Паважаныя жыхары Капыльшчыны! Сардэчна віншуем вас са святам Божага Нараджэння!
Непаўторная атмасфера гэтых дзён, напоўненая дабрынёй і радасцю, дорыць кожнаму з нас веру ў выкананне самых запаветных жаданняў, усяляе надзею на магчымасць радасных перамен, сагравае цяплом і любоўю блізкіх. Па традыцыі Каляды — гэта сямейнае свята. Вялікай сям’ёй можна назваць і наш раён: мы разам жывём, працуем, будуем планы, марым.
Не сумняваемся, што вера ў свае сілы, энтузіязм і аптымізм дапамогуць нам рэалізаваць добрыя намеры і пераадолець любыя цяжкасці. Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя і шчасця, новых здзяйсненняў і поспехаў, сямейнага цяпла і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Комментарии