Назапасіць на ўвесь год дровы можна танна і без асаблівых клопатаў. Аднак гэта справа для тых, хто не баіцца працы ў лесе. Лясгасы даюць магчымасць самастойна нарыхтаваць дровы ўсяго па 500-600 рублёў за кубаметар.
Карысць маюць абодва бакі: мясцовыя жыхары - паколькі грошы плаціць трэба сімвалічныя, лясгас – ёсць рэальная магчымасць ачысціць лес ад вывернутых ветрам або сухіх дрэў і буралому. Як паведамілі ў Капыльскім лясніцтве, каб атрымаць магчымасць працаваць у лесе, дастаткова напісаць заяву, у якой указаць неабходны аб’ём дроў.
Дарэчы, менавіта марозная пара – самая прыдатная для нарыхтоўкі дроў, паколькі ў гэты перыяд вільготнасць драўніны найменьшая, ды і секчы такія дровы лягчэй. Найбольшай папулярнасцю ў вяскоўцаў звычайна карыстаюцца бярозавыя дровы, асінавыя ж вельмі прыдатныя для ачысткі комінаў ад сажы.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии