Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

56

Кодэкс - своеасаблiвая канстытуцыя адукацыi

07.02.2011
2 снежня 2010 года Палатай прадстаўнікоў быў прыняты, 22 снежня 2010 года Саветам Рэспублікі адобраны, а 13 студзеня 2011 года Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам падпісаны Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, які ўступіць у сілу 1 верасня 2011 года. На асноўных палажэннях своеасаблівай канстытуцыі ў адукацыі засяродзілі ўвагу з начальнікам аддзела адукацыі райвыканкама Аляксеем Абросімавым.   — Аляксей Леанідавіч, спыніцеся, калі ласка, на асноўных задачах Кодэкса аб адукацыі. — Асноўнай задачай беларускага Кодэкса аб адукацыі з’яўляецца стварэнне адзінага механізма прававога рэгулявання сістэмы адукацыі. У ім захавана пераемнасць дакументаў, што ўжо маюцца, і забяспечана іх узаемадзеянне. Кодэкс аб адукацыі ўпершыню дасць магчымасць заявіць пра тое, што ў Беларусі ўзнікла новая галіна права – адукацыйнае. Прыняць Кодэкс аб адукацыі ўжо спрабавалі ў Расіі і Францыі. У Расіі гэта спроба не стала паспяховай, а ў Францыі была прынята толькі агульная частка дакумента. Адзначу, што Кодэкс аб адукацыі захавае бясплатную агульную сярэднюю адукацыю. У прыватнасці, у адпаведнасці з ім бясплатным будзе навучанне ў школах, прафесійна-тэхнічных вучылішчах, за выключэннем школ мастацтваў. — На якія ж віды цяпер падраздзяляецца адукацыя ў нашай краіне? — Згодна з дакументам, адукацыя падраздзяляецца на асноўную (уключае ўзроўні дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі), дадатковую (дадатковую адукацыю дзяцей і моладзі, дадатковую адукацыю дарослых) і спецыяльную (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця). — Як вядома, у Кодэксе зафіксаваны правы, абавязкі і адказнасць суб’ектаў адукацыі. — Так, дакументам вызначаны суб’екты адукацыйных адносін, устаноўлены іх правы і абавязкі, дадзена азначэнне педагагічных работнікаў і ўстаноўлены патрабаванні да іх і агульныя патрабаванні да парадку прыёму асоб для атрымання адукацыі. Таксама агавораны пытанні сацыяльнай абароны педагогаў. Як і ў дзеючых законах, у Кодэксе запісана імкненне дасягнуць аплаты працы педагогаў на ўзроўні 100% аплаты працы ў прамысловасці і 150% для прафесарска-выкладчыцкага саставу. Устаноўлены меры сацыяльнай абароны навучэнцаў, якія датычацца ў тым ліку карыстання падручнікамі, забеспячэння харчаваннем, аховы здароўя, выплаты стыпендый, забеспячэння месцамі ў інтэрнатах, выдачы крэдытаў на льготных умовах для аплаты першай вышэйшай адукацыі і г. д. Рэгламентаваны ўмовы і асновы прыцягнення навучэнцаў да дысцыплінарнай адказнасці, парадак прымянення мер дысцыплінарнага спагнання (заўвага, вымова, адлічэнне). Акрамя таго, дакументам замацаваны ўмовы і парадак размеркавання выпускнікоў. Прадугледжваецца пераход на кантрактную форму навучання пры атрыманні вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Навучанне мяркуецца весці на аснове дагавораў, якія будуць заключацца пры паступленні ў навучальную ўстанову. У дагаворах будуць прапісаны правы і абавязкі навучэнцаў, у тым ліку і пытанні размеркавання. — Дзякуй за размову. Гутарыў Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей