Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

Правілы ПДР у новай рэдакцыі

04.02.2011
Як вядома, у Беларусі з 4 студзеня бягучага года ўступіла ў сілу новая рэдакцыя Правіл дарожнага руху (ПДР). Адказны сакратар рэдакцыі газеты “Слава працы” Уладзімір СКРЫПІНСКІ сустрэўся з начальнікам АДАІ Капыльскага РАУС Аляксандрам КІСЯЛЁВЫМ і задаў яму некалькі пытанняў, якія тычацца новаўвядзенняў у ПДР. — Аляксандр Мікалаевіч, змяненні ў ПДР унесены Указам Прэзідэнта краіны №611 ад 25 лістапада 2010 года. Зразумела ж, яны былі патрэбныя. — Так. У прыватнасці, каб прывесці Правілы ў адпаведнасць з шэрагам нарматыўных прававых актаў. — Якіх, напрыклад? — Узяць такое новаўвядзенне, як магчымасць раз’езду пры дарожна-транспартным здарэнні (ДТЗ), урон якога не перавышае 200 еўра. У гэтым выпадку павінны быць выкананы і некаторыя іншыя патрабаванні. У новай рэдакцыі ПДР цяпер раскрыта такое паняцце, як пакіданне месца ДТЗ. Яно кваліфікуецца як дзеянні ўдзельніка ДТЗ, накіраваныя на ўтойванне факта такога здарэння або абставін яго здзяйснення, што пацягнула неабходнасць правядзення супрацоўнікамі ДАІ мерапрыемстваў па ўстанаўленні (пошуку) удзельніка ДТЗ і транспартнага сродку. Акрамя таго, цяпер на мапедах (скутарах) можна будзе перавозіць пасажыраў, калі ёсць дадатковае сядзенне, устаноўленае вытворцам. Раней і на такіх скутарах забаранялася ездзіць удваіх, нават калі была тэхнічная магчымасць. У той жа час, як і на матацыкле, на заднім сядзенні мапеда нельга перавозіць дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў. Адноўленыя ПДР вырашылі праблему з рэгістрацыяй такога транспартнага сродку, як квадрацыкл (мотакаляска). Так называецца не проста чатырохколавы матацыкл або мота-ўсюдыход, а ТС з прывадам кіравання аўтамабільнага тыпу, гэта значыць – рулём. Яго вага ў сабраным стане – не больш як 550 кг. Новыя Правілы даюць магчымасць рэгістраваць такі транспарт па катэгорыі “В”. Па новых Правілах вадзіцель абавязаны па патрабаванні супрацоўніка ДАІ прайсці праверку (агляд) на вызначэнне стану алкагольнага ап’янення альбо стану, што выкліканы ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў. Яму забараняецца кіраваць ТС у такім стане, а супрацоўнік ДАІ ў гэтых выпадках можа затрымліваць і прымусова адбуксіроўваць яго транспартны сродак. Немалаважнае новаўвядзенне датычыцца парушэння правіл паркоўкі. Цяпер ДАІ зможа блакіраваць пярэдняе левае кола грузавікоў масай больш за 3,5 т, аўтобусаў, колавых трактароў і самаходных машын. Для гэтага будзе выкарыстоўвацца спецыяльны тэхнічны сродак. Мяркуецца, што на лабавое шкло заблакіраванага ТС будзе змяшчацца спецыяльнае паведамленне. — Ці ёсць у гэтай рэдакцыі ПДР новаўвядзенні, што тычацца іншых удзельнікаў дарожнага руху? — Дакумент пашырае патрабаванні да пасажыраў. Раней не зусім было зразумела, што павінен рабіць пасажыр, які стаў удзельнікам ДТЗ. Цяпер удакладняецца, што ён павінен аказаць першую медыцынскую дапамогу. — А што яшчэ растлумачваюць мадыфікаваныя ПДР? — У іх прапісаны, якія дакументы, акрамя вадзіцельскіх правоў міжнароднага ўзору, павінен будзе мець вадзіцель-іншаземец. Гэта змяненне звязана з тым, што 29 сакавіка 2011 года ўступаюць у сілу новыя патрабаванні да  вадзіцельскага пасведчання для краін – удзельніц Канвенцыі аб дарожным руху 1968 года. — Аляксандр Мікалаевіч, удакладніце, калі ласка, што  ўяўляюць сабой правы міжнароднага ўзору, калі іх пачнуць выдаваць, колькі гэта будзе каштаваць і якая працэдура змены старога пасведчання на новае, міжнароднае? — Гэта пластыкавая картка, на якой змешчаны фота ўладальніка,  яго  подпіс,  дата  і месца нараджэння вадзіцеля. У афармленні дакумента выкарыстаны беларуская, руская і англійская мовы. Правы пачнуць выдаваць з 1 лютага, кошт іх – 21 700 рублёў. Працэдура змены – простая. Неабходна звярнуцца з адпаведнай заявай у МРЭА ДАІ г. Слуцка, прадставіць таксама старое вадзіцельскае пасведчанне, пашпарт, медыцынскую даведку і квітанцыю аб выплаце дзяржпошліны. — Дзякуй за гутарку.

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей