19
Капыльская РАС ДТСААФ — лепшая
22.02.2011
Прыемная навіна дайшла да нас з Мінска: па выніках выканання ўстаўных дзяржаўна-значных задач Капыльская РАС ДтСААФ, якую ўзначальвае Аляксандр Касінскі, заняла першае месца сярод аналагічных арганізацыйных структур вобласці.
— Прабачце за міжвольны каламбур, але першае месца мы займаем упершыню, — падкрэсліў у гутарцы Аляксандр Іванавіч. – Пастаянна былі ў пяцёрцы лепшых, займалі нават агульнае трэцяе месца, а па пастаноўцы абаронна-масавай работы – другое. І вось – перамога…
Віншуем пераможцаў і жадаем, каб пераходны кубак, якім яны ўзнагароджаны, атрымаў пастаянную прапіску на Капыльшчыне.
Уладзімір СКРЫПІНСКІ
Поделиться
Комментарии