Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

Пройдзе ІІ этап рэпетыцыйнага тэсціравання

07.02.2011
У лютым на базе гімназіі №1 г. Капыля пройдзе ІІ этап рэпетыцыйнага тэсціравання па дванаццаці прадметах. Навучэнцы ХІ класаў, а таксама ўсе жадаючыя, змогуць паспрабаваць свае сілы ў выкананні тэставых заданняў, атрымаць тэхнічныя навыкі па запаўненні бланкаў, псіхалагічна падрыхтавацца да будучых выпрабаванняў і вызначыцца з выбарам навучальнай установы. Як паведаміла спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Людміла НАГОРНАЯ, для ўдзелу ў тэсціраванні неабходна падаць заяўкі ў аддзел адукацыі, а таксама аплаціць у касе неабходную суму (16 100 рублёў за адзін прадмет). Выпрабаванні адбудуцца: 12 лютага — па матэматыцы (пачатак у 9 гадзін), 14 лютага — па фізіцы, грамадазнаўстве, сусветнай гісторыі, 15 лютага — па біялогіі, англійскай, нямецкай і французскай мовах, 16 лютага — па хіміі, геаграфіі, гісторыі Беларусі, 17 лютага — па рускай і беларускай мовах. Пачатак тэсціравання ў 13 гадзін.

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей