Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Адбыўся савет аддзела адукацыі

18.10.2024
Арганізацыя аховы працы ва ўстановах адукацыі раёна была разгледжана на чарговым пашыраным выязным савеце адукацыі. Семінар-вучоба пачаўся з наведвання Быстрыцы, дзе яго ўдзельнікі пазнаёміліся з работай у вызначаным напрамку мясцовых сярэдняй школы і ясляў-сада. Дзейнасць педагогаў па ахове працы ў кабінетах хіміі, фізікі, інфарматыкі была разгледжана на прыкладзе гімназіі №1 г. Капыля. Тут жа, у актавай зале, адбылося абмеркаванне ўбачанага і сур’ёзная гутарка наконт тыповых недахопаў у дзейнасці ўстаноў адукацыі па ахове працы. Перад прысутнымі выступілі А. Л. Абросімаў, начальнік аддзела адукацыі, М. У. Сувораў, інжынер па ахове працы РАА, В. М. Маскалік, вядучы спецыяліст аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, Л. М. Камёнка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, З. В. Прыміч, дырэктар УА “Гімназія №1 г. Капыля”. У другой палове дня былі разгледжаны іншыя пытанні: аб стане работы адміністрацый і педкалектываў устаноў адукацыі па захаванні і ўмацаванні здароўя вучняў, ліквідацыі іх перагрузак, аб арганізацыі работы дашкольных устаноў па ахове жыцця і здароўя дзяцей, работа па ўзаемадзеянні настаўніка-дэфектолага і выхавацеля групы дашкольнай установы, у якой навучаюцца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Кодэкс - своеасаблiвая канстытуцыя адукацыi

18.10.2024
2 снежня 2010 года Палатай прадстаўнікоў быў прыняты, 22 снежня 2010 года Саветам Рэспублікі адобраны, а 13 студзеня 2011 года Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам падпісаны Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, які ўступіць у сілу 1 верасня 2011 года. На асноўных палажэннях своеасаблівай канстытуцыі ў адукацыі засяродзілі ўвагу з начальнікам аддзела адукацыі райвыканкама Аляксеем Абросімавым.   — Аляксей Леанідавіч, спыніцеся, калі ласка, на асноўных задачах Кодэкса аб адукацыі. — Асноўнай задачай беларускага Кодэкса аб адукацыі з’яўляецца стварэнне адзінага механізма прававога рэгулявання сістэмы адукацыі. У ім захавана пераемнасць дакументаў, што ўжо маюцца, і забяспечана іх узаемадзеянне. Кодэкс аб адукацыі ўпершыню дасць магчымасць заявіць пра тое, што ў Беларусі ўзнікла новая галіна права – адукацыйнае. Прыняць Кодэкс аб адукацыі ўжо спрабавалі ў Расіі і Францыі. У Расіі гэта спроба не стала паспяховай, а ў Францыі была прынята толькі агульная частка дакумента. Адзначу, што Кодэкс аб адукацыі захавае бясплатную агульную сярэднюю адукацыю. У прыватнасці, у адпаведнасці з ім бясплатным будзе навучанне ў школах, прафесійна-тэхнічных вучылішчах, за выключэннем школ мастацтваў. — На якія ж віды цяпер падраздзяляецца адукацыя ў нашай краіне? — Згодна з дакументам, адукацыя падраздзяляецца на асноўную (уключае ўзроўні дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі), дадатковую (дадатковую адукацыю дзяцей і моладзі, дадатковую адукацыю дарослых) і спецыяльную (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця). — Як вядома, у Кодэксе зафіксаваны правы, абавязкі і адказнасць суб’ектаў адукацыі. — Так, дакументам вызначаны суб’екты адукацыйных адносін, устаноўлены іх правы і абавязкі, дадзена азначэнне педагагічных работнікаў і ўстаноўлены патрабаванні да іх і агульныя патрабаванні да парадку прыёму асоб для атрымання адукацыі. Таксама агавораны пытанні сацыяльнай абароны педагогаў. Як і ў дзеючых законах, у Кодэксе запісана імкненне дасягнуць аплаты працы педагогаў на ўзроўні 100% аплаты працы ў прамысловасці і 150% для прафесарска-выкладчыцкага саставу. Устаноўлены меры сацыяльнай абароны навучэнцаў, якія датычацца ў тым ліку карыстання падручнікамі, забеспячэння харчаваннем, аховы здароўя, выплаты стыпендый, забеспячэння месцамі ў інтэрнатах, выдачы крэдытаў на льготных умовах для аплаты першай вышэйшай адукацыі і г. д. Рэгламентаваны ўмовы і асновы прыцягнення навучэнцаў да дысцыплінарнай адказнасці, парадак прымянення мер дысцыплінарнага спагнання (заўвага, вымова, адлічэнне). Акрамя таго, дакументам замацаваны ўмовы і парадак размеркавання выпускнікоў. Прадугледжваецца пераход на кантрактную форму навучання пры атрыманні вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Навучанне мяркуецца весці на аснове дагавораў, якія будуць заключацца пры паступленні ў навучальную ўстанову. У дагаворах будуць прапісаны правы і абавязкі навучэнцаў, у тым ліку і пытанні размеркавання. — Дзякуй за размову. Гутарыў Сяргей КОЗЕЛ  

Зорны паход прайшоў па месцах славы беларускага народа

18.10.2024
Глыбей спазнаць гісторыю роднай Беларусі, даведацца пра звычаі продкаў, пазнаёміцца з людзьмі, якія працуюць на карысць сваёй зямлі, - такія мэты ставяць перад сабой студэнты і выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка падчас правядзення Зорных паходаў па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа.   Насычанымі і цікавымі сталі чатыры дні прабывання ўдзельнікаў Зорнага паходу, які доўжыўся з 25 па 28 студзеня на тэрыторыі Капыльскага раёна. На мяжы горада студэнтаў вышэйшай навучальнай установы ў характэрных чырвона-зялёных куртках з хлебам-соллю сустрэлі адміністрацыя раённага аддзела адукацыі на чале з начальнікам Аляксеем Абросімавым, ваенны камісар Капыльскага раёна Сяргей Барташэвіч, першы сакратар райкама грамадскага аб’яднання “БРСМ” Наталля Гарбацэвіч, начальнік аддзела па справах моладзі Валянціна Балажынская. Пасля ўдзельнікі мерапрыемства перамясціліся на вуліцу Цімкавіцкую, дзе разам з вучнямі сярэдняй школы №3 усклалі кветкі, як даніну павагі за подзвіг савецкага салдата. Таксама госці наведалі Алею герояў у цэнтры горада. Другая палова дня прайшла ў Грозаў-скай школе-інтэрнаце, дзе адбылася прэзентацыя БДПУ імя М. Танка. Студэнты – гэта заўсёды неардынарныя, а вельмі часта – актыўныя і творчыя людзі. У гэтым пераканаліся выхаванцы, выхавацелі і настаўнікі школы-інтэрната падчас канцэрта, дзе знайшлося месца і вясёлым танцам, і сардэчным песням, і непараўнальнаму маладзёжнаму гумару. Крыху пазней з музычным прывітаннем у адказ і з нагоды свята ўсіх студэнтаў – Таццянінага дня - выступілі ўжо грозаўскія хлопчыкі і дзяўчынкі. А ўвечары адбылася таварыская футбольная сустрэча, якая скончылася пераканаўчай перамогай выхаванцаў школы-інтэрната. Але паражэнне ніяк не сапсавала настрой гасцям. Ужо ў сераду ўдзельнікаў Зорнага паходу чакала невялікая экскурсія па памятных месцах старажытнага Капыля, якую правёў дырэктар Капыльскага раённага цэнтра дзіцячага турызму і краязнаўства Сяргей Мялешка. З цікавасцю студэнты слухалі аповед настаяцеля Спаса-Узнясенскага храма г. Капыля айца Сергія, які расказаў пра гісторыю ўзнікнення, перыядах заняпаду і адраджэння царквы. Багатай на цікавыя факты для гасцей стала экскурсія па залах раённага краязнаўчага музея. Супрацоўнікі ўстановы культуры Таццяна Варанцова і Андрэй Лятчэня адказвалі на шматлікія пытанні, якія паступалі ў іх адрас ад юнакоў і дзяўчат падчас знаёмства з гістарычным мінулым горада. Сапраўдным падарункам для студэнтаў факультэтаў псіхалогіі, беларускай і рускай філалогіі стала прэзентацыя міні-праекта “Уклад у сусветную культуру ўраджэнцаў Капыльшчыны, што эмігрыравалі ў пачатку ХХ стагоддзя”, якую прадставіла дырэктар музея Валянціна Шуракова. Таксама да ўвагі прысутных быў прадстаўлены фільм “Цары”, дзе расказвалася пра стаўшы ўжо легендарным семежаўскі абрад. Працягам насычанага дня стала наведванне дома-музея Героя Беларусі Міхаіла Высоцкага ў аг. Семежава. Пра жыццёвы і працоўны шлях нашага знакамітага земляка студэнтам і выкладчыкам мінскай ВНУ паведамілі вучні мясцовай адзінаццацігодкі. У сценах сярэдняй школы, дзе сабраліся старшакласнікі Жыліхаўскай, Бучацінскай і Семежаўскай навучальных устаноў, удзельнікі Зорнага паходу яшчэ раз прадэманстравалі свае артыстычныя здольнасці падчас паўтарагадзіннага канцэрта. Пасля невялікага трэнінгу крэатыўнасці з вучнямі школ на старт паклікала спартландыя, дзе камандзе студэнтаў супрацьстаялі семежаўскія школьнікі. Вясёлае спартыўнае спаборніцтва нікога не пакінула раўнадушным, а фінальным акордам дня быў таварыскі матч па міні-футболе. Стомленыя, але жыццярадасныя, удзельнікі Зорнага паходу вярталіся ў Грозаўскую школу-інтэрнат. Знакавай падзеяй трэцяга дня стала сустрэча школьнікаў раёна з прафесарска-выкладчыцкім саставам БДПУ імя М. Танка ў раённым Цэнтры культуры. Пра дзейнасць сваіх факультэтаў расказвалі дэканы факультэтаў беларускай і рускай філалогіі Васіль Старычонак, матэматычнага факультэта Уладзімір Шлыкаў, факультэта псіхалогіі Леанід Пергаменшчык, факультэта прыродазнаўства Наталля Навуменка, гістарычнага факультэта Мікалай Забаўскі, загадчык кафедры матэматыкі фізічнага факультэта Сяргей Васілец. Ад аўдыторыі паступалі пытанні па правілах паступлення, умовах навучання і працаўладкавання пасля заканчэння ВНУ. Для школьнікаў, іх бацькоў і настаўнікаў адбылася канцэртная праграма з удзелам гурта “ByCity”, які складаецца з выпускнікоў БДПУ. Закончыўся чацвер, 27 студзеня, майстар-класам, а фактычна – тэматычнай дыскатэкай “Школа маладога дзі-джэя”. У апошні дзень Зорны паход пабываў на радзіме беларускага класіка, нашага земляка Кузьмы Чорнага. У Цімкавіцкай адзінаццацігодцы адбылося знаёмства са школай і школьным музеем, прайшлі розныя трэнінгі: гульнёвая тэрапія - для малодшых школьнікаў, згуртаванне групы – для 5 - 7, развіццё лідарскіх якасцей у падлеткаў, ток-шоу “Твой выбар” – для старэйшых класаў. Напрыканцы ўдзельнікі пазнаёміліся з работай гімназіі №1 г. Капыля. На памяць аб Капыльшчыне студэнтам і выкладчыкам БДПУ імя М. Танка ўручылі вымпелы, складзеныя са здымкаў мясцовых краявідаў, і фотакалаж, у якім знайшлі адлюстраванне моманты з мерапрыемстваў 46-га Зорнага паходу на тэрыторыі нашага раёна. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКАХ: 1. Хлеб-соль – удзельнікам Зорнага пахода; 2. Экскурсія ў краязнаўчым музеі; 3. Спартландыя ў Семежаўскай СШ; 4. На сцэне каманда КВЗ «Дранікі».  Фота аўтара      

Все о пособиях

18.10.2024
На прямую линию, которая состоялась с участием начальника Копыльского райотдела Миноблуправления ФСЗН Людмилой Жуковой, поступило десять звонков от жителей города и района. Респонденты интересовались, каким должен быть в 2001 году размер совокупного дохода на члена семьи в месяц  для назначения пособий  на  детей  старше 3-х лет. — В соответствии со ст. 16 Закона Республики Беларусь №1898-ХII от 30 октября 1992 года (с изменениями и дополнениями) «О государственных пособиях семьям, воспитывающим детей», пособие назначается в полном размере, если средний совокупный доход на члена семьи в месяц за 2010 год не превышает 169 830 рублей (60% БПМ в ценах сентября 2010 года), и в размере 50% от установленного уровня, если совокупный доход составляет от 169 831 руб. до 226 440 руб. (80% БПМ). Как рассчитывается совокупный доход на члена семьи в случае, когда отец отработал в предыдущем году неполный год? — В соответствии с законодательством, при назначении пособий на детей старше 3-х лет заработная плата отца в полной семье делится на отработанные месяцы. Следует также иметь в виду, что пособие не назначается, если трудоспособный отец в полной семье в предыдущем году не отработал и не имел другого вида занятости более 6 месяцев, а также не работал на момент обращения за пособием. Занятость подтверждается выпиской (копией) из трудовой книжки родителя (усыновителя, опекуна) или иных документов, подтверждающих его занятость (п.2.12 Указа №200). Эти условия распространяются и на семьи, воспитывающие детей-инвалидов. Имеет ли право на получение пособия на детей старше 3-х лет мать троих детей, если она в 2010 году отработала 7 месяцев. — В данной ситуации на неполные семьи распространяется то же правило, что и в предыдущем вопросе. Мать в неполной семье должна отработать не менее 6 месяцев в предыдущем году и на момент назначения пособия должна работать. Так как Никонович отработала 7 месяцев и в настоящее время работает, право на пособие имеет. При расчете совокупного дохода зарплата будет делиться на отработанные месяцы, т. е. на 7. Как учитывается в составе семьи ребенок, которому исполнилось 16 лет и он учится в СПЛ. — В составе семьи учитываются дети, обучающиеся на дневной форме получения образования в учреждениях, обеспечивающих получение профессионально-технического, среднего специального, высшего образования, не достигшие 18 лет, независимо от факта совместного проживания с родителями. При этом, в совокупном доходе семьи учитывается стипендия, стоимость питания, полученного учащимся в учебном заведении. Стоимость питания в денежном выражении или стипендия делится на 12 месяцев, независимо от количества месяцев получения. Было высказало замечание по поводу недостаточного ассортимента детского питания в магазинах города. Данный вопрос переадресован в Копыльское райпо для рассмотрения. Подготовила Татьяна БОХАН

Валентина Барташевич рада каждому читателю

18.10.2024
Сделать жизнь на селе разнообразнее, интереснее, познакомить с новой информацией по самому широкому кругу вопросов – вот основные задачи, по которым строит свою работу Слобода-Кучинская сельская библиотека. Более 10 лет библиотекарем здесь работает Валентина Зеноновна Барташевич (на снимке). Как яркий лучик света притягивает она  в библиотеку читателей самого разного возраста от взрослых до детей, старается найти исчерпывающий ответ на любой вопрос посетителя. Ежегодно библиотека обслуживает 470 человек. Книжный фонд насчитывает около пяти тысяч экземпляров книг. В 2010 году он пополнился еще 237 печатными изданиями. Весь фонд библиотеки открыт для читателей, в нем легко ориентироваться. Здесь всегда чистота и порядок, оформлены тематические полки, небольшие выставки в соответствии с интересами и потребностями пользователей, а также показы изделий народных умельцев, например, «Руками наших читателей». Юными любителями чтения наиболее востребованы такие журналы, как «Незнайка», «Том и Джерри», «Вини-Пух». Пожилым людям, не имеющим возможности посещать библиотеку по состоянию здоровья, Валентина Зеноновна доставляет книги на дом. Носит она также литературу и на мастерские, сельхозпредприятия, расположенные на территории сельсовета. Особой популярностью у взрослых пользуются журналы «Планета», «Хозяин», «Гаспадыня», «Народный доктор», газеты «Слава працы», «Мінская праўда» «Советская Белоруссия», «Комсомольская правда», «7 дней» и др. Надо сказать, что сегодня читательские интересы вполне удовлетворяются и в отдаленных деревнях. В первый четверг месяца работает пункт выдачи книг в деревне Велешино. Библиотекарь Слобода-Кучинской библиотеки также предоставляет услуги жителям деревень Велешино-1, -2, Криница, Липники, Заполье. Хорошо зная интересы своей аудитории, Валентина Зеноновна оказывает ей определенную помощь, например, информирует о вновь приобретенной книге, подбирает литературу по какой-либо теме, выполняет заказы по поиску необходимой литературы. Непосредственно в Сл.-Кучинской сельской библиотеке работает социально-информационный центр, где можно поинтересоваться о расписании движения автомобильного транспорта, об услугах, телефонах и адресах всех организаций и учреждений сельсовета, о графике приема граждан депутатами местного совета, руководителями районного и областного исполнительного комитетов. Вечера, конкурсы, театрализованные праздники сельская библиотека организовывает зачастую совместно с Домом культуры, школой и сельским Советом. Одним из направлений работы данного учреждения является краеведение. Благодаря заместителю директора Сл.-Кучинской школы Борису Денисюку создан красочный альбом «Краеведческая новинка», где собраны данные о прошлом и настоящем деревни, о трудовых династиях и знаменитых земляках, опыт предшествующих поколений, их традиций, быт, обычаи. В библиотеке также оформлен уголок «Беларуская хата», где представлены предметы народного быта прошлого времени. Библиотекарь Валентина Барташевич всегда рада каждому читателю и стремится сделать все для того, чтобы сельскому жителю хотелось приходить сюда вновь и вновь. И поэтому каждая книга рано или поздно находит своего читателя. В списке самых активных Надежда Зубович, Елена Луцевич, Леонид Кадыбович, Любовь Колесникова, Дина Смольская, Галина Сидорович, Людмила и Валерий Рижовы, Тамара Денисюк, Зоя Саланович, Вячеслав Сухнат и другие читатели. Этот список можно продолжать еще долго и долго, но отметим только то, что в сельскую библиотеку приходят читатели не только взять понравившуюся книгу на дом, но она становится любимым местом общения и досуга почитателей книги и знаний. Татьяна АНИСКОВЕЦ Фото автора
Страница 965 из 1058