Напярэдадні Новага года прадстаўнікі ўлады наведаліся ў сацыяльна-педагагічны цэнтр Капыльскага раёна і цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, каб павіншаваць дзяцей з надыходзячымі святамі.
У сацыяльна-педагагічным цэнтры ўжо чакалі паважаных гасцей. Старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з навагоднімі святамі і ад імя раённай улады ўручыў установе каштоўны падарунак. Старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама, намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ала Раеўская, начальнік фінансавага аддзела Галіна Міцкевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Камёнка, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ніна Жук таксама пажадалі хлопчыкам і дзяўчынкам усяго самага найлепшага. Разам з Дзедам Марозам і Снягуркай яны ўручылі выхаванцам СПЦ безліч салодкіх пачастункаў. З задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі вадзілі карагоды вакол навагодняй ёлкі, чыталі вершы і спявалі песні пра Новы год. Сапраўднай нечаканасцю стаў прыезд прадстаўнікоў Дэпартамента СНД, якія прэзентавалі ўстанове адукацыі цацкі і бытавую тэхніку. На памяць аб сустрэчы ўсім гасцям хлопчыкі і дзяўчынкі ўручылі падарункі, якія зрабілі сваімі рукамі.
Такая ж сустрэча з дзецьмі адбылася і ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Бясспрэчна, ні адзін з выхаванцаў гэтай установы не застаўся без увагі гасцей, якія таксама ўручылі шмат навагодніх падарункаў.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии