Основная цель данного мероприятия — профилактика дорожного травматизма. Сразу хочется отметить, что все команды-участницы были прекрасно подготовлены к конкурсу, поэтому очень сложно было выбрать победителя.
Первой на сцену вышла команда 8 «А» класса. В своем выступлении ребята говорили об особенностях работы сотрудников ДПС. Затем показали сценку об опасных ситуациях на дорогах. А вот команда 8 «Б» класса в стихотворной форме напомнила зрителям Правила дорожного движения.
Очень понравилось зрителям выступление команды «Светофорчик» 7 «А» класса. Ребята вышли на сцену под песню «Светофорчик», а на груди у каждого члена команды — эмблема.
Оригинальным было и выступление команды 7 «Б» класса. Ребята сообщили зрителям, что каждый из них в будущем мечтает иметь свой автомобиль. Они познакомили с историей Правил дорожного движения и статистическими данными по Копыльскому району о детском травматизме на дорогах.
Агитбригада учащихся 7 «А» класса «Мы выбираем жизнь!» уверяла зрителей в том, что Правила дорожного движения необходимо знать всем.
Учащиеся 6 «Б» класса свое выступление подготовили в форме сказки о Красной Шапочке и Волке. Красная Шапочка (Наталья Раевская) знала и применяла Правила дорожного движения, а вот Волк нет. Он попал в аварию. Эта поучительная история убедила зрителей в том, что всегда нужно выбирать безопасный путь.
«Академия остроумных пешеходов» — так называлась агитбригада 5 «А» класса. В ходе своего выступления ребята декларировали: «Мы объявляем войну нарушителям. Мы за безопасный путь!»
Симпатии зрителей с первых минут выступления завоевала команда 5 «Б» класса, которая свое выступление построила в форме путешествия в «машине времени».
После конкурса ребята долго спорили, кому достанется первое место. Интрига сохранялась несколько дней. Но наконец жюри объявило победителя. Им стали сразу 2 команды: агитбригады 5 «Б» и 7 «А» классов.
Данное мероприятие доказало, как можно в увлекательной форме провести профилактику дорожного травматизма. Ведь, готовясь к нему, ребята повторяли Правила дорожного движения. Хочется верить, что нарушителей среди учащихся нашей школы станет меньше.
Илона МОСКВИЧЕВА,
ученица 7 «А» класса УО «ГОСШ №3 г. Копыля»
Сёлета мы адзначылі 140-годдзе з дня нараджэння паэта Лявона Лобіка. Максім Багдановіч быў знаёмы з творчасцю нашага земляка і назваў яго паэтам-земляробам. Стараннямі такіх даследчыкаў гісторыі літаратуры, як Генадзь Каханоўскі, імя Лявона Лобіка вернута з небыцця.
У свой час часта даводзілася бываць у мясцінах, дзе нарадзіўся легендарны паэт-змагар, разам з калегам-журналістам райгазеты «Слава працы» Усеваладам Гурыновічам. Пашчасціла нам сустрэцца з пляменнікам паэта Рыгорам Цімафеевічам Лобікам, які з цеплынёй успамінаў пра свайго дзядзьку. Важныя звесткі пра свайго бацьку ў 80-я гады расказала яго дачка Надзея Лявонаўна Фалітар, якая жыла ў Кукавічах.
Нарадзіўся Лявон Лобік у вёсцы Кукавічы. Яго бацька пастараўся, каб сын закончыў пачатковую школу ў Вялікай Раёўцы, а затым Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. У Нясвіжы надвячоркам з ім здарылася бяда: хлопец не заўважыў і натыкнуўся на нейкі стрыжань, прабіў нагу. Так застаўся калекам.
Накульгваючы, хадзіў па хатах у Кукавічах, Вялікай Раёўцы і вучыў па дамоўленасці дзяцей. Як педагога яго вельмі любілі вучні, бо ён ім аддаваў усяго сябе.
Рэвалюцыйныя падзеі 1905 года падштурхнулі яго ў змагары супраць самадзяржаўя. Лявон уступае ў капыльскую сацыял-дэмакратычную групу. Ён разам з Цішкам Гартным, Фабіянам Шантырам распаўсюджвае сярод жыхароў прапагандысцкую літаратуру, распальвае ў сэрцах людзей нянавісць да царызму.
Вось што нагадаў пляменнік: «Лявон Сцяпанавіч праводзіў з вяскоўцамі патаемныя сходкі. А калі прыносіў з Капыля лістоўкі, то прымушаў нас з Фёдарам Кляцко і Фёдарам Зянько развешваць іх на сценах будынкаў. Давялося расклейваць агітацыйныя матэрыялы ў Мікалаеўшчыне, Пляшэвічах, Вялікай Раёўцы».
Як успаміналі старэйшыя вяскоўцы з Кукавіч, Лобік праводзіў сходы пры завешаных вокнах. А каб не трапіць у «лапы» шпікоў, умела растаўляў пікеты вартавых. Але такая перасцярога не заўсёды выратоўвала ад прыстава і ўрадніка. Падставай для арышту Лявона Лобіка сталі масавыя хваляванні сялян. Улады спачатку выслалі яго ў Краснадарскі край, а затым перакінулі ў волжскі гарадок Чорны Яр. Увосень Лявон вярнуўся ў Пінск, а потым і ў Кукавічы, дзе настаўнічаў, затым працаваў сакратаром у нясвіжскага міравога суддзі. 3 гэтага часу актыўна піша розныя артыкулы, вершы, нататкі, якія можна ўбачыць у «Нашай ніве».
Ён не толькі актыўны падпісчык выдання, але і разам з Алесем Гурло і Цішкам Гартным збірае грошы на пад- трымку любімай газеты. Але за тое, што патрабаваў у Кукавічах у пана Патразоніна грошай на выданне «Нашай нівы» і беларускіх календароў, кульгавага настаўніка пасадзілі ў Віленскую турму.
Яшчэ ў свой час у Кукавічах можна было пачуць вершы Лявона Лобіка, якія малююць тагачаснае жыццё вяскоўцаў.
Цёмна ў хаце,
на прыбрана,
Парасяты пад сталом,
Павуцінаю засланы
Крайні кут пад абразом.
Даследчыкі па крупіцах збіраюць яго спадчыну. У першым томе «Анталогіі беларускай паэзіі» ёсць вершаванае апавяданне Лобіка «Залом у жыццё», якое прасякнута верай у шчаслівы дзень Беларусі.
У Нацыянальнай бібліятэцы захоўваюцца падшыўкі «Нашай нівы». У №11 за 1912 год я знайшоў карэспандэнцыю, дзе наш зямляк піша: «Вось каб вучоныя прагле- дзелі нашу зямельку, то знайшлі б шмат карыснага для людзей. Я хачу сказаць аб тым, што месцамі грунт без гною дае ўраджай. Як апавядае Іван Ліхадзіеўскі з Куцаўшчыны, недалёка ад вёскі капалі землю пад слупы і знайшлі слой солі чырвонага колеру. Такую соль спачатку людзі ўжывалі для жывёлы, а пасля і сабе». Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі прачытаў гэтую нататку, вельмі ўзрадаваўся і палічыў, што гэта павінна стаць старонкай гісторыі беларускай геалогіі.
Турмы і ссылкі адбіліся на здароўі паэта, ён захварэў на сухоты. Будучы хворым выступаў перад салдатамі заходняга фронту, агітаваў іх пераходзіць на бок народа.
У Капылі лёг у бальніцу, але, як ні стараўся ўрач Каролька, не выратаваў народнага змагара. У канцы сакавіка 1918 года той памёр. Пахавалі Лявона Лобіка на гарадскіх могілках.
Іван Ігнатчык
Гандлёвую кропку райспажыўтаварыства ў аграгарадку Мажа можна назваць своеасаблівым міні-ўнівермагам. Шырокі асартымент разнастайных тавараў, акуратна, старанна аформленыя стэлажы, дзе ўсё прыгожа ўпакавана, выкла- дзена і даступна для пакупніка. Больш за 500 чалавек абслугоўваюць прыветлівыя прадаўцы гэтага магазіна Валянціна Уладзіміраўна Гук (на здымку справа) і Таццяна Іванаўна Дабраволь- ская. Галоўнае, лічаць жанчыны, своечасова задаволіць рознабаковыя патрэбы сваіх пакупнікоў у высокаякасных прадуктах і таварах.
А іх у краме - на любы густ. Як паведаміла загадчыца, асаблівым попытам карыстаецца прадукцыя Капыльскага масласырзавода, Цімкавіцкага кандытарскага цэха, а таксама Сноўскага і Слуцкага мясакамбінатаў.
Ігар Русаковіч,
вучань ДУА «Гімназія № 1 г. Капыля»
Фото аўтара
Назапасіць на ўвесь год дровы можна танна і без асаблівых клопатаў. Аднак гэта справа для тых, хто не баіцца працы ў лесе. Лясгасы даюць магчымасць самастойна нарыхтаваць дровы ўсяго па 500-600 рублёў за кубаметар.
Карысць маюць абодва бакі: мясцовыя жыхары - паколькі грошы плаціць трэба сімвалічныя, лясгас – ёсць рэальная магчымасць ачысціць лес ад вывернутых ветрам або сухіх дрэў і буралому. Як паведамілі ў Капыльскім лясніцтве, каб атрымаць магчымасць працаваць у лесе, дастаткова напісаць заяву, у якой указаць неабходны аб’ём дроў.
Дарэчы, менавіта марозная пара – самая прыдатная для нарыхтоўкі дроў, паколькі ў гэты перыяд вільготнасць драўніны найменьшая, ды і секчы такія дровы лягчэй. Найбольшай папулярнасцю ў вяскоўцаў звычайна карыстаюцца бярозавыя дровы, асінавыя ж вельмі прыдатныя для ачысткі комінаў ад сажы.
Маргарыта САКОВІЧ
Само слова “сакавік” гаворыць нам пра тое, што вось-вось ажывуць дрэвы, а мы зможам пакаштаваць найсмачнейшага бярозавіку. Аднак усім аматарам гэтай жыва-творнай вадкасці не варта забываць, што прыродаахоўнае заканадаўства мае свой пункт погляду на тое, як і дзе можна нарыхтоўваць сок.
Той жа, хто любіць жыць па прынцыпе “Бог не выдасць, свіння не з’есць”, можа падкласці сабе гэтую самую свінню. Штрафы за пашкоджванне дрэў у гэты перыяд могуць вагацца ад 175 тысяч да 1 мільёна 175 тысяч рублёў для прыватнай асобы і да 7 мільёнаў рублёў для індывідуальнага прадпрымальніка.
Хіба ж не танней будзе звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва і набыць там свежы бярозавік па 250 – 300 рублёў за літр.
Дарэчы, самыя “сакавітыя” бярозы растуць на сонцы. Шмат соку звычайна даюць тыя дрэвы, якім споўнілася 50-60 гадоў.
Маргарыта САКОВІЧ