Home
Воскресенье 15.06.2025 00:33

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

101

Волшебный мир Беловежской пущи

08.01.2014
Накануне Нового года ученики 4-7-х классов СШ №3 г. Копыля побывали на экскурсии в Беловежской пуще – старейшем заповеднике Европы, который считается визитной карточкой Беларуси. Это было незабываемое путешествие. Мы окунулись в  волшебный мир сказки. Около  четырех часов понадобилось нам, чтобы добраться до пущи. И вот мы уже миновали пограничную заставу, поколесили по узким лесным дорожкам мимо дуба-патриарха и трехсотлетней сосны.  К слову сказать, средний возраст лесов Беловежской пущи составляет более 100 лет, отдельные участки леса достигают 250-350 лет. Началась экскурсия с посещения музея природы, где можно было увидеть коллекцию экспонатов, представляющих флору и фауну Беловежской пущи. Но, конечно, главное место здесь отведено зубру. Почти все животные представлены в виде чучел, причем чучела сделаны в динамике. Например, есть сцены охоты волков на косулю, играющие рысята и др. В музее также представлено много видов красивых птиц, даже водоплавающих. Очень правдоподобно сделаны макеты грибов, разбитые по группам. В музее можно свободно фотографировать, а вот трогать руками нельзя. Впечатление усиливали звуки природы: щебет птиц, хрюканье и рев лесных животных. Но на этом чудеса не закончились. Несколько минут пешком – и мы у карты Поместья Деда Мороза. Тут нас встретила Баба Яга и провела к стражникам. Пришлось просить у них разрешения. Вот открылись ворота, и все шагнули в мир волшебства, началась настоящая сказка! Сразу мы направились к избушке Бабы Яги, где попытались разгадать ее сложные загадки. Затем прошли к  красивому просторному дому Деда Мороза. На крылечке с деревянными колоннами нас встретили сам Дед Мороз и Снегурочка. Рядом и поляна, где вокруг костра сидят Двенадцать месяцев. Дотронувшись до своего месяца, каждый из нас загадал желание. Вскоре нам повстречалась огромная, высотой в 45 метров, живая новогодняя елка, которой 150 лет. Возле нее нас ждала Волшебница-Зима. Существует такое поверье, что ночью, когда все  отправляются спать, веселье возле елки продолжается, потому что приходят сюда лесные зверушки, эльфы и гномы. Много на территории поместья сказочного и удивительного. Есть там и чудодейственный колодец, и мельница, которая перемалывает все плохие поступки. Нужно только дотронуться до нее – и твои плохие поступки исчезнут, перемелются. Рядом с мельницей находится пасека, куда иногда заглядывают медведи, а чуть поодаль, на горке, стоит запряженный в сани лось, на котором Дедушка Мороз объезжает свои владения и развозит детям подарки. Мы прошли к домику Снегурочки и смогли через окошко рассмотреть все то, что находится внутри. Затем пошли к Скарбнице, которая украшена письмами, рисунками, поделками детей. Мы рассмотрели ее и получили новогодние подарки. Затем отправились к деревянным навесам с киосками, где приобрели сувениры в память об этой удивительной экскурсии для себя и родных.  Там также можно было полакомиться  ароматными  блинами с медом и травяным чаем. Далее мы направились к вольерам с животными. Больше всех нас поразили зубры. Они свободно подходили к ограждению и позировали перед объективами фотоаппаратов. Олени спокойно стояли под деревом или расхаживали вдоль забора. Понравился нам и лось. Он медленно вышагивал своими сильными ногами вдоль забора. Сохатый иногда останавливался и издавал протяжный трубный звук. В одном из вольеров были  дикие кабаны. Много там и других животных. Мы окунулись в мир доброты и магии, где исполняются самые заветные желания. Эту экскурсию в сказку мы  будем помнить долго. Екатерина УЛАСОВЕЦ, член кружка «Проба пера» при «СП» Фото Татьяны НЕДЕЛЬКО  
92

14 умных советов огороднику

08.01.2014
Дорогие овощеводы! Пусть наступающий 2014 год будет урожайным, и вы не совершите ни одной из этих приведенных 14 ошибок! 1. Слишком плотный посев и посадка: после посева не были прорежены и удалены лишние всходы; рассада посажена слишком плотно. Растения не могут полностью развиваться и становятся уязвимыми для болезней и вредителей. РЕШЕНИЕ: соблюдать предусмотренные расстояния между рядами и растениями. Выросшие растения должны соприкасаться только кончиками листьев. 2. Грядки расположены в тени: недостаток света ухудшает рост, уменьшает аромат овощей и может привести к повышенному содержанию нитратов, прежде всего у салата. РЕШЕНИЕ: посевная площадь должна освещаться солнцем не менее 6 часов в день. Грядки с меньшим освещением лучше использовать только в светлые летние месяцы. 3. Излишек удобрений: растения «жируют», образуя много лиственной массы, но мало плодов, становятся уязвимыми для болезней и вредителей. РЕШЕНИЕ: с помощью проб и анализа почвы (в течение 2-3 лет) определить содержание питательных веществ и вносить удобрения соответственно потребности в них. 4. Для разрыхления почвы применяется торф: растения растут плохо, из быток торфа приводит к избытку содержания кислот. РЕШЕНИЕ: вместо торфа использовать зрелый компост. Кислотность его нейтральна, в почве, наряду с оптимальным снабжением гумусом, создадутся идеальные условия для усвоения питательных веществ растениями. (Продолжение следует)  
112

ЛУННЫЙ КАЛЕНДАРЬ НА ЯНВАРЬ 2014 ГОДА

08.01.2014
Новолуние — 1/14.15, 31/00.40 Первая четверть — 8/06.40 Полнолуние — 16/07.53 Последняя четверть — 24/08.20 ЗАПРЕЩЕННЫЕ ДНИ для посадок и пересаживания: 1-2, 30-31 НЕБЛАГОПРИЯТНЫЕ дни для посадок и пересаживания: 2в-6 Виды работ                                                                     Дни месяца Выгонка лука на зелень                                              14-15в Замачивание семян для проращивания                                                       1-2в, 5-6, 9-11у, 14-15в Зимняя прививка плодовых деревьев                                                      7-8, 15в-18, 26-27 Огород на подоконнике (в зимних условиях)                                                    7-8 Осторожность в обращении со всеми острыми инструментами                             15в-21в, 26-27 Полив                                                                             5-6, 14-15в, 24-25 Посадка и пересадка комнатных растений                                                    24-25 Приготовление почвогрунта для рассады                                                                   1-2в, 9-11у, 18-21в, 28-29 Проверка семян любых культур на всхожесть                                       14-15в Условные обозначения: буквой «у» рядом с числом обозначена первая половина суток с 0 до 12 часов, а буквой «в» — вторая половина суток с 12 до 24 часов.  
166

Талака - адкрытасць нашых сэрцаў

08.01.2014
Успамінаецца маленства, калі бабуля Таццяна з вёскі Садавічы Капыльскага раёна распавядала мне пра талаку, якой раней нашы продкі будаваліся. Талакой жалі і касілі.  Выбіралі бульбу і збіралі яблыкі…  Ды што там:  цэлы горад Талачын  талакой будаваўся – так залатое слоўца бессмяротна засталося ў назве населенага пункта.  Беларусы раней нават святы спраўлялі ў гонар Талакі. Цяпер я ўжо разумею, што самае галоўнае ў талацэ – гэта сумесная, добраахвотная праца. А самае галоўнае – высакародная праца збліжала людзей, яднала іх душы і сэрцы. І як шкада, што сёння нават на суботнік – своеасаблівую талаку – некаторыя людзі выходзяць з неахвотай, раздражнёныя і раззлаваныя… Але мяне радуе тое, што і ў наш час назіраецца талачынная спадчына.  Мае суайчыннікі ўсё часцей пачалі аб’ядноўвацца дзеля дапамогі іншым. Значыць, усвядомілі, што менавіта дабрыня і спагада здольны выратаваць свет. Ёсць заўсёды ў сучаснай талацэ арганізатары-актывісты, здольныя растурхаць “балота”. Не перавяліся, на шчасце, на зямлі беларускай людзі, здольныя аб’яднацца дзеля дапамогі іншым. Кожны з нас неаднойчы бачыў аб’явы пра збор сродкаў у дапамогу хворым дзецям. Аднак многія яшчэ не звяртаюць на іх увагі, хіба толькі з боку цікаўнасці. А так звычайна робяць выгляд, што гэта іх не датычыцца, гэта не іх дзіця, не сяброў і не сваякоў. І вось ужо інфармацыя: дзіця памерла.  А калі б кожны пералічыў няхай нават самую ня-значную суму – дзіця можна было б і выратаваць! Трэба ўспамінаць пра самых безабаронных членаў нашага грамадства не   толькі ў дзень абароны дзяцей. Так што – не праходзьце міма такіх аб’яў! Гэта проста высакародна, калі ты неабыякавы, калі бярэш удзел у лёсе абсалютна чужога для цябе чалавека. Не можа не радаваць, што  такая дапамога ўсё больш актыўна пачынае развівацца. Людзі сталі ўсё больш звяртацца да  грамадства. А з другога боку, у нашым цывілізаваным свеце ўжо своечасова нараджаюцца водгукі. Суайчыннікі адчуваюць патрэбу рабіць добрыя справы. Як добра, што і ў ХХІ стагоддзі з намі побач засталася ўзаемадапамога. Менавіта талакой мы і сёння можам дапамагчы многім людзям рэалізаваць многія важныя праекты і задумкі. Зразумела, што дзяржаўнай дапамогі на ўсіх хапіць не можа, асабліва ў складаных эканамічных умовах. Праяўляйце міласэрнасць адзін да аднаго, гэта не толькі дабрачынныя фонды, шчодрыя мецэнаты, гэта адкрытасць нашых сэрцаў, здольнасць прыйсці ў цяжкую хвіліну на дапамогу чалавеку. Канстанцін КАРНЯЛЮК, г. Віцебск    
63

Краязнаўчы каляндар-2014

07.01.2014
СТУДЗЕНЬ 7 студзеня — 65 гадоў з дня нараджэння КОРСАКАВА Уладзіміра Уладзіміравіча, галоўнага канструктара адкрытага акцыянернага таварыства “Мінскі аўтамабільны завод” — кіруючай кампаніі холдынга “БЕЛАЎТАМАЗ”, ураджэнца г. Капыля (7.01.1949). САКАВIК 10 сакавіка — 85 гадоў з дня нараджэння НАРКЕВІЧА Аркадзя Іосіфавіча, доктара філалагічных навук, прафесара, ураджэнца в. Варонаўшчына Цімкавіцкага сельсавета (10.03.1929 — кастрычнік, 2002). 24 сакавіка — 125 гадоў з дня нараджэння СТАШЭЎСКАГА Аляксандра Іосіфавіча, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, міністра ўнутраных спраў, пракурора рэспублікі, ураджэнца в. Думічы Бабаўнянскага сельсавета (24.03.1889). КРАСАВIК 6 красавіка — 110 гадоў з дня нараджэння ХВЕДАРОВІЧА Міколы (Чарнушэвіч Мікалай Фёдаравіч), беларускага паэта, ураджэнца г. Капыля (6.04.1904 — 20.08.1991). 15 красавіка — 50 гадоў з дня заснавання РСУП “Бабоўня” (саўгас “Бабоўня”) (15.04.1964). МАЙ 24 мая — 110 гадоў з дня нараджэння РУСАКА Адама Герасімавіча, беларускага паэта, ураджэнца в. Пясочнае (24.05.1904 — 21.03.1987). ЧЭРВЕНЬ 21 чэрвеня — 100 гадоў з дня нараджэння ТАЎПЕКІ Аляксандра Рыгоравіча, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца в. Доктаравічы (21.06.1914 — 21.06.1944). 24 чэрвеня — 50 гадоў з дня адкрыцця Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах (24.06.1964). 28 чэрвеня — 90 гадоў з дня нараджэння ВЫСКВАРКІ Арсена Мікалаевіча, Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнца в. Блеўчыцы (28.04.1924 — 1989). ЛIПЕНЬ 1 ліпеня — 70 гадоў з дня вызвалення Капыля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1.07.1944). 16 ліпеня — 60 гадоў, як быў утвораны Блеўчыцкі сельскі Савет (16.07.1954). 17 ліпеня — 90 гадоў з дня ўтварэння Капыльскага раёна, і як Капыль стаў раённым цэнтрам (17.07.1924). ВЕРАСЕНЬ 1 верасня — 50 гадоў, як пачала сваю работу дзіцячая школа мастацтваў у г. Капылі (1.09.1964). 1 верасня — 45 гадоў, як была заснавана Дзяржынская сельская бібліятэка (1.09.1969). 1 верасня — 5 гадоў, як была ад-крыта ўстанова адукацыі “Капыльскі раённы Цэнтр дзіцячага турызму і краязнаўства” (1.09.2009). 8 верасня — 90 гадоў з дня нараджэння ЧЫГІРА Васіля Фёдаравіча, заслужанага юрыста Беларусі, доктара юрыдычных навук, ураджэнца в. Лешня Блеўчыцкага сельсавета (8.09.1924). 9 верасня — 80 гадоў з дня нараджэння ГАЛУБОВІЧА Генадзя Міхайлавіча, графіка, члена Саюза мастакоў Беларусі, заслужанага работніка культуры Беларусі, ураджэнца в. Вялешына-1 (19.09.1934 — 24.04.1992). 21 верасня — 115 гадоў з дня нараджэння КІЕНІ Макара Аляксандравіча, інжынера-будаўніка мастоў у Еўропе і Амерыцы, ураджэнца в. Домантавічы Блеўчыцкага сельсавета (21.09.1899). 27 верасня — 120 гадоў з дня нараджэння ГУРЛО Аляксея Васільевіча, першага рэктара Дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, ураджэнца г. Капыля (27.09.1894 — 30.01.1960). КАСТРЫЧНIК 2 кастрычніка — 115 гадоў з дня нараджэння БАБАРЭКІ Адама Антонавіча, беларускага пісьменніка і крытыка, ураджэнца в. Сл.-Кучынка (2.10.1899 — 10.10.1938). 10 кастрычніка — 100 гадоў з дня нараджэння ТРЫГУБОВІЧ Алімпіяды Адамаўны, Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнкі в. Астрэйкі Сл.-Кучынскага сельсавета (10.10.1914 — 13.04.1993). 26 кастрычніка — 85 гадоў з дня заснавання завода  гумава-тэхнічных вырабаў (26.10.1929). 29 кастрычніка — 85 гадоў з дня ўтварэння ААТ “Семежава” (калгас “Семежава”) (29.10.1929). ЛIСТАПАД 4 лістапада — 25 гадоў, як быў адкрыты помнік воінам-інтэрнацыяналістам у Капылі (4.11.1989). 21 лістапада — 85 гадоў з дня нараджэння РАЛЬКО Івана Дзмітрыевіча, крытыка і літаратуразнаўцы, ураджэнца в. Макраны (21.11.1929 — 27.12.1979). СНЕЖАНЬ 8 снежня — 85 гадоў з дня нараджэння РОДЧАНКІ Рыгора Віктаравіча, паэта, публіцыста, фалькларыста і краязнаўцы, ураджэнца в. Цімкавічы (8.12.1929 — 20.02.1995). 22 снежня — 85 гадоў з дня ўтварэння ААТ “Суворава-Агра” (калгас імя Суворава) (22.12.1929). 31 снежня — 110 гадоў з дня нараджэння ВАРВАШЭНІ Івана Дзянісавіча, партыйнага дзеяча Беларусі, кіраўніка антыфашысцкага падполля і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнца в. Быстрыца (31.12.1904 — 4.03.1957). У 2014 ГОДЗЕ ТАКСАМА СПАЎНЯЕЦЦА: 740 гадоў з дня першага ўпамінання Капыля ў Галіцка-Валынскім летапісе) (1274). 245 гадоў, як у вёсцы Бабоўня  была заснавана суконная мануфактура (1769). 115 гадоў з дня нараджэння ЧАРНУШЭВІЧА Аляксандра Анікеевіча, дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Беларусі, удзельніка партызанскага руху ў гады Грамадзянскай вайны, наркома народнай асветы (1899 — 29.10.1937). 115 гадоў з дня нараджэння ЧАРНУШЭВІЧА Аляксандра Мікалаевіча, партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, ураджэнца г. Капыля (1899 — 2.08.1938). 110 гадоў з дня нараджэння ЛОБАНА Фёдара Макаравіча, генерал-маёра авіяцыі, ураджэнца  в.  Кіявічы Блеўчыцкага сельсавета (1904). 105 гадоў з дня нараджэння РАЧОК Соф’і Пятроўны, брыгадзіра першай у рэспубліцы жаночай трактарнай брыгады, ураджэнкі в.  Печураны Пацейкаўскага сельсавета (1909). 105 гадоў з дня нараджэння АНДРУКОВІЧА Фёдара, опернага спевака, ураджэнца в. Цімкавічы (1909 – 1964). 105 гадоў, як у вёсцы Садавічы было адкрыта народнае вучылішча (1909). 100 гадоў з дня нараджэння ЧАРНЫХ Георгія Васільевіча, удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ураджэнца в. Савічы Браткаўскага сельсавета (зараз Цімкавіцкага) (1914 — 7.11.1949). 95 гадоў з дня нараджэння ЛУШЧЫЦКАГА Міхаіла Аляксеевіча, генерал-маёра медыцынскай службы, ураджэнца в. Калоўка В. Раёўскага сельскага Савета (зараз Цімкавіцкага) (1919). 95 гадоў з дня нараджэння КРАСУЦКАГА Яўгена Іванавіча, Героя Савецкага Саюза (1919). 95 гадоў, як у Капылі была створана першая ячэйка Камуністычнага саюза моладзі. Сакратаром быў абраны Канстанцін Зарамбоўскі (красавік, 1919). 85 гадоў з дня заснавання ААТ “Ціміразеўскі” (калгас імя Ціміразева) (май, 1929). 85 гадоў з дня ўтварэння ААТ “Скабін” (калгас “Рассвет”) (лістапад, 1929). 85 гадоў, як было заснавана ААТ “Душава” (калгас “Пралетарый”) (лістапад, 1929). 85 гадоў, як было арганізавана ЗАТ “Жыліхава” (калгас “Бальшавік”) (1929). 75 гадоў, як была завершана пабудова новай, шырокай чыгункі “Баранавічы — Цімкавічы” (1939). 55 гадоў, як у Капылі было адкрыта аддзяленне хуткай дапамогі пры раённай бальніцы (май, 1959). 40 гадоў з дня заснавання завода жалезабетонных вырабаў (1974). Каляндар склала Наталля ГУРЛО, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу дзяржаўнай установы культуры “Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя Анатоля Астрэйкі” Былі выкарыстаны наступныя матэрыялы: 1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. – Мн.: БелЭн, 1996. — 2002. 2. Беларусь: Энцыкл. даведнік. – Мн.: БелЭн, 1995.— 799 с. 3. Минская область: Энциклопедия в 2 т. — БелЭн, 2007. 4. Памяць: Капыльскі раён: Гісторыка-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — 638 с. 5. Звесткі з установы “Дзяржаўны занальны архіў” г. Слуцка.  
85

Як семежаўцы Каляды адзначалі

07.01.2014
Дзякуючы гісторыі і багатым традыцыям свайго маленькага краю, жыхары вёскі Семежава змаглі падзяліцца рэцэптамі сваёй народнай кухні ў рамках праекта “Кулінарныя традыцыі Беларусі”. Раней мы пісалі ў “Слава працы” аб кнізе “Народная кухня Семежава”, дзе змешчаны матэрыялы гутарак з мясцовымі жыхарамі аб традыцыях харчавання. На гэты раз, паважаныя чытачы, у вас з’явілася ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з каляднымі прысмакамі семежаўцаў, якія мы прыводзім даслоўна. Запісана ад Марыі Сямёнаўны Лосік, 1933 г. н.: –  Хрэн ужывалі. Ну з чым гэта, к Вялікадню, Калядам натарым, ды ў баначкі, і ён гэта, змацуецца, і з салам елі, і з каўбасой, тыя годы не было куплёнай каўбасы каб. Ну, у грыбы ж хадзілі, ды за ягадай. Маліліся перад тым, як садзіцца за стол, уставалі, маліліся тожа, благадарылі. Ну як жа ж, гаспадара то ў нас не было, бацьку забралі ў трыццаць сядзьмом гаду, гэта яжоўшчына, то гаспадара не было. Мы самі, маці да мы. Запісана ад Веры Іванаўны Русак, 1938 г. н. і Зінаіды Аляксееўны Цераховіч, 1941 г. н.: – Перад Калядамі куццю варылі, кашу перловую. Ну яна была посна. З унутранасцей дзелалі вантрабянку. Калбасу такую. Бралі ўнутранасьці, ну трошкі мяса дабаўлялі і ў каўбасу. Кроўю не дапаўнялі. Клёцкі рабілі на святыя разы, картошку бралі, церлі картошку, разміналі гэтую картошку і аджымалі гэтую картошку, і такія вот круглінькія клёцкі дзелалі. Малако кіпіць і кідаеш туды – яны паварацца там. Унутр нічога не лажылі. Проста картошка і ўсё. Запісана ад Надзеі Фёдараўны Хартановіч, 1932 г. н.: – Перапечкамі каляднікаў частавалі. Перапечкі пяклі. Замесім цесто, да гэтаго яно падыдзе, ужо ставім у печ. Ужэ накладом булачкі гэтыя, у печ паставім, яны ужо папякуцца. Перапечкамі і прымалі. Гарэлкі не давалі. У тае гады паняцця не было, не. Ні гарэлак ніякіх, нічога. Не было і паняцця ў нас пра гэту гарэлку. Гэта тады шчадрэц называлі, ходзяць шчадруюць. І цяпер ходзяць каляднікі, і ніколі не мінаюць мяне гэтыя дзеці. На Коляды стол накрываем, у тыя разы і садзімоса.      Калі садзімоса кушаць, то гаспадар сядзеў на вугле, дзе іконкі. Пастаянна малітву чытаў. Мы без малітвы ніколі не сядзелі, калі малітву не пачытаем. Гаспадар малітву чытаў па-беларускі. Запісана ад Любові Рымжы, 1937 г. н.: – А на Коляды хто што маглі, тое і прыгатаўлялі: мачанку варылі, каўбасы, трошкі мьяса, трошкі сала, луку, ставіш – жарыцца, потым трошкі падталочваеш, можна і яйцо. Адны казалі: “Бі яйцо! Хай знаюць, што я багаты!” Запісана ад Веры Васільеўны Рамашка, 1937 г. н.: – Каляды адмячалі. Гатавалі ў тыя ж годы мачанку, бліны пеклі – ды з мачанкай гэтай елі, на Коляд, – ды масла варылі ці што там з ім рабілі, ды сало, сало это цвердзенькая – яго абварвалі. Куццю гатавалі. Сапраўдная куцця з чаго ці з ячменю, неабходна яго ў ступе абталчы, ці з пшаніцы – тожа трэба ў ступе талоч. Потым эту крупу варыш у чыгунчыку, да вады, да соліш, да трошкі падсалодзіш. Адну куццю на Коляды гатавалі – на Коляды ж не гатовілі куццю, перад Коляды, на памінальны дзень – тады ж памінальныя дні перад Колядамі. Еслі невялікая сям’я, то застанецца і на Коляды яшчэ. Посная куцця – з хлебам і соллю. Запісана ад Вольгі Вікенцьеўны Кіеня, 1927 г. н., і Аляксандра Васільевіча Перасяляк, 1949 г. н.: – На Каляды шчодравалі: трынаццатага январа, перад старым новым годам, на Шчодру, хадзілі шчадраваць. К родственнікам у асноўным хадзілі, к саседзям. Нам што ў каго есць давалі, а мы па Падмажжу хадзілі. На Каляды дзеўкі, якія замуж хацелі, гадалі. На Каляды абавязкова рабілі куццю: з перлоўкі, а раней з проса. Куцця гэта само сабой, а так другія блюды – халоднае рабілі, абавязкова стараліся закалоць к Калядам. Падрыхтаваў Павел ШЭІН  
42

Са святам Божага Нараджэння

07.01.2014
Паважаныя жыхары Капыльшчыны! Сардэчна віншуем вас са святам Божага Нараджэння! Непаўторная атмасфера гэтых дзён, напоўненая дабрынёй і радасцю, дорыць кожнаму з нас веру ў выкананне самых запаветных жаданняў, усяляе надзею на магчымасць радасных перамен, сагравае цяплом і любоўю блізкіх. Па традыцыі Каляды — гэта сямейнае свята. Вялікай сям’ёй можна назваць і наш раён: мы разам жывём, працуем, будуем планы, марым. Не сумняваемся, што вера ў свае сілы, энтузіязм і аптымізм дапамогуць нам рэалізаваць добрыя намеры і пераадолець любыя цяжкасці. Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя і шчасця, новых здзяйсненняў і поспехаў, сямейнага цяпла і дабрабыту! Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў  
47

Выявлены нарушения законодательства (CMigrator copy 1)

06.01.2014
В ноябре 2013 года инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Копыльскому району проведено 10 проверок субъектов хозяйствования и физических лиц, в том числе четыре проверки в соответствии с координационным планом контрольной (надзорной) деятельности на второе полугодие 2013 года. Во всех случаях выявлены нарушения действующего законодательства. Основными нарушениями, установленными в ходе проведения проверок, являлось: занижение субъектами хозяйствования налоговой базы при исчислении налогов, нарушение порядка приема денежных средств при реализации товаров за наличный расчет и порядка использования кассового оборудования, необоснованное предъявление к возврату из бюджета плательщиками налога на добавленную стоимость, транспортировка товаров без наличия требуемых законодательством сопроводительных документов. По результатам проверок дополнительно поступило в бюджет налогов, сборов и других обязательных платежей на сумму 9,7 млн рублей, арестовано и обращено товарно-материальных ценностей в сумме 6,8 млн рублей. Два должностных лица организаций, три индивидуальных предпринимателя привлечены к административной ответственности в виде штрафа на общую сумму 3,3 млн рублей. Проведенными в ноябре 2013 года проверками предотвращен необоснованный возврат из бюджета налога на добавленную стоимость на сумму 52 595 млн рублей. Валентина КЕНДЫШ, начальник инспекции МНС по Копыльскому району  
61

“Белая Русь” падводзіць вынікі

06.01.2014
Адбылося пашыранае пасяджэнне прэзідыума Капыльскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, куды былі запрошаны старшыні ўсіх пярвічных арганізацый аб’яднання. Старшыня раённай арганізацыі Марыя Сандрозд нагадала пра асноўныя мерапрыемствы, якія былі праведзены актывістамі руху на працягу 2013 года. Ішла размова і пра планы на бягучы год. Сярод асноўных задач, якія стаяць перад грамадскім аб’яднаннем, як адзначыла намеснік старшыні РА РГА “Белая Русь” Ала Раеўская, удзел у якасці назіральнікаў і членаў выбарчых камісій у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 27-га склікання, якія пройдуць у сакавіку бягучага года. Вялікая важнасць надаецца і мерапрыемствам, прымеркаваным да 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у якіх таксама самы актыўны ўдзел павінны прыняць члены “Белай Русі”. Не здымаецца з парадку дня і пытанне росту радоў. Маргарыта САКОВІЧ  
57

В атмосфере праздника (CMigrator copy 1)

06.01.2014
Известно, что возраст человека определяется не только количеством прожитых лет, но и во многом состоянием его души. Не зря ведь говорят: «молод сердцем и душой». Об этом подумалось, глядя на ветеранов-педагогов, собравшихся на новогодний огонек в ГУДО «Центр творчества детей и молодежи Копыльского района». Разве можно было сказать, что многие из них разменяли шестой, а некоторые и седьмой десяток лет. Ведь они молоды и сердцем и душой. Столько искрометного задора было в их голосах, когда они пели песни, читали стихи, как искренне радовались, отгадав мелодию или победив в розыгрыше. Ветеранов-педагогов в этот день тепло поздравили начальник отдела образования, спорта и туризма Копыльского райис-полкома Елена Михайловская, председатель райкома профсоюза работников образования и науки Людмила Каменко. Они поблагодарили ветеранов за многолетний плодотворный труд на ниве педагогики, за их активную жизненную позицию, постоянную готовность участвовать во всех проводимых мероприятиях по воспитанию подрастающего поколения, искренне поздравили собравшихся с наступающим Новым годом. Интересно и содержательно вели программу заместитель директора Центра творчества детей и молодежи Татьяна Бурак и культорганизатор Ольга Жуковская. Рассказ о знаках зодиака всех присутствующих в зале, игры, аттракционы, розыгрыши призов, исполнение песен, чтение стихов – все создавало атмосферу настоящего праздника. Не обошлось и без веселого хоровода, когда в зале появились Дед Мороз со Снегурочкой. Хочется верить, что все теплые пожелания, с которыми обратились к коллегам Светлана Константиновна Шиманская, Лариса Николаевна Николаева, Валентина Васильевна Данилевич, Василий Николаевич Волнистый, Клара Илларионовна Сидельникова, Вера Георгиевна Буцелитская, Валентина Михайловна Шишко и другие ветераны-педагоги, непременно сбудутся, а идущие от сердца слова согреют участников встречи и напомнят о празднике, который им подарили. Владимир СКРИПИНСКИЙ  
99

Са святам, дзетвара!

06.01.2014
Напярэдадні Новага года прадстаўнікі ўлады наведаліся ў сацыяльна-педагагічны цэнтр Капыльскага раёна і цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, каб павіншаваць дзяцей з надыходзячымі святамі. У сацыяльна-педагагічным цэнтры ўжо чакалі паважаных гасцей. Старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з навагоднімі святамі і ад імя раённай улады ўручыў установе каштоўны падарунак. Старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама,  намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ала Раеўская, начальнік фінансавага аддзела Галіна Міцкевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Камёнка, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ніна Жук таксама пажадалі хлопчыкам і дзяўчынкам усяго самага найлепшага. Разам з Дзедам Марозам і Снягуркай яны ўручылі выхаванцам СПЦ безліч салодкіх пачастункаў. З задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі вадзілі карагоды вакол навагодняй ёлкі, чыталі вершы і спявалі песні пра Новы год. Сапраўднай нечаканасцю стаў прыезд прадстаўнікоў Дэпартамента СНД, якія прэзентавалі ўстанове адукацыі цацкі і бытавую тэхніку. На памяць аб сустрэчы ўсім гасцям хлопчыкі і дзяўчынкі ўручылі падарункі, якія зрабілі сваімі рукамі. Такая ж сустрэча з дзецьмі адбылася і ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Бясспрэчна, ні адзін з выхаванцаў гэтай установы не застаўся без увагі гасцей, якія таксама ўручылі шмат навагодніх падарункаў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  
-- Выберите категорию --