць пералік сельскагаспадарчых надзелаў, якімі карысталіся капыляне. Большасць з іх зараз знаходзіцца пад гарадской забудовай. Абапіраючыся на даныя таго часу, можна меркаваць, што Яцкоўшчына знаходзілася ў раёне сучаснай вуліцы Горкага (ад скрыжавання Пралетарскай у бок выезду з горада), Засценак – у раёне вуліц Пралетарская і Працоўная, Пікулеўшчына – у раёне вуліц Ручаёвай і Камсамольскай (за ракой Каменкай), Малая Байкоўшчына – паміж вуліцамі Савецкая і Жылуновіча ў раёне сучаснай бальніцы, Вялікая Байкоўшчына – паміж Жылуновіча і Мінскай, Шусціна – паміж вуліцамі Мінскай і Дзяржынскага, Салаў- ёўшчына – у раёне аўтавакзала, Грыцава гара – уздоўж вуліц 2-я Заазёрная, Падзамча – каля замка, Клебаншчына – у раёне сучасных каталіцкіх могілак. Каменшчына знаходзілася на ўсход ад горада, Старына – за Старым Капылём, Рэпішкі – у бок Аножак. Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА па матэрыялах кнігі “Капыль і Магдэбургскае права: нарысы гісторыі горада XIV–XIX стагоддзяў”, ЮрСа Принт, Гродна, 2012 г. Фота з архіва музея і Сяргея Лазоўскага        
85

Хозяйственный суд — зеркало реальной жизни

15.07.2013
Существует мнение, что экономический суд – это зеркало реальной жизни. Проблемы системы хозяйственных судов диктуются нынешними реалиями, в первую очередь экономикой. Своим мнением по этому и другим вопросам во время посещения Копыльского района поделился судья хозяйственного суда Минской области Михаил ГОРОНКОВ: — Это мнение я разделяю. Оно подтверждается практикой хозяйственных судов, которая формируется в зависимости от того, каковы вызовы судебной системы. Конечно, все наши проблемы реальные. Наша судебная практика меняется в соответствии с реальностями экономической жизни. — Михаил Павлович, прокомментируйте, пожалуйста, ситуацию в Копыльском районе. Как часто наши земляки обращаются в хозяйственный суд, и главное, за решением каких вопросов? — Ситуация в Копыльском районе особенно не выделяется по сравнению с другими районами области. Я бы ее назвал достаточно благополучной, а динамику обращений в хозяйственные суды — положительной. Ее можно поставить в заслугу и самим субъектам хозяйствования района, и руководству. Количество обращений несколько уменьшилось. Оно и было невелико. Шесть исковых производств в 2012 г., та же тенденция сохраняется. Это говорит о взаимоуважении, которым пользуются руководители организаций и предприятий Копыльского района, они не доводят дело до суда, а те споры, которые есть, больше связаны с общей экономической ситуацией. — Сегодня все чаще пропагандируют упрощенные виды судопроизводства. Что к данным формам относится, и чем они лучше? — Упрощенная процедура ни в коем случае не означает какое-то понижение качества правосудия. Единственное, что упрощение – это тоже правосудие высокого качества, но несколько по другим правилам. И обращение по упрощенной форме в хозяйственный суд гораздо менее дорогостоящее. Прежде всего хотел бы выделить приказное производство – обращение без вызова сторон, без собственного полномасштабного судебного разбирательства, что характерно для искового производства. Такая форма позволяет взыскивать и отдавать долги на любую сумму (даже миллиардную) за пять базовых величин. Однако, тем не менее, это правосудие: документы должны быть в идеальном порядке, требования – подтверждены и должен отсутствовать спор (т. е. должник не оспаривает требование). Вторая форма упрощенного судопроизводства – примирение. Это значит, что спора не удалось избежать, но стороны настроены на его мирное урегулирование. Примирение само по себе также позволяет избежать дорогостоящих, очень длительных судебных процедур (например, разного рода специальных экспертиз). — Какая в целом нагрузка у судей хозяйственного суда Минской области? — Нагрузка изменяется, и это связано с тем, каковы экономические реальности за пределами суда. В настоящий момент у нас приходится порядка 90 дел на судью в месяц, в иные времена она превышала 100 дел. Безусловно, руководство системы и сами судьи хозсудов принимают меры к оптимизации нагрузки. Под этим мы понимаем исключение лишней работы, по возможности уход в приказное производство, чтобы можно было максимально сконцентрироваться на действительно сложных делах. — Бывает ли, что участники споров остаются недовольны решениями суда? — Мы стремимся к тому, чтобы решения суда воспринимались сторонами. Известно, что они всегда в пользу кого-то и против кого-то. Невозможно, чтобы все стороны были удовлетворены. Однако мы стремимся принимать настолько качественные решения, чтобы должники по истечении определенного времени все-таки признавали свое поражение в суде и делали из этого выводы, изменили свою хозяйственную практику и уважали суд и правосудие. Беседовал Сергей КОЗЕЛ  
48

Смачны праект, або Як “саладушнікі” кулінарныя традыцыі захоўваюць

15.07.2013
У аграгарадку Семежава прайшоў навучальны семінар “Тэхналогія прыгатавання абрадавых страў”, які адбыўся ў будынку мясцовага сельвыканкама. Яго мэта — азнаямленне, вывучэнне і захаванне традыцыйнай культуры, абрадаў і святаў. Гэта мерапрыемства — фактычна працяг рэалізацыі міні-праекта “Семежаўскія кулінарныя традыцыі” ў рамках праекта “Жывая гісторыя майго краю”. Мясцовая кулінарыя ўзяла верх над многімі іншымі і стала пераможцай адпаведнага конкурсу. [caption id="attachment_28490" align="aligncenter" width="443" caption="Да гасцей звяртаецца А. Раеўская"][/caption] Рэалізацыя праекта пачалася, можна сказаць, з моманту падачы заяўкі для ўдзелу. Ужо з першых дзён  было сабрана шмат матэрыялаў, вывучаны мясцовыя традыцыі і нават створана першая брашура, у якую ўвайшлі народныя і самабытныя рэцэпты. Разам з гэтым, у аграгарадку на базе Цэнтра культуры і адпачынку пачало дзейнасць аматарскае аб’яднанне “Семяжовачка”, у якое ўвайшло 12 чалавек. Наперадзе яшчэ, бясспрэчна, шмат работы ў гэтым напрамку. Але мэта семінара таксама — даведацца, як ідуць справы па рэалізацыі праекта. Невыпадкова на сустрэчу ў Семежава завіталі  арганізатар праекта «Жывая гісторыя майго краю» Марына Малініна (прадстаўнік зарэгістраванага таварыства «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія), эксперт у галіне беларускай традыцыйнай кухні Алена Антановіч, намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Ала Раеўская (каардынатар) і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Царкова (кіраўнік праекта), члены ініцыятыўнай групы, а таксама прадстаўнікі ўстаноў і арганізацый, якія працуюць дзеля захавання гісторыі і культуры нашага самабытнага краю. [caption id="attachment_28492" align="aligncenter" width="322" caption="М. Малініна"][/caption] Цікавым і змястоўным стаў аповед выканаўцы праекта, дырэктара раённага Цэнтра традыцыйнай культуры Галіны Гурло, якая расказала пра традыцыйныя стравы нашага рэгіёна, асаблівасці іх прыгатавання ў асобных вёсках. Не менш пазнавальна распавядала пра культуру стрававання беларусаў Алена Антановіч. У прыватнасці, яна падкрэсліла, што, на жаль, мы самі часам не ведаем, наколькі багатым быў стол жыхароў нашай краіны. З традыцыйных страў падчас сацапытанняў зходу кожны можа назваць не больш за тры-чатыры: мачанка, дранікі, бабка, калдуны. Але дзесьці каля 10 гадоў таму, канстатавала эксперт,  беларусы сталі больш цікавіцца гэтым пытаннем. Што характэрна: па гісторыі культуры харчавання можна даведацца не толькі пра багацце родных палеткаў, але і пра цесныя зносіны з іншымі краінамі, эканамічныя і культурныя сувязі. Гэта становіцца зразумела, напрыклад,  вывучаючы стравы блізкага замежжа, многія з якіх маюць такую ж назву, як і ў нас… Між іншым, у багацці нацыянальнай кухні беларусаў сумнявацца не прыходзіцца. Толькі з бульбы, якую пачалі вырошчваць у Беларусі раней, чым у Расіі, у нашых продкаў маецца каля 200 рэцэптаў. Але кухня беларусаў багата яшчэ і… на назвы адных і тых жа страў. Толькі традыцыйная бабка мае шэсць назваў. Кухня менавіта Семежава фарміравалася пад уздзеяннем святочна-абрадавых традыцый і перадавалася з пакалення ў пакаленне даволі працяглы час. Дзякуючы гэтаму і цяпер мясцовыя жыхары, рыхтуючыся да хрэсьбін, радзін ці вялікага гадавога царкоўнага свята, ведаюць, што павінна быць на стале. Дырэктар Семежаўскага Цэнтра культуры і адпачынку Таццяна Шаура прыадкрыла таямніцы некаторых “фірменных” страў вяскоўцаў… Але размаўляць пра ежу і нічога не паспрабаваць – значыць, не зразумець увогуле, чым адметны семежаўскія кулінары. А вось  прысутным такая магчымасць была ўсё ж такі дадзена. На выставе страў ад народных умельцаў чаго толькі не было: саладуха (дарэчы, семежаўцаў калісьці з-за гэтага празвалі “саладушнікамі”), мачанка, бліны з салам, варэнікі, бульба ў чыгунку, сала з цыбулькай, бульбяное пюрэ з макам. І ўсё проста, з густам і, галоўнае, — смачна. [caption id="attachment_28496" align="aligncenter" width="295" caption="Вітаюць Гаспадар і Гаспадыня"][/caption] Пасля кава-паўзы прысутныя сталі сведкамі тэатралізаванага прадстаўлення, галоўнымі дзеючымі асобамі якога былі Гаспадар і Гаспадыня. Невялікі экскурс у гісторыю Семежава дапамог удзельнікам семінара больш яскрава ўявіць, чым жыло мястэчка. Крок за крокам прысутныя даведваліся пра звычаі паселішча. Так ад Каляд і да Каляд разам з Таццянай Шаурай Гаспадары гарталі каляндар, узгадваючы святы, і прэзентавалі да кожнай гадавой падзеі стравы. Ды не толькі расказвалі і паказвалі, але і частавалі імі ўсіх жадаючых. Заключным момантам мерапрыемства сталі індывідуальныя кансультацыі, дзе старажылы аграгарадка, спецыялісты кулінарных спраў расказвалі ў дэталях пра тую ці іншую сваю “фірменную” страву. Сумесная праца ўсіх зацікаўленых асоб, бясспрэчна, зробіць праект адным з лепшых сярод аналагічных. Але, спадзяюся, сапраўднай перамогай стане зацікаўленасць гэтым смачным праектам  турыстаў, якія абавязкова наведаюць Семежава і паспытаюць разнастайныя і непаўторныя стравы ад “саладушнікаў”. Саладуха Інгрэдыенты: 5 л вады, 2 фунты аржаной мукі (каля 900 г). Жменя сушаных яблык, цукар, соль. Прыгатаванне: ставілі на цёплую печ гліняны гаршчок з вадой з закалочанай мукой на суткі, покуль не закісне, затым здымалі з печы, дабаўлялі сушаныя яблыкі, калі быў цукар у сям’і, то дабаўлялі, соль па смаку і варылі ў печы, памешваючы драўлянай лыжкай. Атрымлівалася рэдкая поліўка. Лічылася поснай стравай, елі кожны дзень. У пазнейшыя часы варылі ў час посту. Запісана ад Марыі Іванаўны Гаўрыловіч, 1936 г. н. Бурачны квас Інгрэдыенты: 1 кг буракоў, 2 л вады, 20 г цукру, кавалак чорнага хлеба, 1 зубчык часнаку, соль па смаку. Прыгатаванне: вымытыя буракі нацерці на вялікай тарцы і змясціць у шкляны слоік, заліўшы вадой. Дадаць туды кавалак аржанога хлеба, цукар, соль, часнок (можна і без яго). Завязаць марляй і паставіць у цёплае месца на 3-5 дзён. Гатовы квас працадзіць, разліць у бутэлькі. Запісана ад Валянціны Міхайлаўны Кіені, 1941 г. н. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фото аўтара          
54

Не забывать про полосы отвода

15.07.2013
Решением  Минского областного исполнительного комитета №1560 от 13 декабря 2012 года, 2013 год объявлен годом  наведения порядка на земле и  благоустройства Минщины. Как же на деле выполняется это решение облисполкома, мы и попытались выяснить в ходе совместного рейда. В народе бытует мнение, что первые впечатления — самые верные. Думаем, не ошибемся, если скажем, что первые впечатления об ухоженности земли складываются из того, в каком состоянии находятся прилегающие к дорогам земли. Дорога Р-61 Узда-Копыль-Гулевичи обкошена по обе стороны. По всему видно, что подчиненные начальника линейно-дорожной дистанции (ЛДД-653 ДЭУ-65 г. Несвижа) Сергея Степанова неплохо потрудились, приводя в порядок прилегающую к автодороге территорию. Но и здесь, к сожалению, нашлась своя ложка дегтя в бочку меда. Знак при въезде в Копыль с изображением герба города аккуратно обкошен, но вот буквально в 5-ти метрах от него – трава, вперемежку с сорняками, вымахала в пояс. Валяющиеся на обочине пластиковые бутылки тоже не создают уюта, а свидетельствуют о низкой культуре жителей. В аг. Старица дорога вдоль дамбы обкошена, а дальше – на Шищицы, как говорится, и конь не валялся. Справедливости ради скажем, что ближе к аг. Камень обочина обкошена на расстоянии около 2-х километров. Но, заметим, только обочина, а не полоса отвода  (снимок 1). Обслуживает этот и еще два других участка дороги, проходящих по территориии Копыльского района, ДЭУ-64 г. Слуцка, начальником которого является Сергей Новик. В день проведения рейда (10 июля с. г. – Ред.) на обкашивании обочины и полос отвода было задействовано 2 трактора и несколько человек с кусторезами. Мы связались с начальником ДЭУ-64 и поинтересовались, почему так медленно ведутся работы по обкашиванию уча- стков. Сергей Иванович сообщил, что ситуация исправляется. Уже в четверг, 11 июля, на обкашивании было задействовано 5(!) единиц техники, количество ручных косцов также увеличено. — Я думаю, к субботе мы полностью управимся, — сказал он в заключение. – Обкосим дорогу, полосы отвода, остановки и дорожные знаки… Что ж, надеемся, что так оно и будет, а заодно дорожники уберут мешки с мусором, сваленные несознательными гражданами на остановке д. Комсомольская (снимок 2). Дорогу Осиповичи-Барановичи обслуживает Несвижское ДЭУ-65. Нельзя сказать что работы по обкашиванию здесь не проводились. Обкошены и обочины, и даже полосы отвода, ширина которых местами доходят до 10 метров. Но вот на 110-м километре дороги мы насчитали 5 сваленных, скорее всего, еще майской бурей пожухлых деревьев. Возле поворота на д. Свидичи остановка не обкошена, не выполнена эта работа и на остановке д. Сл.-Кучинка. Вот она, вторая ложка дегтя в бочку меда. Последней на нашем маршруте значилась дорога на д. Ст. Копыль, которая находится в ведении ф-ла КУП “Минскобл- дорстрой” – “ДРСУ №124”. Обочины дороги аккуратно обкошены, но всего лишь на … 2 м слева и справа, а дальше – трава в пояс. Как сообщил мастер участка, в ближайшее время будут обкошены и полосы отвода. В рейде участвовали: Сергей ЧЕРНЫШЕВИЧ, главный специалист Копыльской инспекции природных ресурсов и охраны окружающей среды; Владимир СКРИПИНСКИЙ, ответственный секретарь газеты “Слава працы”