Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Капыльская РАС ДТСААФ — лепшая

18.10.2024
Прыемная навіна дайшла да нас з Мінска: па выніках выканання ўстаўных дзяржаўна-значных задач Капыльская РАС ДтСААФ, якую ўзначальвае Аляксандр Касінскі, заняла першае месца сярод аналагічных арганізацыйных структур вобласці. — Прабачце за міжвольны каламбур, але першае месца мы займаем упершыню, — падкрэсліў у гутарцы Аляксандр Іванавіч. – Пастаянна былі ў пяцёрцы лепшых, займалі нават агульнае трэцяе месца, а па пастаноўцы абаронна-масавай работы – другое. І вось – перамога… Віншуем пераможцаў і жадаем, каб пераходны кубак, якім яны ўзнагароджаны, атрымаў пастаянную прапіску на Капыльшчыне. Уладзімір СКРЫПІНСКІ  

Состоялся детский вокальный конкурс «Серебряный голос ЦДТ»

18.10.2024
Детский вокальный конкурс под названием «Серебряный голос ЦДТ» состоялся в УО «ГОСШ №3 г. Копыля». В конкурсе приняли участие воспитанники вокального кружка центра творчества (руководитель В. В. Москвичев). [caption id="attachment_6639" align="aligncenter" width="443" caption="Участники конкурса (первый ряд слева — направо) Екатерина и Елизавета Жук, Анастасия Таганович, Елизавета Бохан; второй ряд: Ольга Соболевская, Илона Москвичева, Дана Лучик, Юлия Храповицкая, Дарья Горбат"][/caption] Мероприятие прошло в теплой доброжелательной атмосфере. Овациями встречали зрители выступление каждого участника. Маленькие конкурсанты в этот день ощущали себя настоящими «звездочками». Но самым сложным было выйти на сцену один на один со своим страхом и доказать, что все задуманное получится. Ребята горячо поддерживали друг друга: подпевали, громко аплодировали. В этот день они одержали свою первую маленькую победу, которая в дальнейшем даст им веру в свои силы. Строгому жюри (С. В. Бровко – музыкальный руководитель ГУО «Ясли-сад №3», Л. В. Селютенко – методист РЦДТ, О. Н. Максименя – педагог социальный РЦДТ) выбрать лучшего из лучших было нелегко: каждый исполнитель имел свою творческую изюминку. Наконец после жарких споров было объявлено, что самые серебряные голоса - у Дарьи Горбат (І место), Яны Канько (І место), дуэта Екатерины и Елизаветы Жук (ІІ место), Анастасии Таганович (ІІІ место). Все участники награждены грамотами и призами районного отдела образования. После награждения состоялся «круглый стол», где были намечены новые перспективы развития конкурса. Жюри, участники, родители высказались единогласно, чтобы конкурс стал традиционным. Поздравляем победителей  и желаем им творческих успехов! Ольга РУСЕЦКАЯ, заместитель директора ГУО «Копыльский РЦДТ»

Слухайце радыёпраект!

18.10.2024
Распачаўся сумесны праект раённага аддзела адукацыі і праграмы радыёвяшчання “Раніца Капыльшчыны”. Гэта своеасаблівая прэзентацыя навучальных устаноў раёна. Вучні і педагогі знаёмяць слухачоў з напрамкамі работы сваіх школ, расказваюць пра дасягненні, прапануюць выступленні юных талентаў. Мяркуецца, што праект будзе выходзіць два разы ў месяц па правадным радыё  па суботах (у рамках праграмы “Раніца Капыльшчыны” з 8.00 да 8.30). Першыя сустрэчы ўжо правялі гімназія №1, сярэднія школы №2 і №3 г. Капыля.

У капылян яшчэ чатыры дыпломы

18.10.2024
Яшчэ чатыры дыпломы прывезлі навучэнцы Капыльшчыны з ІІІ этапа рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. На гэты раз удача ўсміхнулася аматарам працоўнага навучання. Дзесяцікласнік Грозаўскай СШ Мікалай Барысюк стаў уладальнікам Дыплома І ступені, у яго аднакласніка Дзмітрыя Мінізянава Дыплом ІІ ступені, работы Паўла Рыбака, вучня 9 класа СШ №2 г. Капыля, і Вольгі Дунай, навучэнкі ІІ курса Капыльскага СПЛ, адзначаны Дыпломамі ІІІ ступені. На бягучым тыдні свае веды паказвалі юныя гісторыкі і географы. Прадстаўнікі гімназіі №1 і СШ №2 г. Капыля, Доктаравіцкай і Ванелевіцкай сярэдніх школ знаходзіліся ў Барысаве, дзе праходзілі заключныя спаборніцтвы этапа.

Пройдзе ІІ этап рэпетыцыйнага тэсціравання

18.10.2024
У лютым на базе гімназіі №1 г. Капыля пройдзе ІІ этап рэпетыцыйнага тэсціравання па дванаццаці прадметах. Навучэнцы ХІ класаў, а таксама ўсе жадаючыя, змогуць паспрабаваць свае сілы ў выкананні тэставых заданняў, атрымаць тэхнічныя навыкі па запаўненні бланкаў, псіхалагічна падрыхтавацца да будучых выпрабаванняў і вызначыцца з выбарам навучальнай установы. Як паведаміла спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Людміла НАГОРНАЯ, для ўдзелу ў тэсціраванні неабходна падаць заяўкі ў аддзел адукацыі, а таксама аплаціць у касе неабходную суму (16 100 рублёў за адзін прадмет). Выпрабаванні адбудуцца: 12 лютага — па матэматыцы (пачатак у 9 гадзін), 14 лютага — па фізіцы, грамадазнаўстве, сусветнай гісторыі, 15 лютага — па біялогіі, англійскай, нямецкай і французскай мовах, 16 лютага — па хіміі, геаграфіі, гісторыі Беларусі, 17 лютага — па рускай і беларускай мовах. Пачатак тэсціравання ў 13 гадзін.
Страница 964 из 1058