Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

57

Краязнаўчы каляндар-2014

07.01.2014
СТУДЗЕНЬ 7 студзеня — 65 гадоў з дня нараджэння КОРСАКАВА Уладзіміра Уладзіміравіча, галоўнага канструктара адкрытага акцыянернага таварыства “Мінскі аўтамабільны завод” — кіруючай кампаніі холдынга “БЕЛАЎТАМАЗ”, ураджэнца г. Капыля (7.01.1949). САКАВIК 10 сакавіка — 85 гадоў з дня нараджэння НАРКЕВІЧА Аркадзя Іосіфавіча, доктара філалагічных навук, прафесара, ураджэнца в. Варонаўшчына Цімкавіцкага сельсавета (10.03.1929 — кастрычнік, 2002). 24 сакавіка — 125 гадоў з дня нараджэння СТАШЭЎСКАГА Аляксандра Іосіфавіча, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, міністра ўнутраных спраў, пракурора рэспублікі, ураджэнца в. Думічы Бабаўнянскага сельсавета (24.03.1889). КРАСАВIК 6 красавіка — 110 гадоў з дня нараджэння ХВЕДАРОВІЧА Міколы (Чарнушэвіч Мікалай Фёдаравіч), беларускага паэта, ураджэнца г. Капыля (6.04.1904 — 20.08.1991). 15 красавіка — 50 гадоў з дня заснавання РСУП “Бабоўня” (саўгас “Бабоўня”) (15.04.1964). МАЙ 24 мая — 110 гадоў з дня нараджэння РУСАКА Адама Герасімавіча, беларускага паэта, ураджэнца в. Пясочнае (24.05.1904 — 21.03.1987). ЧЭРВЕНЬ 21 чэрвеня — 100 гадоў з дня нараджэння ТАЎПЕКІ Аляксандра Рыгоравіча, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца в. Доктаравічы (21.06.1914 — 21.06.1944). 24 чэрвеня — 50 гадоў з дня адкрыцця Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах (24.06.1964). 28 чэрвеня — 90 гадоў з дня нараджэння ВЫСКВАРКІ Арсена Мікалаевіча, Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнца в. Блеўчыцы (28.04.1924 — 1989). ЛIПЕНЬ 1 ліпеня — 70 гадоў з дня вызвалення Капыля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1.07.1944). 16 ліпеня — 60 гадоў, як быў утвораны Блеўчыцкі сельскі Савет (16.07.1954). 17 ліпеня — 90 гадоў з дня ўтварэння Капыльскага раёна, і як Капыль стаў раённым цэнтрам (17.07.1924). ВЕРАСЕНЬ 1 верасня — 50 гадоў, як пачала сваю работу дзіцячая школа мастацтваў у г. Капылі (1.09.1964). 1 верасня — 45 гадоў, як была заснавана Дзяржынская сельская бібліятэка (1.09.1969). 1 верасня — 5 гадоў, як была ад-крыта ўстанова адукацыі “Капыльскі раённы Цэнтр дзіцячага турызму і краязнаўства” (1.09.2009). 8 верасня — 90 гадоў з дня нараджэння ЧЫГІРА Васіля Фёдаравіча, заслужанага юрыста Беларусі, доктара юрыдычных навук, ураджэнца в. Лешня Блеўчыцкага сельсавета (8.09.1924). 9 верасня — 80 гадоў з дня нараджэння ГАЛУБОВІЧА Генадзя Міхайлавіча, графіка, члена Саюза мастакоў Беларусі, заслужанага работніка культуры Беларусі, ураджэнца в. Вялешына-1 (19.09.1934 — 24.04.1992). 21 верасня — 115 гадоў з дня нараджэння КІЕНІ Макара Аляксандравіча, інжынера-будаўніка мастоў у Еўропе і Амерыцы, ураджэнца в. Домантавічы Блеўчыцкага сельсавета (21.09.1899). 27 верасня — 120 гадоў з дня нараджэння ГУРЛО Аляксея Васільевіча, першага рэктара Дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, ураджэнца г. Капыля (27.09.1894 — 30.01.1960). КАСТРЫЧНIК 2 кастрычніка — 115 гадоў з дня нараджэння БАБАРЭКІ Адама Антонавіча, беларускага пісьменніка і крытыка, ураджэнца в. Сл.-Кучынка (2.10.1899 — 10.10.1938). 10 кастрычніка — 100 гадоў з дня нараджэння ТРЫГУБОВІЧ Алімпіяды Адамаўны, Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнкі в. Астрэйкі Сл.-Кучынскага сельсавета (10.10.1914 — 13.04.1993). 26 кастрычніка — 85 гадоў з дня заснавання завода  гумава-тэхнічных вырабаў (26.10.1929). 29 кастрычніка — 85 гадоў з дня ўтварэння ААТ “Семежава” (калгас “Семежава”) (29.10.1929). ЛIСТАПАД 4 лістапада — 25 гадоў, як быў адкрыты помнік воінам-інтэрнацыяналістам у Капылі (4.11.1989). 21 лістапада — 85 гадоў з дня нараджэння РАЛЬКО Івана Дзмітрыевіча, крытыка і літаратуразнаўцы, ураджэнца в. Макраны (21.11.1929 — 27.12.1979). СНЕЖАНЬ 8 снежня — 85 гадоў з дня нараджэння РОДЧАНКІ Рыгора Віктаравіча, паэта, публіцыста, фалькларыста і краязнаўцы, ураджэнца в. Цімкавічы (8.12.1929 — 20.02.1995). 22 снежня — 85 гадоў з дня ўтварэння ААТ “Суворава-Агра” (калгас імя Суворава) (22.12.1929). 31 снежня — 110 гадоў з дня нараджэння ВАРВАШЭНІ Івана Дзянісавіча, партыйнага дзеяча Беларусі, кіраўніка антыфашысцкага падполля і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнца в. Быстрыца (31.12.1904 — 4.03.1957). У 2014 ГОДЗЕ ТАКСАМА СПАЎНЯЕЦЦА: 740 гадоў з дня першага ўпамінання Капыля ў Галіцка-Валынскім летапісе) (1274). 245 гадоў, як у вёсцы Бабоўня  была заснавана суконная мануфактура (1769). 115 гадоў з дня нараджэння ЧАРНУШЭВІЧА Аляксандра Анікеевіча, дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Беларусі, удзельніка партызанскага руху ў гады Грамадзянскай вайны, наркома народнай асветы (1899 — 29.10.1937). 115 гадоў з дня нараджэння ЧАРНУШЭВІЧА Аляксандра Мікалаевіча, партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, ураджэнца г. Капыля (1899 — 2.08.1938). 110 гадоў з дня нараджэння ЛОБАНА Фёдара Макаравіча, генерал-маёра авіяцыі, ураджэнца  в.  Кіявічы Блеўчыцкага сельсавета (1904). 105 гадоў з дня нараджэння РАЧОК Соф’і Пятроўны, брыгадзіра першай у рэспубліцы жаночай трактарнай брыгады, ураджэнкі в.  Печураны Пацейкаўскага сельсавета (1909). 105 гадоў з дня нараджэння АНДРУКОВІЧА Фёдара, опернага спевака, ураджэнца в. Цімкавічы (1909 – 1964). 105 гадоў, як у вёсцы Садавічы было адкрыта народнае вучылішча (1909). 100 гадоў з дня нараджэння ЧАРНЫХ Георгія Васільевіча, удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ураджэнца в. Савічы Браткаўскага сельсавета (зараз Цімкавіцкага) (1914 — 7.11.1949). 95 гадоў з дня нараджэння ЛУШЧЫЦКАГА Міхаіла Аляксеевіча, генерал-маёра медыцынскай службы, ураджэнца в. Калоўка В. Раёўскага сельскага Савета (зараз Цімкавіцкага) (1919). 95 гадоў з дня нараджэння КРАСУЦКАГА Яўгена Іванавіча, Героя Савецкага Саюза (1919). 95 гадоў, як у Капылі была створана першая ячэйка Камуністычнага саюза моладзі. Сакратаром быў абраны Канстанцін Зарамбоўскі (красавік, 1919). 85 гадоў з дня заснавання ААТ “Ціміразеўскі” (калгас імя Ціміразева) (май, 1929). 85 гадоў з дня ўтварэння ААТ “Скабін” (калгас “Рассвет”) (лістапад, 1929). 85 гадоў, як было заснавана ААТ “Душава” (калгас “Пралетарый”) (лістапад, 1929). 85 гадоў, як было арганізавана ЗАТ “Жыліхава” (калгас “Бальшавік”) (1929). 75 гадоў, як была завершана пабудова новай, шырокай чыгункі “Баранавічы — Цімкавічы” (1939). 55 гадоў, як у Капылі было адкрыта аддзяленне хуткай дапамогі пры раённай бальніцы (май, 1959). 40 гадоў з дня заснавання завода жалезабетонных вырабаў (1974). Каляндар склала Наталля ГУРЛО, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу дзяржаўнай установы культуры “Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя Анатоля Астрэйкі” Былі выкарыстаны наступныя матэрыялы: 1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. – Мн.: БелЭн, 1996. — 2002. 2. Беларусь: Энцыкл. даведнік. – Мн.: БелЭн, 1995.— 799 с. 3. Минская область: Энциклопедия в 2 т. — БелЭн, 2007. 4. Памяць: Капыльскі раён: Гісторыка-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — 638 с. 5. Звесткі з установы “Дзяржаўны занальны архіў” г. Слуцка.  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей