Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Няхай сок даставiць толькi асалоду

31.03.2011
Само слова “сакавік” гаворыць нам пра тое, што вось-вось ажывуць дрэвы, а мы зможам пакаштаваць найсмачнейшага бярозавіку. Аднак усім аматарам гэтай жыва-творнай вадкасці не варта забываць, што прыродаахоўнае заканадаўства мае свой пункт погляду на тое, як і дзе можна нарыхтоўваць сок. Той жа, хто любіць жыць па прынцыпе “Бог не выдасць, свіння не з’есць”, можа падкласці сабе гэтую самую свінню. Штрафы за пашкоджванне дрэў у гэты перыяд могуць вагацца ад 175 тысяч да 1 мільёна 175 тысяч рублёў для прыватнай асобы і да 7 мільёнаў рублёў для індывідуальнага прадпрымальніка. Хіба ж не танней будзе звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва і набыць там свежы бярозавік па 250 – 300 рублёў за літр. Дарэчы, самыя “сакавітыя” бярозы растуць на сонцы. Шмат соку звычайна даюць тыя дрэвы, якім споўнілася 50-60 гадоў. Маргарыта САКОВІЧ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей