Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

“Белая Русь” падводзіць вынікі

06.01.2014
Адбылося пашыранае пасяджэнне прэзідыума Капыльскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, куды былі запрошаны старшыні ўсіх пярвічных арганізацый аб’яднання. Старшыня раённай арганізацыі Марыя Сандрозд нагадала пра асноўныя мерапрыемствы, якія былі праведзены актывістамі руху на працягу 2013 года. Ішла размова і пра планы на бягучы год. Сярод асноўных задач, якія стаяць перад грамадскім аб’яднаннем, як адзначыла намеснік старшыні РА РГА “Белая Русь” Ала Раеўская, удзел у якасці назіральнікаў і членаў выбарчых камісій у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 27-га склікання, якія пройдуць у сакавіку бягучага года. Вялікая важнасць надаецца і мерапрыемствам, прымеркаваным да 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у якіх таксама самы актыўны ўдзел павінны прыняць члены “Белай Русі”. Не здымаецца з парадку дня і пытанне росту радоў. Маргарыта САКОВІЧ  

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей