Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

Адбыўся савет аддзела адукацыі

07.02.2011
Арганізацыя аховы працы ва ўстановах адукацыі раёна была разгледжана на чарговым пашыраным выязным савеце адукацыі. Семінар-вучоба пачаўся з наведвання Быстрыцы, дзе яго ўдзельнікі пазнаёміліся з работай у вызначаным напрамку мясцовых сярэдняй школы і ясляў-сада. Дзейнасць педагогаў па ахове працы ў кабінетах хіміі, фізікі, інфарматыкі была разгледжана на прыкладзе гімназіі №1 г. Капыля. Тут жа, у актавай зале, адбылося абмеркаванне ўбачанага і сур’ёзная гутарка наконт тыповых недахопаў у дзейнасці ўстаноў адукацыі па ахове працы. Перад прысутнымі выступілі А. Л. Абросімаў, начальнік аддзела адукацыі, М. У. Сувораў, інжынер па ахове працы РАА, В. М. Маскалік, вядучы спецыяліст аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, Л. М. Камёнка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, З. В. Прыміч, дырэктар УА “Гімназія №1 г. Капыля”. У другой палове дня былі разгледжаны іншыя пытанні: аб стане работы адміністрацый і педкалектываў устаноў адукацыі па захаванні і ўмацаванні здароўя вучняў, ліквідацыі іх перагрузак, аб арганізацыі работы дашкольных устаноў па ахове жыцця і здароўя дзяцей, работа па ўзаемадзеянні настаўніка-дэфектолага і выхавацеля групы дашкольнай установы, у якой навучаюцца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей