Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Аўтаклуб дорыць радасць

15.07.2013
Пры Капыльскім раённым Цэнтры культуры паспяхова працуе аўтаклуб. На пачатку лета аўтаклуб ужо шмат дзе пабываў, і на гэтым ён не збіраецца спыняць сваю работу: надалей таксама плануюцца выезды. У планах розныя мерапрыемствы: канцэрты і міні-канцэрты, з якімі мы будзем наведваць маланаселеныя і аддаленыя вёскі Капыльшчыны. Так, 30 чэрвеня 2013 г. аўтаклуб РЦК г. Капыля, народны ансамбль народнай песні “Спадчына” і самадзейныя артысты Бучацінскага СДК наведалі маланаселеныя вёскі Ракіні і Лютовічы Бучацінскага сельсавета. На Капыльшчыне існуе шмат вёсачак, у якіх жывуць добрасумленныя, шчырыя і працавітыя людзі. Менавіта ў гэтых мясцінах самае высокае неба і духмяныя кветкі, звонкі птушыны спеў і зялёныя сенажаці. Удзельнікі народнага ансамбля РЦК “Спадчына” сумесна з удзельнікамі мастацкай самадзейнасці Бучацінскага СДК, у склад якой уваходзяць Л. М. Сянюк, І. В. Шпілеўская, Н. М. Баран, М. М. Шумская і мастацкі кіраўнік Я. Л. Сянюк, падрыхтавалі канцэртную праграму. У падтрымку калектываў выступіў і жыхар аграгарадка Быстрыца –  Уладзімір Вячаслававіч Чэмікаў. Парадавалі сваім выступленнем прысутных удзельнікі фальклорнага калектыву “Лютовіцкія вячоркі“, у склад якога ўваходзяць А. А. Захар’яш, М. А. Кулеш, Н. І. Емяльянава, В. П. Ждановіч. У іх выкананні прагучалі цудоўныя песні. Жыхары вёсак вельмі цёпла сустракалі артыстаў і не шкадавалі  апладысментаў. Некаторыя нават кінуліся ў скокі. Развітваючыся, гледачы дзякавалі і запрашалі завітаць да іх яшчэ. Святлана ПАПОК, загадчык аўтаклуба  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей