Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Ушанавалі памяць герояў

16.07.2013
Выхоўваць грамадзяніна-патрыёта — адна з галоўных задач у ДУА “Мажскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–пачатковая школа”. Яна рэалізуецца на працягу навучальнага года ўсімі педагогамі ўстановы. Ірына Антонаўна Капарыха, настаўніца 2 класа, да ўдзелу ў грамадска-патрыятычным выхаванні стараецца актыўна прыцягваць сям’ю. Так, 22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, яна сабрала ўсіх нас на нетрадыцыйны бацькоўскі сход-паход “Грамадзянін выхоўваецца з дзяцінства”. Усе дзеці, таты і матулі накіраваліся да помніка партызанам атрадаў імя Будзёнага, Чапаева, Катоўскага — удзельнікам бою ў Гнілусе. Нягледзячы на тое, што выхаванцам Ірыны Антонаўны па 8–9 гадоў, увесь шлях, у знак павагі да ўсіх загінуўшых у тыя жудасныя гады вайны, яны прайшлі пешшу разам з настаўніцай і бацькамі. Некалькі гістарычных звестак, ускладанне кветак, хвіліна маўчання, фотаздымак на памяць… Важна, карысна, пранікнёна. Кранула душы і сэрцы не толькі дарослых, але і дзяцей. Таццяна ЦЫРЫНА, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, удзельніца паходу  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей