Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Сады: старыя і новыя

18.10.2024
Пладовыя сады на Капыльшчыне маюць амаль усе гаспадаркі, аднак пераважная большасць іх была пасаджана ў 60-70-я гады мінулага стагоддзя і не пладаносіць. Таму прынята рашэнне на працягу бягучага года выкарчаваць 107 га садоў нізкага банітэту (толькі за студзень-сакавік — 20 га). Далі справаздачу аб тым, што такія работы вядуць ужо тры гаспадаркі — МАУП “Доктаравічы”, СГФ “Крыніца” і ф-л “Лакнея”. Як расказаў намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу па раслінаводстве Віктар Лагодзіч, пасля таго, як вызваленыя плошчы будуць прыведзены ў парадак, яны ўступяць у севазварот, а дровы папоўняць паліўны запас не толькі гаспадарак, але і вяскоўцаў. Аднак трэба думаць і пра новыя сады. ААТ “Старыца-Агра” і СГФ “Крыніца” актыўна займаліся рэалізацыяй праграмы “Пладаводства”, якая была разлічана на 2004-2010 гады. За гэты час у першай з названых гаспадарак быў пасаджаны 41 га маладых пладовых дрэўцаў і кустоў (38 га яблыні, 1 га грушы і 2 га парэчак). За час дзеяння  праграмы ў СГФ “Крыніца” пасаджана 47 га маладых пладовых насаджэнняў.                                   Маргарыта САКОВІЧ  

Увага: прамая лінія (CMigrator copy 10)

18.10.2024
Вас выслухае начальнік аддзела адукацыі Капыльскага райвыканкама Аляксей Леанідавіч АБРОСІМАЎ. Калі ў вас ёсць пытанні па арганізацыі адукацыйнага працэсу, тэлефануйце ў пятніцу, 4 лютага, з 10 да 12 гадзін па нумары 5-05-87.

За паспяховую працу

18.10.2024
Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Капыльскім раёне па выніках работы за 2010 год заняла трэцяе месца ў конкурсе сярод падатковых інспекцый вобласці другой групы. Днямі начальнік інспекцыі МПЗ па Мінскай вобласці Уладзімір Бурш уручыў калектыву Ганаровую грамату за паспяховую працу. Сяргей КОЗЕЛ

Быць здаровым — модна

18.10.2024
[caption id="attachment_6645" align="aligncenter" width="580" caption="Рапарт прымае старшыня райвыканкама А. Жданеня"][/caption] Штогод  на Капыльшчыне праводзяцца дзясяткі розных акцый, спартыўных спаборніцтваў, мэта якіх — папулярызацыя і развіццё фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы, прапаганда здаровага ладу жыцця. Вось і ў мінулую суботу аддзел фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама запрасіў на зімовую спартакіяду прадстаўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў Капыля. Калі для працаўнікоў аграпрамысловага комплексу такія спаборніцтвы сталі традыцыйнымі, то для гарадскіх структур усё адбывалася ўпершыню. 26 каманд прыбылі на фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Спаборніцтвы праходзілі ў добразычлівай і сяброўскай атмасферы. Каманды спаборнічалі ў такіх жа самых дысцыплінах, як і сельскія аматары здаровага ладу жыцця: лыжных гонках, плаванні, дартсе. Апошнім відам, які ўваходзіў у агульнакамандны залік, была камбінаваная эстафета. [caption id="attachment_6460" align="aligncenter" width="443" caption="Каманда-пераможца Цэнтра банкаўскіх паслуг №609 у г. Капылі філіяла №620 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Нясвіжы"][/caption] Лепшымі плаўчыхамі ў асабістым заліку сталі Ірына Міхайлоўская (ЖКГ), Ганна Скуба (ЦРБ) і Людміла Хаміцэвіч (РАА), якія на п’едэстале гонару размясціліся, адпаведна, на першым, другім і трэцім месцах. У мужчын пратакол выглядаў наступным чынам: I – Уладзімір Кандраценя (лясгас), II – Дзмітрый Фядотаў (ЖКГ), III – Віталь Стрэлкін (аддзел адукацыі). У выніковай табліцы дуэт жыллёва-камунальнай гаспадаркі стаў першым у плаванні. Другое месца дасталося аддзелу адукацыі, а трэцяе – аддзелу дэпартамента “Ахова”. Хуткасці не інакш як на самых прэстыжных спаборніцтвах паказвалі ў гонках некаторыя лыжнікі. Так, пераможца Таццяна Маліноўская з аддзела дэпартамента “Ахова” пераадолела кіламетровую дыстанцыю за 2.41. Хуткія секунды паказала і ўладальніца другога месца Вікторыя Рудая (3.03). Хвіліну лідару саступіла Наталля Філазафовіч з Беларусбанка, якая стала трэцяй. Удвая большую дыстанцыю за 3.51 праляцеў Яўген Карзей з аддзела дэпартамента “Ахова”. 16 секунд аддзялілі Дзмітрыя Гурбана з аддзела па надзвычайных сітуацыях ад верхняй прыступкі п’едэстала гонару. Ён – на другім месцы. Трэці час паказаў Сяргей Місючэнка з ЖКГ (5.24). Лідарамі каманднага заліку сталі супрацоўнікі дэпартамента “Ахова”. Другое месца – у камунальнікаў, трэцяе – у работнікаў беларусбанка. [caption id="attachment_6461" align="aligncenter" width="443" caption="В. Бенеш, С. Лазоўскі, С. Захарык прымаюць віншаванні"][/caption] Цвёрдасць рукі дэманстравалі ўдзельнікі дартсу. Мацнейшай сярод жанчын стала Ірына Літвінка з Капыльскага СПЛ. Другую прыступку п’едэстала гонару заняла Наталля Гарбацэвіч, якая прадстаўляла райвыканкам. Трэцяе месца выявілася толькі пасля паўторнай спробы, дзе вытрымку праявіла Ірына Шаўчук з Беларусбанка. У мужчын лёс першага месца таксама вызначаўся пасля паўторнага заходу на “агнявую” пазіцыю. Тут фартуна была на баку аўтара гэтых радкоў, які дзякуючы гарачай падтрымцы калег-журналістаў проста не мог не апраўдаць іх спадзяванняў. Другое месца засталося за Віталем Бенешам з Беларусбанка, а трэцяе – за Станіславам Захарыкам з аддзела дэпартамента “Ахова”. Камандны залік у гэтым відзе праграмы выглядаў наступным чынам: I месца – у СПЛ, II – у Беларусбанка, III – у Капыльскага РБУ. Выніковыя месцы ў пратаколе павінна была вырашыць камбінаваная эстафета. Каманда дэпартамента “Ахова” ў складзе Уладзіміра Анішчанкі, Таццяны Маліноўскай, Яўгена Карзея, Аляксандра Катушонка і Кацярыны Лазарэвіч бездакорна выступіла на ўсіх этапах вясёлага, дзесьці забаўляльнага і відовішчнага выпрабавання. Яны прынеслі сваёй дружыне яшчэ адно першае месца. Усяго чатыры секунды прайгралі пераможцам камунальнікі, якія сталі тут другімі. Трэцюю прыступку п’едэстала гонару занялі супрацоўнікі Беларусбанка. [caption id="attachment_6462" align="aligncenter" width="443" caption="Старт у лыжнай гонцы ўзяў Д. Гурбан"][/caption] Праграму спаборніцтваў завяршаў сілавы від – гіравы спорт. У спартыўнай зале фізкультурна-аздараўленчага комплексу сабраліся ўсе ўдзельнікі зімовага першынства, каб падтрымаць сваіх асілкаў. У вазе звыш 80 кг абсалютным пераможцам стаў Аляксандр Руды з ЖКГ, які адной рукой выканаў 52 пад’ёмы. Другое месца заняў Віталь Чаркоўскі з раённых электрасетак (37), а трэцяе – Канстанцін Ткачук з вузла паштовай сувязі (33). Андрэй Давідовіч, які прадстаўляў ЦРБ, святкаваў перамогу ў вазе да 80 кг (47). Прадстаўнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксей Дзямчук паказаў другі вынік (41). Трэцім у гэтай вазе стаў дырэктар РБУ Віталь Ластачкін (32). Тым часам судзейская калегія падвяла вынікі зімовай спартакіяды  арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў горада. Першымі чэмпіёнамі спаборніцтваў стала каманда Беларусбанка. Другое месца – у аддзела дэпартамента “Ахова”, трэцяе – у работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Усе ўдзельнікі без выключэння атрымалі зарад станоўчых эмоцый і жыццёвай энергіі, бо нішто так не аб’ядноўвае людзей, як спорт. Былі нават прапановы праводзіць падобныя спаборніцтвы часцей. Як кажуць, пажывём – пабачым! Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота  Сяргея ЛАЗОЎСКАГА і  Маргарыты САКОВІЧ

У райвыканкаме

18.10.2024
На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2010 год і прагноз на 2011 год. На пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося напрыканцы мінулага тыдня, разгледжана пытанне “Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2010 год і прагнозе на 2011 год”. Як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Ала Раманоўская, па выніках работы за мінулы год раён выканаў прагнозныя параметры па аб’ёме вытворчасці прамысловай прадукцыі, па вытворчасці спажывецкіх тавараў, экспарце і імпарце тавараў, экспарце паслуг, інвестыцыях. Аднак 9 даведзеных прагнозных паказчыкаў не выкананы. Падчас пасяджэння былі заслуханы тлумачэнні некаторых кіраўнікоў, якія не справіліся з даведзеным заданнем. Усе яны, згодна з рашэннем райвыканкама, будуць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня пры абмеркаванні прагнозу на 2011 год акцэнтаваў увагу прысутных на абавязковае выкананне ўсіх даведзеных заданняў, паколькі эканоміка накіравана на павышэнне ўзроўню дабрабыту чалавека. На пасяджэнні райвыканкама таксама было разгле-джана пытанне аб ходзе выканання ў 2010 годзе патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 ад 14 чэрвеня 2007 года “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы” і задачах на  2011-ы. Адзначана, што рэалізавана 21 мерапрыемства, якія былі ўключаны ў раённую праграму па энергазберажэнні на 2010 год з аб’ёмам фінансавання 2131,6 млн рублёў, у тым ліку 199,5 млн – сродкі інавацыйнага фонду Мінэнерга. Разам з тым, як адзначыла Ала Раманоўская, кіраўнікі арганізацый не прымаюць дзейсных мер па паляпшэнні фінансавага становішча прадпрыемстваў за кошт зніжэння затрат, эканоміі сыравінных, матэрыяльных, паліўна-энергетычных рэсурсаў. З гэтай мэтай упраўленням, аддзелам райвыканкама, арганізацыям раённай уласнасці даручана забяспечыць выкананне норм палажэнняў аб матэрыяльным і маральным стымуляванні работнікаў за эканомію і рацыянальнае выкарыстанне паліўна-энергетычных і матэрыяльных затрат, распрацаваных у адпаведнасці з Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэпублікі Беларусь і Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь №132/54 ад 29 кастрычніка 2007 года. Марыя ШЭІНА
Страница 969 из 1058