Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Увага: прамая лінія

20.10.2024
Вас выслухае галоўны спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Іна Аляксандраўна КОРЗУН. Калі ў вас ёсць пытанні, што тычацца арганізацыі летняга адпачынку, тэлефануйце ў пятніцу, 29 красавіка, з 10 да 12 гадзін па нумары 55-6-44.

Удзячнасць за працу ад “Белай Русi”

20.10.2024
У раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, з моманту яе заснавання, склаўся шэраг добрых  традыцый – віншаваць заслужаных людзей Капыльшчыны з ганаровымі датамі ў іх жыцці, аказваць спонсарскую падтрымку разнастайных конкурсаў і праектаў, спартыўных мерапрыемстваў і інш.  Актыў грамадскага аб’яднання не пакідае без увагі і поспехі працаўнікоў у перыяд сельскагаспадарчых кампаній. Вось і сёлета ў час гарачай пары - вясновай пасяўной – лепшых механізатараў ААТ “Капыльскае” з удала праводзімай сяўбой яравых культур прыехалі павіншаваць старшыня РА РГА “Белая Русь” Марыя Сандрозд і начальнік аддзела ідэалагічнай работы Людміла Камкова. [caption id="attachment_9533" align="aligncenter" width="443" caption=" Г. Пашко, М. Сандрозд, В. Дудак, Л. Камкова, У. Мацэля."][/caption] На полі за мехмайстэрняй “Лешня” на магутным “Кейсе” з агрэгатам “Цэнтаўра-600” апошні гектар яравога ячменю дасяваў Віталь Дудак. Вопытны механізатар, некалі адзін з лепшых маладых камбайнераў, Віталь і цяпер у перадавіках. У многім дзякуючы яго самаадданай працы сельгаспрадпрыемства выканала задачу па сяўбе збожжавых. Добрыя словы і пажаданні далейшых поспехаў у адрас Віталя прагучалі ад Марыі Сандрозд, Людмілы Камковай і намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Капыльскае” Галіны Пашко. За выдатныя паказчыкі на вясновай сяўбе Віталю Дудаку ад РГА “Белая Русь” уручылі памятны падарунак. Пераехаўшы пад вёску Малінаўка, што знаходзіцца непадалёку ад Лешні, на хвіліну спынілі “Джон Дзір”, якім кіраваў Сяргей Мацейка – яшчэ адзін “віноўнік” візіту ганаровых гасцей… Аграрыі гэтай гаспадаркі дзякуючы карпатлівай працы дзясяткаў людзей у сціслы тэрмін засеялі 790 га ячменю, 500 га аднагадовых траў. Паралельна праведзены работы па перазалужэнні сенажацей і пашаў (700 га). – Завяршылі мы ўжо і сяўбу цукровых буракоў, - не без гонару расказвае намеснік дырэктара ААТ “Капыльскае” па раслінаводстве Уладзімір Мацэля. – Гэта культура заняла 360 гектараў. Пачалі сяўбу кукурузы. Неабходна выканаць гэту работу на пло-шчы 1450 га. Увогуле пасяўную плануем завяршыць да 8 мая. Гэта з улікам прысядзібных участкаў насельніцтва. Добрасумленная праца Мікалая Сасуновіча, Аляксандра Чомава, Аляксандра Чаюка, Івана Дудара на падрыхтоўцы глебы, малодшага і старэйшага Аляксандраў Шчарбінскіх на сяўбе і многіх іншых дазволіла дасягнуць такіх станоўчых вынікаў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Эхо трагедии

20.10.2024
Чернобыль... Черная быль... Черная боль... Быль переросла в боль и болью осталась. Двадцать пять лет прошло с момента трагедии, а рана еще не зарубцевалась, рана кровоточит. Эхом раздается боль в сердцах и памяти тех матерей, чьи дети рождены со страшными диагнозами, тех жен, чьи мужья умирали, спасая жизнь другим людям... Как капля нежная росы Бежит по листику, качаясь, Так хрупок мир. Ты оглянись, Быть может, все начни сначала... Старайся помнить ты всю жизнь, Что время наше быстротечно. Взгляни на мир и удивись — Земля была прекрасной вечно! Игорь РУСАКОВИЧ, учащийся ГУО «Гимназия № 1 г. Копыля»

Дарогамі вызвалення (CMigrator copy 1)

20.10.2024
Пасля Сталінграда ў гітлераўцаў цеплілася надзея ўзяць рэванш у прайгранай бітве. Выкарыстоўваючы новую тэхніку, наладжвалі масіраваныя ўдары. Упершыню на Курскай дузе яны кінулі танкі “Тыгры”. Камандуючы Варонежскім фронтам Ватуцін перакінуў танкавыя карпусы пад Прохараўку і не памыліўся. Фашысты ў сваёй аперацыі “Цытадэль” зрабілі стаўку на гэтым кірунку. На Курскай дузе ў складзе 70-й арміі ўдзельнічаў наш вядомы зямляк Іван Нічыпаравіч Коўзусь. Яму запомніўся бой каля вёскі Чувардзіно, што непадалёку ад Прохараўкі. Як камандзіру мінамётнай роты яму даводзілася забяспечваць наступленне нашых войск. Вораг за дзень некалькі разоў хадзіў у атакі і ад едкага дыму, і шквальнага агню было вельмі горача. Яшчэ гарачэй стала, калі на роту Коўзуся пайшлі ў атаку два батальёны гітлераўцаў. Іван Нікіфаравіч загадаў мінамётчыкам перанесці агонь на стык з суседнім батальёнам, дзе асабліва насядалі фашысты. Яны хацелі акружыць трэцюю роту і прарваць абарону. Але шквальны агонь мінамётчыкаў зрабіў сваю справу. 100 варожых салдат і афіцэраў засталіся ляжаць перад пазіцыямі ўзвода Талпегіна. Лейтэнант затым са сваім узводам ускочыў у варожыя акопы і расчысціў шлях для наступлення батальёна. Камандзір узвода артылерыйскіх гармат Рыгор Майсеевіч Несцерчык залпамі саракапятак указаў дарогу для наступаючых часцей. Полк капыляніна Сяргея Іларыёнавіча Голуба таксама змагаўся пад Курскам. “Зенітную батарэю днём і ноччу бамбілі нямецкія самалёты, — успамінаў ветэран. – Але нас было няпроста разбамбіць. Наша батарэя знішчыла 12 “Хейнкелей” і “Мессершмітаў”, а таксама нават некалькі непераможных “Тыграў” і шмат немцаў”. За гэтыя баі  былы старшына атрымаў ордэн Чырвонай Зоркі, а яго сусед па вогненным рубяжы Коўзусь – ордэн Аляксандра Неўскага. А вось Іосіфу Сцяпанавічу Жуку з Гарнастайлава, сувязісту 1021-га стралковага палка пад кулямі і разрывамі мін і снарадаў даводзілася наладжваць сувязь паміж вайсковымі падраздзяленнямі. Потым ён вызваляў родную Беларусь. Паблізу Слуцка за нейкіх 10 кіламетраў ад роднай вёскі быў паранены ў галаву, асколкам снарада перабіла абедзве нагі. Праславіўся каля Прохараўкі старыцкі каваль Мікалай Андрэевіч Давідоўскі, афіцэр з Домантавіч Арсенцій Паўлавіч Галушка, былы дырэктар Капыльскай СШ № 1 афіцэр Васіль Андрэевіч Гарашчэня. На гэтым важным рубяжы ваявала шмат воінаў з Капыльшчыны, але яны на сустрэчах са школьнікамі ці з чытачамі райбібліятэкі лічылі бітву каля Прохараўкі звычайнай баявой падзеяй. Пасля Курскай вогненнай дугі вермахт вымушаны быў перайсці да абароны. Ён разлічваў, што дняпроўскі водны рубеж дапаможа прыпыніць наступальны дух Чырвонай Арміі. Фашысты адбудавалі так званы “Усходні вал” ад Балтыйскага да Чорнага мораў. Аднак ужо нішто не магло спыніць нашых салдат. Аперацыя “Баграціён”, распрацаваная палкаводцам Жукавым, паспяхова ажыццяўлялася. На правым беразе Дняпра ў верасні 1943 года нашы войскі стварылі 23 плацдармы. Стэпавы фронт, у які ўваходзіла 37-я армія, прарваўся да Дняпра. Трэба было хутчэй фарсіраваць шырокую раку, каб не даць ворагу замацавацца на правым беразе. Батальён нашага земляка маёра Аляксандра Іванавіча Радкевіча пад моцным артылерыйскім агнём ворага наладзіў пераправу. Трое сутак перапраўляліся байцы, калоны ішлі днём і ноччу, а байцы Радкевіча забяспечвалі праход нашых войск. Варожыя самалёты рвалі пераправу, ім дапамагала артылерыя, а таму Аляксандру Іванавічу разам з сапёрамі даводзілася ў халоднай вадзе ўвесь час рамантаваць і аднаўляць пантоны. За паспяховую дняпроўскую аперацыю 20 снежня 1943 года Аляксандру Іванавічу Радкевічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У фарсіраванні Дняпра і вызваленні горада Нікапаля ўдзельнічаў наш зямляк Яўген Іванавіч Красуцкі. Ён камандаваў батальёнам, які каля Нікапаля ў жорсткіх баях патапіў у Дняпры шмат немцаў, захапіў каля 150 варожых цягачоў, аўтамашын і зброі. Але ў адным з баёў капітан Красуцкі загінуў. Яму пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Адна са школ Нікапаля носіць яго імя. Яшчэ адзін герой-капылянін Адам Браніслававіч Ляшчынскі ламаў так званы “Усходні вал” і тым самым прыбліжаў перамогу. Яму паступіў загад пераправіцца на правы бераг Дняпра. Камандзір самаходных артылерыйскіх установак бліскуча выканаў загад, і тэхніка разам з пяхотай занялі плацдарм на правым беразе ракі ля вёскі Ходараў. Пайшлі наперад стралкі, а за імі самаходкі. Шквальны агонь вывеў са строю два экіпажы, але СУ-152 Ляшчынскага сваім агнём падтрымлівала нашых воінаў. Трапным выстралам Ляшчынскі  падбіў адзін “Тыгр”, а потым, пакуль фашысты не апамяталіся, бо хмызняк добра прыкрываў самаходку, падбіў і другі. А затым экіпаж ідзе наперад і крышыць варожыя гарматы. За мужнасць лейтэнант Ляшчынскі атрымаў высокае званне Героя Савецкага Саюза, а экіпаж быў адзначаны ордэнамі. Іван Максімавіч Лук’янчык, дырэктар Бабаўнянскай пачатковай школы, у складзе 729-га стралковага палка ваяваў пад Сталінградам спачатку наводчыкам, а затым камандзірам 45-міліметровай гарматы. Удзельнічаў у фарсіраванні Дняпра ўжо камандзірам батарэі. Як ён успамінаў, на плацдарме на іх пайшлі нямецкія “Тыгры” і “Пантэры”, але каб нямецкая разведка не выявіла нашы разлікі, каб танкі не накрылі гарматы, ён загадаў першыя залпы зрабіць па танках і адысці ў іншае месца. А затым былі другі, трэці і чацвёрты залпы. Вось такім чынам падпалілі шмат танкаў і знішчылі варожыя гарматы. На беларускім участку “Усходняга вала” ўмела змагаліся нашы землякі. Ужо 23 верасня быў вызвалены першы беларускі гарадскі пасёлак Камарын. Іван ІГНАТЧЫК г. Капыль

«Приносить только мир и радость!»

20.10.2024
Любовь, как вспышка света за порогом тьмы, и мы хотим, чтобы этот огонь взяли в наследство наши дети. «Папа!» – говорят дети, и в глазах у них радость. Мужественность мужчины, мужа, отца заключается в умении защищать и оберегать свою семью. Нравственный долг и ответственность сильного пола требует от него быть главным кормильцем. Обстоятельства иногда складываются так, что в определенный период труд матери заключается только в воспитании детей. Почти каждый мужчина мечтает о рождении сына. И это неоспоримо. Но что происходит с появлением малыша? Некоторые как бы «умывают руки»: они свое дело сделали, род продолжается. Но для многих дом и семья остаются тылом, где можно передохнуть, набраться сил, побаловаться с детьми. Есть и такие, которые предпочитают обходить острые углы в доме их обитания.  Они частенько отмалчиваются, иногда берут на себя роль сторонних наблюдателей или уходят из дома, пока все уляжется. Но как бы то ни было,  мужчина должен быть образцом для детей. В детстве, отрочестве, в юности, до конца дней своих мы подражаем своим родителям, которые всех дороже на земле. Оберегайте честь и достоинство своей семьи, помня о том, что чем ярче светят заслуги отца перед обществом, тем больше необходим тебе собственный свет. И чтобы быть хорошим человеком, нужно приносить в дом только мир и покой, радость и счастье. Валентина КИСЕЛЕВА, внештатный корреспондент, г. Копыль:
Страница 893 из 1058