30
У капылян яшчэ чатыры дыпломы
07.02.2011
Яшчэ чатыры дыпломы прывезлі навучэнцы Капыльшчыны з ІІІ этапа рэспубліканскай прадметнай алімпіяды.
На гэты раз удача ўсміхнулася аматарам працоўнага навучання. Дзесяцікласнік Грозаўскай СШ Мікалай Барысюк стаў уладальнікам Дыплома І ступені, у яго аднакласніка Дзмітрыя Мінізянава Дыплом ІІ ступені, работы Паўла Рыбака, вучня 9 класа СШ №2 г. Капыля, і Вольгі Дунай, навучэнкі ІІ курса Капыльскага СПЛ, адзначаны Дыпломамі ІІІ ступені.
На бягучым тыдні свае веды паказвалі юныя гісторыкі і географы. Прадстаўнікі гімназіі №1 і СШ №2 г. Капыля, Доктаравіцкай і Ванелевіцкай сярэдніх школ знаходзіліся ў Барысаве, дзе праходзілі заключныя спаборніцтвы этапа.
Поделиться
Комментарии