Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Вясна зімовую працу любіць

18.10.2024
У мехмайстэрні ААТ “Старыца-Агра” кіпіць работа. Механізатары даводзяць да ладу тэхніку і прычапны інвентар. Спяшаюцца, паколькі непрадказальнае апошнім часам надвор’е можа ўжо ў сакавіку запрасіць у поле. Інжынер па эксплуатацыі Уладзімір Стош упэўнены, што работы засталося тыдні на два: “Мы ўжо адрамантавалі ўсе энерганасычаныя трактары, культыватары для закрыцця вільгаці, на 70 % падрыхтавалі плугі, амаль такая ж гатоўнасць і сеялак”. Каб не ўзнікала праблем з запчасткамі і была магчымасць скласці дакладны графік рамонтных работ, у гаспадарцы своечасова правялі дэфектоўку. На дапамогу механізатарам заўсёды гатовы прыйсці кваліфікаваныя зваршчыкі, токары, слесары. Калі ёсць неабходнасць, выклікаюць спецыялістаў з гарантыйных майстэрняў. І гэта абумоўлена тым, што ў сельгаспрадпрыемстве тэхніка ў пераважнай большасці сучасная, з высокатэхналагічным абсталяваннем. Кожны з вяскоўцаў разумее: ад іх добрасумленнасці зараз будуць залежаць і тэмпы, і якасць работ падчас вясенняй пасяўной. Да таго ж кожны дзень прастою можа балюча ўдарыць па яго кашальку. Таму да даручанай справы ўсе адносяцца надзвычай адказна. Для работы механізатараў і абслуговага персаналу створаны ўсе ўмовы. Абсталяваны зварачныя пасты, працуюць такарныя станкі, ёсць неабходны інструмент. Пасля работы можна скарыстацца паслугамі душавой, пастаянна падаецца гарачая вада. І вядома ж, на прадпрыемстве вялікае значэнне надаецца ахове працы. Маргарыта САКОВІЧ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

2011 год в Беларуси объявлен Годом предприимчивости

18.10.2024
Президент Беларуси Александр Лукашенко принял решение об объявлении 2011 года Годом предприимчивости. Соответствующий указ глава государства подписал 3 февраля, сообщили БЕЛТА в пресс-службе белорусского лидера. Нынешний год является стартом новой пятилетки и призван придать новый импульс развитию страны. Если на предыдущих этапах развития современного белорусского общества главным было возрождение и сохранение экономического потенциала Беларуси, то сегодня перед обществом стоит гораздо более масштабная задача – сделать решительный рывок во всех отраслях и сферах деятельности, чтобы выйти на уровень передовых европейских стран. Основной движущей силой этого рывка являются предприимчивость, активность и инициатива. Сейчас от представителей любой профессии требуется быть не просто исполнителями, действующими по шаблону, а настоящими хозяевами своей судьбы, творческими и энергичными людьми, отметили в пресс-службе. Объявление Года предприимчивости подчеркивает весомые достижения Беларуси в создании благоприятных условий для развития деловой активности и символизирует устремленность белорусского государства в будущее, нацеленность на приоритетную поддержку людей дела. Год предприимчивости будет способствовать созданию нового облика белорусской экономики, раскрепощению деловой активности и инициативы, формированию атмосферы здоровой конкуренции, благоприятных условий для внедрения новых технологий во всех сферах, повышению благосостояния и качества жизни граждан.

В Беларуси с февраля нынешнего года на 4,9% возрастают размеры государственных пособий семьям, воспитывающим детей

18.10.2024
Об этом сообщили корреспонденту БЕЛТА в главном управлении политики занятости и народонаселения Министерства труда и социальной защиты. По словам специалистов, это обусловлено утверждением нового бюджета прожиточного минимума в среднем на душу населения (с 1 февраля по 30 апреля 2011 года он составляет Br296 тыс. 870). Таким образом, с 1 февраля текущего года ежемесячное пособие по уходу за ребенком до достижения им возраста трех лет равняется Br296 тыс. 870, старше трех лет - Br89 тыс. 60. Единовременное пособие в связи с рождением первого ребенка достигнет Br1 млн. 484 тыс. 350, при рождении второго и последующих детей белорусские семьи будут получать Br2 млн. 78 тыс. 90. Единовременное пособие женщине, ставшей на учет в государственной организации здравоохранения до 12-недельного срока беременности, с февраля текущего года составляет Br296 тыс. 870. Системой государственных пособий в 2010 году были охвачены около 442,2 тыс. детей в возрасте до 18 лет (24,9% детского населения страны).

«Дорога не прощает ошибок!» -

18.10.2024
под таким девизом 28 января проведен Единый день безопасности дорожного движения. Он был направлен на профилактику ДТП с тяжелыми последствиями. Сотрудники ОГАИ побывали в трудовых коллективах, привели конкретные примеры ДТП, указали на основные их причины, такие как недисциплинированность, отсутствие понимания и взаимного уважения между участниками движения. Отягчающим обстоятельством является пьянство за рулем, т. к. пьяный водитель - уже потенциальный преступник. А только в 2010 году ГАИ Минской области задержано 9645 водителей за управление ТС в состоянии алкогольного опьянения. Статистика аварийности свидетельствует, что самые частые ДТП - наезды ТС на пешеходов, которые зачастую переходят дорогу в неустановленном месте, в темное время не обозначены световозвращающими элементами.               Наш корр.

Правілы ПДР у новай рэдакцыі

18.10.2024
Як вядома, у Беларусі з 4 студзеня бягучага года ўступіла ў сілу новая рэдакцыя Правіл дарожнага руху (ПДР). Адказны сакратар рэдакцыі газеты “Слава працы” Уладзімір СКРЫПІНСКІ сустрэўся з начальнікам АДАІ Капыльскага РАУС Аляксандрам КІСЯЛЁВЫМ і задаў яму некалькі пытанняў, якія тычацца новаўвядзенняў у ПДР. — Аляксандр Мікалаевіч, змяненні ў ПДР унесены Указам Прэзідэнта краіны №611 ад 25 лістапада 2010 года. Зразумела ж, яны былі патрэбныя. — Так. У прыватнасці, каб прывесці Правілы ў адпаведнасць з шэрагам нарматыўных прававых актаў. — Якіх, напрыклад? — Узяць такое новаўвядзенне, як магчымасць раз’езду пры дарожна-транспартным здарэнні (ДТЗ), урон якога не перавышае 200 еўра. У гэтым выпадку павінны быць выкананы і некаторыя іншыя патрабаванні. У новай рэдакцыі ПДР цяпер раскрыта такое паняцце, як пакіданне месца ДТЗ. Яно кваліфікуецца як дзеянні ўдзельніка ДТЗ, накіраваныя на ўтойванне факта такога здарэння або абставін яго здзяйснення, што пацягнула неабходнасць правядзення супрацоўнікамі ДАІ мерапрыемстваў па ўстанаўленні (пошуку) удзельніка ДТЗ і транспартнага сродку. Акрамя таго, цяпер на мапедах (скутарах) можна будзе перавозіць пасажыраў, калі ёсць дадатковае сядзенне, устаноўленае вытворцам. Раней і на такіх скутарах забаранялася ездзіць удваіх, нават калі была тэхнічная магчымасць. У той жа час, як і на матацыкле, на заднім сядзенні мапеда нельга перавозіць дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў. Адноўленыя ПДР вырашылі праблему з рэгістрацыяй такога транспартнага сродку, як квадрацыкл (мотакаляска). Так называецца не проста чатырохколавы матацыкл або мота-ўсюдыход, а ТС з прывадам кіравання аўтамабільнага тыпу, гэта значыць – рулём. Яго вага ў сабраным стане – не больш як 550 кг. Новыя Правілы даюць магчымасць рэгістраваць такі транспарт па катэгорыі “В”. Па новых Правілах вадзіцель абавязаны па патрабаванні супрацоўніка ДАІ прайсці праверку (агляд) на вызначэнне стану алкагольнага ап’янення альбо стану, што выкліканы ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў. Яму забараняецца кіраваць ТС у такім стане, а супрацоўнік ДАІ ў гэтых выпадках можа затрымліваць і прымусова адбуксіроўваць яго транспартны сродак. Немалаважнае новаўвядзенне датычыцца парушэння правіл паркоўкі. Цяпер ДАІ зможа блакіраваць пярэдняе левае кола грузавікоў масай больш за 3,5 т, аўтобусаў, колавых трактароў і самаходных машын. Для гэтага будзе выкарыстоўвацца спецыяльны тэхнічны сродак. Мяркуецца, што на лабавое шкло заблакіраванага ТС будзе змяшчацца спецыяльнае паведамленне. — Ці ёсць у гэтай рэдакцыі ПДР новаўвядзенні, што тычацца іншых удзельнікаў дарожнага руху? — Дакумент пашырае патрабаванні да пасажыраў. Раней не зусім было зразумела, што павінен рабіць пасажыр, які стаў удзельнікам ДТЗ. Цяпер удакладняецца, што ён павінен аказаць першую медыцынскую дапамогу. — А што яшчэ растлумачваюць мадыфікаваныя ПДР? — У іх прапісаны, якія дакументы, акрамя вадзіцельскіх правоў міжнароднага ўзору, павінен будзе мець вадзіцель-іншаземец. Гэта змяненне звязана з тым, што 29 сакавіка 2011 года ўступаюць у сілу новыя патрабаванні да  вадзіцельскага пасведчання для краін – удзельніц Канвенцыі аб дарожным руху 1968 года. — Аляксандр Мікалаевіч, удакладніце, калі ласка, што  ўяўляюць сабой правы міжнароднага ўзору, калі іх пачнуць выдаваць, колькі гэта будзе каштаваць і якая працэдура змены старога пасведчання на новае, міжнароднае? — Гэта пластыкавая картка, на якой змешчаны фота ўладальніка,  яго  подпіс,  дата  і месца нараджэння вадзіцеля. У афармленні дакумента выкарыстаны беларуская, руская і англійская мовы. Правы пачнуць выдаваць з 1 лютага, кошт іх – 21 700 рублёў. Працэдура змены – простая. Неабходна звярнуцца з адпаведнай заявай у МРЭА ДАІ г. Слуцка, прадставіць таксама старое вадзіцельскае пасведчанне, пашпарт, медыцынскую даведку і квітанцыю аб выплаце дзяржпошліны. — Дзякуй за гутарку.
Страница 967 из 1058