Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Было што паказаць

20.10.2024
На базе ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс” адбыўся чарговы савет дырэктараў аналагічных арганізацый Мінскай вобласці. У парадак  дня  нарады было ўключана знаёмства з аб’ектамі шматгаліновага прадпрыемства па аб- слугоўванні аграпрамысловага комплексу, яго філіяламі, а таксама падвядзенне вынікаў работы райаграсэрвісаў вобласці за два месяцы 2011 года. Як вядома, асноўнымі відамі дзейнасці ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс” з’яўляецца рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі, вузлоў і агрэгатаў да яе, грузаперавозкі, аказанне паслуг па механізаваных работах і аграхімічным абслугоўванні сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Акрамя таго, работнікі сэрвіснай арганізацыі займаюцца мантажом абсталявання для жывёлагадоўчых фермаў, аптовым гандлем мінеральнымі ўгнаеннямі, сродкамі аховы раслін, а таксама матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем запаснымі часткамі і гаруча-змазачнымі матэрыяламі. Капыльскі раён, як адзначыў генеральны дырэктар ААТ “Мінскаблаграсэрвіс” Сяргей Косач, для правя- дзення семінара быў абраны невыпадкова. Па вытворчасці сельгаспрадукцыі ён з’яўляецца адным з перадавых на Міншчыне. Дарэчы, пра стан спраў у гэтай галіне ў раёне прысутным расказала першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк. У рабоце ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс” за студзень – люты 2011 года назіраюцца нядрэнныя паказчыкі. Як падкрэсліў дырэктар Анатоль Чаркас, рэнтабельнасць ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ і паслуг за гэты перыяд склала 5,8% пры плане 2%, працэнт выканання – 290 (летась было мінус 15,9%). За два месяцы атрымана 140 млн прыбытку пры планавым паказчыку 50 млн (працэнт выканання – 280, летась мінусавалі на 254%). Шмат уражанняў ва ўдзельнікаў семінара пакінула наведванне вытворчай базы сэрвіснай арганізацыі. Па-першае, было адзначана добраўпарадкаванне тэрыторыі, яе азеляненне. Па-другое, была звернута ўвага на добры стан рамонтных майстэрняў, на стварэнне бытавых умоў. Па словах гендырэктара аблаграсэрвісу Сяргея Косача, відаць, што ідуць работы, людзі заняты справай, на прадпрыемстве ёсць аб’ёмы, а значыць і выконваюцца вытворчыя паказчыкі. З асаблівай цікавасцю былі наведаны ўчастак па рамонце шын для трактароў “Фэндт”, “Джон Дзір” і г. д., а таксама станцыі тэхабслугоўвання, па рамонце паліўнай апаратуры. Трэба адзначыць, што не кожны райаграсэрвіс вобласці можа дазволіць сабе такія вытворчасці. Што датычыцца сельгасфіліялаў, то на іх, па магчымасці, робіцца многае. Але, на жаль, патрабуецца яшчэ шмат фінансавых укладанняў. Так, на частковую рэканструкцыю МТФ “Браткава” было ўкладзена 380 млн руб. уласных сродкаў. Многае выконваецца сіламі прадпрыемства: як прыклад – даільная зала на гэтай жа ферме. Праўда, дзякуючы будаўніцтву ў Браткаве аграгарадка былі выдзелены грошы на асфальтаванне тэрыторыі мехмайстэрняў, што значна палепшыла яе выгляд. У сельгасфіліяле “Руднае” была звернута ўвага на стан пасеваў азімых, іх падкормку і сяўбу яравых збожжавых. У якасці прыкладу гендырэктар аблаграсэрвісу Сяргей Косач адзначыў палетак азімай пшаніцы каля в. Калоўка. Менавіта такімі павінны выходзіць пасевы пасля зімы, заўважана, што былі захаваны неабходныя тэхналагічныя прыёмы. Наконт якасці сяўбы ў сельгасфіліяле таксама не ўзнікае ніякіх заўваг. Па словах Сяргея Косача, падобныя семінары-нарады арганізоўваюць работу па навядзенні парадку, стымулююць да выканання паказчыкаў і пастаўленых задач. Ён адзначыў добрую падрыхтоўку капыльскага райаграсэрвісу да савета дырэктараў і выказаў спадзяванне, што ў хуткім часе ён стане адным з лепшых у вобласці. Сяргей КОЗЕЛ НА ЗДЫМКУ: падчас наведвання вытворчай базы. Фота аўтара

Решения с выездом на место

20.10.2024
На прямую линию к начальнику управления по труду, занятости и социальной защите Копыльского райисполкома обратилось восемь человек. М. Н. Гончар, проживающую в д. Выня Копыльского района, интересовал вопрос о размере пенсии сына Гончара А. В. Дан ответ, что социальная пенсия инвалида детства состоит из 75% от наибольшей величины бюджета прожиточного минимума в среднем на душу населения за два последних квартала и составляет в апреле 2011 г. 222 653 рублей и ежемесячной доплаты по Указу Президента Республики Беларусь № 544 от 23 октября 2010 г. – 40 250 рублей - всего 262 900 рублей. Гончару А. В. оказана материальная помощь из Фонда социальной защиты. На вопрос В. В. Дашкевича о предоставлении помощи родным и близким умерших бывших работников сельхозпредприятий во время похорон, сообщаем, что в представленных на регистрацию в управление по труду, занятости и социальной защите коллективных договорах имеются нормы, в которых предусмотрено выделение транспорта родным умершего бесплатно, в некоторых коллективных договорах - оказание  материальной  помощи в размере 2-х базовых величин, продажа 20 кг мяса по цене на 50% ниже стоимости. С целью оказания ритуальных услуг администрацией КУП «Копыльское ЖКХ» объявлен тендер на приобретение катафалка. В связи с поступившими на прямую линию звонками в тот же день начальником управления по труду, занятости и социальной защите B. C. Козич и директором ГУ «Копыльский территориальный центр социального обслуживания населения» С. С. Малиновской были посещены пенсионеры: - Жук Р. А., проживающая в д. Свидичи Копыльского района, где был решен вопрос о расширении круга услуг, оказываемых социальным работником; - Федорович Н. В., проживающая в д. Раек, которую беспокоило состояние дороги (после обращения в ДРСУ- 124 управления по труду, занятости и социальной защите и сельисполкома директором В. А. Чекуном вопрос решен положительно, подсыпка дороги произведена); - Лемеш Н.Т., проживающей в д. Великая Раевка, оказана материальная помощь из Фонда социальной защиты, силами СХФ «Великая Раевка» ОАО «Криница» (директор Петрушеня Л.Н.)  произведен ремонт забора; Проверено начисление заработной платы МОУП «Докторовичи» Бубновской В. З., нарушений не установлено, начисление заработной платы производится за фактически отработанное время с доплатой за работу во вредных условиях труда по результатам аттестации рабочих мест; По вопросу трудоустройства в качестве продавца в г. Копыле Бурак Л. А. дан ответ о том, что необходимо обратиться в сектор занятости за направлением на работу в Копыльское райпо; На вопрос Бахта Г. К., проживающего в д. Черногубово, об организации работы социального работника «БелТИЗ» сообщаем, ранее рабочее место социального работника «БелТИЗ» Натальи Владимировны Хмыз было организовано в арендуемом помещении ООО «Копыльский энергосервис». С целью более полного и комплексного предоставления услуг гражданам, имеющим инвалидность вследствие потери зрения, с апреля 2011 года работа социального работника «БелТИЗ» организована на базе ГУ «Копыльский территориальный центр социального обслуживания населения» по адресу: ул. 50 лет БССР, д. 16. Теперь, посещая социального работника «БелТИЗ», одновременно гражданин может обратиться в ТЦСОН за различными видами помощи. За время пребывания в Центре можно получить следующие виды услуг, в том числе и со скидками: услуги парикмахерской и швейной мастерской по социально низким ценам (услуги швейной мастерской по ремонту одежды гражданам, находящимся на надомном обслуживании, предоставляются на безвозмездной основе), обратиться за предоставлением услуг газонокосилки и по обработке приусадебного участка, получить гуманитарную помощь. При необходимости можно проконсультироваться у юриста и психолога. Социальный работник «БелТИЗ» проводит обследование материально-бытового положения граждан путем выезда к гражданам на дом с целью изучения возникающих проблем и своевременного их разрешения, окажет содействие в оформлении документов с целью принятия на надомное обслуживание, оформления в дом-интернат, выписке топлива, доставке продуктов питания и медикаментов и т. д. По вопросу предоставления инвалидам 1-ой и 2-ой групп льгот по проезду на автомобильном транспорте междугородного сообщения на территории Копыльского района управлением по труду, занятости и социальной защите направлен письменный запрос в Миноблавтотранс. О результатах его рассмотрения будет сообщено дополнительно. Валентина КОЗИЧ, н начальник управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома

Вясна — час клопатны

20.10.2024
Гаспадаркі ўжо актыўна распачынаюць сеяць цукровыя буракі. Першыя гектары салодкага караняплода запісалі ў свой актыў і аграрыі ААТ «Ціміразеўскі». Усяго земляробам гэтай сельскагаспадарчай арганізацыі неабходна правесці работу на плошчы 650 га. У дзень наведвання гаспадаркі (панядзелак, 18 красавіка) непадалёку ад вёскі Бучаціна салодкія караняплоды  сеялі двума агрэгатамі дакладнага высеву «Унікорн». Гэтая дванаццацірадковая сеялка за адну запраўку здольна пакрываць да 8-8,5 га. — Цяпер сяўба цукровых буракоў вя-дзецца на 56-гектарным полі, — тлумачыць тонкасці сяўбы галоўны аграном Віталь Платун. — Пасля гэтага тут жа, праз дарогу — яшчэ 180 га. Не першы год на імпартнай тэхніцы старанна працуюць механізатары Анатоль Шпак і Віктар Корзун (на здымку). Падрыхтоўку глебы на МТЗ-3022 з агрэгатам АКШ-7,2 вядзе Сяргей Саніковіч. Дзякуючы таму, што вільготныя ўчасткі палёў падсохлі, рыхтаваць іх стала значна лягчэй. Сеялі нямецкім насеннем, якое атрымалі на Слуцкім цукровым камбінаце. Па картах аграхімічнага абследавання выбралі такія палі, дзе рэакцыя глебавага асяроддзя (так званы pH) была нейтральнай альбо блізкай да нейтральнай. Таксама вызначаліся з выбарам угоддзяў, улічваючы папярэднікі. Вядома, найбольш аптымальныя — азімыя збожжавыя культуры, паколькі пад іх была ўнесена арганіка. Таксама пад сяўбу цукровых буракоў унеслі комплексныя мінеральныя ўгнаенні, якія ўтрымліваюць азот, фосфар і калій. Ужо пасля правядзём хімпраполку супраць пустазелля. Выконваючы тэхналагічныя прыёмы, у гаспадарцы плануюць атрымаць не менш за 400 ц/га салодкай прадукцыі. Гэта дазволіць выканаць план па здачы цукровых буракоў, які складае крыху больш за 24 тысячы тон. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Экран палявых работ

20.10.2024
Гаспадаркамі раёна план сяўбы яравых культур выкананы на 38%, збожжавых і зернебабовых — на 98,8%. З апошнім заданнем, па стане на 19 красавіка, ужо справіліся 9 сельгаспрадпрыемстваў: ААТ “Скабін”, “Піянер-Агра”, “Малінава”, “Семежава”, “Капыльскае”, сельгасфіліялы “Руднае”, “Браткава”, “В. Раёўка”, ДП “Грозава-агра”. На 1060 га пасеяны цукровыя буракі (10 гаспадарак), на 163 га (13,5%) — бульба (4), на 520 га (4,6%) — кукуруза (2).

Праца на агульную карысць

20.10.2024
Традыцыя працоўнай суботы існуе ўжо амаль 100 гадоў. Лічыцца, што першы суботнік адбыўся 12 красавіка 1919 года. Аднак слова “суботнік”, якое ўзнікла яшчэ ў гады савецкай улады, сёння набыло новую афарбоўку. Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, каля 28,6 мільёна рублёў зарабілі жыхары Капыльшчыны на рэспубліканскім суботніку. Частка гэтых сродкаў будзе выкарыстана на аздараўленне дзяцей, якія пражываюць на тэрыторыі радыяцыйнага забруджвання, інвалідаў з выпадку  катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і іншых радыяцыйных аварый, а таксама на будаўніцтва новага будынка музея Вялікай Айчыннай вайны ў сталіцы. Таксама грошы будуць накіраваны на мінімізацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у тым ліку на развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў і арганізацый аховы здароўя. Наша рэйдавая брыгада наведалася ў гэты дзень па многіх адрасах, і ўсюды кіпела работа. Маладыя людзі, члены ГА “БРСМ”, працавалі на добраўпарадкаванні крынічкі ля Замкавай гары, тым самым падтрымалі абласную акцыю “Хрустальныя крыніцы Міншчыны”. Паводле слоў начальніка аддзела па справах моладзі Валянціны Балажынскай, прыбірацца будзе не толькі тэрыторыя вакол крынічкі: юнакі і дзяўчаты (прадстаўнікі гарадскіх прадпрыемстваў і ўстаноў) пройдуць уздоўж русла ракі і збяруць смецце, якое там назапасілася. Адным з самых шматлюдных падаўся схіл ля касцёла. Тут наводзілі парадак супрацоўнікі ўпраўлення, аддзелаў і службаў райвыканкама. Натужліва гулі бензапілы, зразаючы густую порасль, маторы аўтамабіля, да верху загружанага зрэзаным галлём, і “Амкадора”, у коўш якога мужчыны збіралі камяні. Дарэчы, работы на гэтым аб’екце будуць прадаўжацца і на працягу ўсяго тыдня, каб зрабіць яго адным з самых прыгожых і добраўпарадкаваных месцаў нашага горада. На прыбіранне сваёй тэрыторыі выйшлі і амаль усе супрацоўнікі цэнтральнай раённай больніцы. Вось аб’ектыў фотакамеры адлюстраваў работнікаў інфекцыйнага аддзялення на чале з яго загадчыцай Валянцінай Козел і старшынёй прафсаюзнага камітэта ўстановы аховы здароўя Людмілай Лагун. Крыху далей — яшчэ і яшчэ адна групка людзей з граблямі, венікамі і лапатамі. Праязджаем некалькі соцень метраў — і мы за межамі горада, на месцы былой фермы “Русанкі” ААТ “Мажа-Агра”. Цяпер ад яе не засталося і знаку, а вось распрацаванае на гэтым месцы поле патрабуе прыкладання чалавечых рук. Нібы знарок рассыпанае каменне старанна прыбірала адносна невялікая, чыста мужчынская каманда з прадстаўнікоў дзяржстарху і энерганагляду .  “Прайшло толькі гадзіны дзве, як мы працуем, — расказвае намеснік начальніка прадстаўніцтва Бедзяржстарху па Капыльскім раёне Анатоль Віяленцій, а ўжо чацвёрты коўш пагрузчыка збіраем. Трапляюцца нават такія камяні, што даводзіцца падымаць некалькім мужчынам”. Па дарозе на Пацейкі прыпыніліся ля могілак в. Кацельнікі. Вакол агароджы старанна падграбала смецце жанчына, а мужчына, відаць, яе муж, зносіў яго ў кучу. Тут жа, ля помніка загінуўшым аднавяскоўцам, разгаварыліся з Алай Лапацінай і яе маленькай пляменніцай Алінай. Як аказалася, па даручэнні Пацейкаўскага сельвыканкама Ала Мікалаеўна, бібліятэкар Душаўскай сельскай бібліятэкі, адказвае за падтрыманне парадку вакол гэтага памятнага месца. “Я прыйшла сюды зараней, чакаю, што хутка збяруцца і мясцовыя жыхары, а пакуль разам з плямяшкай падграбаем мінулагодняе лісце,” — расказвае жанчына. Першакласніца Аліна таксама ўзброілася маленькімі грабелькамі і старанна дапамагае цётцы. Спадзяюся, што яна ўжо ведае, у гонар каго пастаўлены гэты помнік, і раскажа сваім аднакласнікам, якую добрую справу яна дапамагала зрабіць. Літаральна насупраць могілак, на ўскрайку лесу, стараліся двое мужчын. Яны ўжо ўкапалі высокія слупы, пафарбавалі іх. “Што ж тут будзе?” — пытаюся. “Нешта накшталт звароту да ўсіх, хто наведвае наш лес, з просьбай берагчы яго”, — адказвае адзін з іх. Знаёмімся — ляснік Капыльскага лясніцтва Віктар Радкевіч і вальшчык Генадзь Паграбіцкі. Мужчыны з задавальненнем прадэманстравалі, як будзе выглядаць канструкцыя ў цэлым, і расказалі, што ў планах на дзень — устаноўка яшчэ такога аднаго плаката, а таксама шлагбаўмаў на лясных дарогах. За адміністрацыйным будынкам ААТ “Прагрэс-2010” таксама кіпела работа. Тут шчыравалі работнікі так званай канторы на чале з галоўным бухгалтарам Таццянай Прышчэпай. “Вы ведаеце, а ў нашай Таццяны Іванаўны сёння падвоенае свята — суботнік і асабісты дзень нараджэння, — весела, перабі- ваючы адна адну, спяшаліся расказаць яе калегі. — Тут і сынок яе дапамагае, а муж — адзін з лепшых механізатараў гаспадаркі — на сеялцы шчыруе”. “А мы вось з нашым галоўным эканамістам Яўгеніяй Шкурскай дрэвы белім”, — уступае ў размову Аксана Каляда, інспектар аддзела кадраў гаспадаркі. — І дрэвам карысць, і воку прыемна”. Хутка пад’ехаў старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Генадзь Лопух, які падрабязна расказаў аб тым, як арганізавана работа па навядзенні парадку на тэрыторыі сельсавета. Думаць пра гэта пачалі ўжо ў сакавіку, калі на пасяджэнні сельвыканкама зацвердзілі адпаведную праграму, вызначылі, хто з работнікаў сацыяльнай сферы будзе адказваць за добраўпарадкаванне канкрэтных аб’ектаў. Не засталіся ўбаку ад агульнай справы старэйшыны вёсак, а магчыма, нават недзе сталі яе галоўнымі каардынатарамі. “Мы наводзім парадак не толькі сёння, у дзень суботніка, — расказвае Генадзь Анатольевіч. — Працуем ужо трэцюю суботу, і на гэтым справу не спынім. Наперадзе ў нас вялікая работа. Хочацца, як гэта не складана, каб вёскі ў нашым сельсавеце набылі вельмі прывабны выгляд. Асаблівая ўвага месцам пахавання воінаў, партызан і загінуўшых аднавяскоўцаў. Вось і сёння адна група наводзіць парадак у Жавалках, другая — у Ржаўцы, прыбіраем у Душаве, Пацейках, Кацельніках”. Вярнуўшыся ў Капыль, не маглі не прыпыніцца ля поймы рэчкі Каменкі, дзе працавалі работнікі ўстаноў культуры (можа, таму, што самім год ці два таму давялося прыбіраць горы смецця, якія выкідваюць у пойму не самыя сумленныя нашы суграмадзяне), заехалі і на масласырзавод, дзе таксама поўным ходам ішла работа: фарбавалі бардзюры і вароты, змяталі і вывозілі пясок і смецце, чысцілі канавы і садзілі дрэўцы . Характэрна, што ўсюды, з кім толькі не даводзілася размаўляць, гучалі толькі станоўчыя эмоцыі. Людзі працавалі з поўнай аддачай, паколькі былі ўпэўнены, што іх праца патрэбна роднаму гораду, раёну, нашай Беларусі. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара
Страница 898 из 1058