Пладовыя сады на Капыльшчыне маюць амаль усе гаспадаркі, аднак пераважная большасць іх была пасаджана ў 60-70-я гады мінулага стагоддзя і не пладаносіць. Таму прынята рашэнне на працягу бягучага года выкарчаваць 107 га садоў нізкага банітэту (толькі за студзень-сакавік — 20 га). Далі справаздачу аб тым, што такія работы вядуць ужо тры гаспадаркі — МАУП “Доктаравічы”, СГФ “Крыніца” і ф-л “Лакнея”. Як расказаў намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу па раслінаводстве Віктар Лагодзіч, пасля таго, як вызваленыя плошчы будуць прыведзены ў парадак, яны ўступяць у севазварот, а дровы папоўняць паліўны запас не толькі гаспадарак, але і вяскоўцаў.
Аднак трэба думаць і пра новыя сады. ААТ “Старыца-Агра” і СГФ “Крыніца” актыўна займаліся рэалізацыяй праграмы “Пладаводства”, якая была разлічана на 2004-2010 гады. За гэты час у першай з названых гаспадарак быў пасаджаны 41 га маладых пладовых дрэўцаў і кустоў (38 га яблыні, 1 га грушы і 2 га парэчак). За час дзеяння праграмы ў СГФ “Крыніца” пасаджана 47 га маладых пладовых насаджэнняў.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии